Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Снж 2023

БУТБ і адміністрацыя кітайскага Шэньяна дамовіліся аб супрацоўніцтве ў сферы біржавога гандлю

БУТБ і адміністрацыя кітайскага Шэньяна дамовіліся аб супрацоўніцтве ў сферы біржавога гандлю
Фота прэс-службы БУТБ

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках візіту на Беларускую ўніверсальную таварную біржу дэлегацыі ўпраўлення камерцыі Шэньяна - адміністрацыйнага цэнтра кітайскай правінцыі Ляанін - дасягнута дамоўленасць аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы электроннага біржавога гандлю, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Паводле даных БУТБ, у бягучым годзе кітайскі бізнес актыўна выкарыстоўваў магчымасці біржавога механізма для работы на беларускім рынку, што дало магчымасць атрымаць істотны прырост аб'ёмаў здзелак. Так, у параўнанні з 11 месяцамі мінулага года сума кантрактаў, заключаных рэзідэнтамі КНР на біржавых таргах, павялічылася больш як у тры разы - галоўным чынам за кошт экспарту беларускай прадукцыі. У асноўным гэта былі пастаўкі піламатэрыялаў, рапсавага алею, сухога малака і прадукцыі нафтахімічнага комплексу. Што датычыцца імпарту з Кітая, то беларускія ўдзельнікі таргоў пераважна набывалі праз БУТБ вырабы з чорных і каляровых металаў. У сувязі з гэтым у планах біржы на наступны год не толькі далейшае нарошчванне аб'ёмаў экспартных продажаў, але і пашырэнне наменклатуры тавараў кітайскай вытворчасці, што рэалізуюцца праз пляцоўку БУТБ.

"Улічваючы высокі ўзровень развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў Шэньяні, а таксама разгалінаваную транспартна-лагістычную інфраструктуру, разлічваем на дапамогу адміністрацыі горада ва ўключэнні мясцовых вытворцаў у біржавы гандаль з прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь. Такое ўзаемадзеянне, безумоўна, пасадзейнічае ўмацаванню гандлёва-эканамічных адносін паміж нашымі краінамі, - заявіла першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Вольга Гарэлік у час перагавораў з кітайскай дэлегацыяй. - У нас акрэдытаваны і працуюць усе буйнейшыя прадпрыемствы малочнай і дрэваапрацоўчай галін, якія гатовы ўжо цяпер экспартаваць сваю прадукцыю ў Шэньян і правінцыю Ляанін у цэлым. Акрамя гэтага, мы можам дапамагчы вашым экспарцёрам знайсці партнёраў у Беларусі. Напрыклад, разам з прадукцыяй чорнай і каляровай металургіі, якая традыцыйна запатрабавана ў Беларусі, вашы кампаніі маглі б рэалізоўваць на біржавых таргах палімеры ў першасных формах і палімерныя ўпаковачныя матэрыялы. За студзень - лістапад закупкі гэтай прадукцыі беларускімі прадпрыемствамі перавысілі $41 млн".

Кіраўнік кітайскай дэлегацыі, намеснік сакратара народнага ўрада Шэньяна Бу Шыцзэ прапанаваў БУТБ скарыстацца магчымасцямі кітайска-расійскага індустрыяльнага парка, які функцыянуе на тэрыторыі горада, а таксама цэнтрам кансалідацыі грузаў для паяздоў Кітай-Еўропа. На яго дмуку, гэта створыць спрыяльныя ўмовы для развіцця біржавога гандлю з кампаніямі з паўночна-ўсходняй часткі КНР і станоўча паўплывае на хуткасць дастаўкі тавараў пакупнікам. Акрамя таго, Бу Шыцзэ запрасіў кіраўніцтва БУТБ наведаць Шэньян з візітам у адказ для правядзення круглага стала з удзелам беларускім і кітайскіх кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі