Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Врс 2021

"Беларуснафта" да канца года павялічыць да 600 адзінак колькасць заправак для электратранспарту


Фота з архiва

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларуснафта" да канца года павялічыць да 600 адзінак колькасць заправак для электратранспарту, што поўнасцю пакрые патрэбнасці і нават крыху іх перавысіць. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны дырэктар ВА "Беларуснафта" Аляксандр Ляхаў па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сетка электразаправак "Беларуснафты" цяпер налічвае 457 адзінак. "Да канца года плануем выйсці на рубеж 600. Гэтага цалкам дастаткова для сённяшняй колькасці аўтамабіляў. Больш таго, мы працуем на апярэджанне. Думаю, гэта стварае добрыя перадумовы для пераводу і суб'ектаў гаспадарання, і насельніцтва на электрацягу", - сказаў кіраўнік вытворчага аб'яднання.

У будучым "Беларуснафта" плануе будаваць хуткія зарадныя комплексы, якія даюць магчымасць за кароткі прамежак часу запраўляць аўтамабіль. "За імі перспектыва, - перакананы Аляксандр Ляхаў. - Вытворцам абсталявання для электразаправачных станцый з'яўляецца прадпрыемства "Віцязь", якое размешчана ў Віцебскай вобласці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі