Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліп 2017

БелАЗ пабудуе сэрвісны цэнтр у Свярдлоўскай вобласці

14 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. ААТ "БелАЗ" пабудуе ў Свярдлоўскай вобласці Расіі сэрвісны цэнтр па прафесійным абслугоўванні вузлоў і агрэгатаў. Пагадненне аб гэтым падпісана ў Екацярынбургу на міжнароднай прамысловай выстаўцы-форуме "Інапрам" міністрам інвестыцый і развіцця Свярдлоўскай вобласці Дзмітрыем Ніскоўскіх і генеральным дырэктарам ТАА "БелТрансЛагістык" (расійская даччыная кампанія БелАЗ) Міхаілам Дубасавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі са спасылкай на Міністэрства інвестыцый і развіцця Свярдлоўскай вобласці.

Цяпер кампанія падбірае зямельны ўчастак, які павінен размяшчацца недалёка ад Екацярынбурга. Вытворца тэхнікі мае намер укласці ў праект каля 90 млн расійскіх рублёў уласных сродкаў на працягу двух гадоў і стварыць да 2019 года ў рэгіёне 75 рабочых месц.

Сэрвісны цэнтр на Урале неабходны БелАЗ, паколькі попыт на машыны гэтага брэнда даволі вялікі, а эксплуатацыя такой цяжкай тэхнікі патрабуе якаснай сэрвіснай падтрымкі. У Расіі ў прадпрыемства існуе генеральны дыстрыб'ютар ў Маскве і створана рэгіянальная дылерская сетка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі