Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Крс 2023

"Беллегпрам" плануе адкрыць шоўрум у сталіцы Арменіі


Фота Беллегпрам

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шоўрум з таварамі прадпрыемстваў "Беллегпрама" ў хуткім часе з'явіцца ў адным з буйнейшых гандлёвых цэнтраў Ерэвана. Аб гэтым стала вядома па выніках перагавораў беларускай дэлегацыі з армянскім бокам, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Марына Васькевіч.

Прадстаўнікі "Беллегпрама" на чале са старшынёй канцэрна Таццянай Лугіной наведваюць з афіцыйным візітам Арменію.

"Плануецца, што шоўрум стане прэзентацыйнай пляцоўкай беларускай лёгкай прамысловасці, якая дазволіць устанавіць новыя бізнес-кантакты і паглыбіць супрацоўніцтва з армянскімі калегамі. У шоўруме будзе прадстаўлены шырокі асартымент тавараў ад ільняных і камвольных тканін да дываноў", - адзначылі ў прэс-службе.

Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з намеснікам міністра эканомікі Арменіі Рафаэлем Геваргянам, Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Беларусі ў Арменіі Аляксандрам Канюком, на якіх абмяркоўваліся пытанні пашырэння супрацоўніцтва і павелічэння тавараабароту Беларусі і Арменіі.

Сёння візіт прадоўжыцца: беларуская дэлегацыя наведае шэраг прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці і абмяркуе магчымасці прамысловай кааперацыі з армянскімі калегамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі