Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Сак 2022

Беларускія вытворцы прадставяць тавары на агравыстаўках у Азербайджане ў маі

Беларускія вытворцы прадставяць тавары на агравыстаўках у Азербайджане ў маі

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вытворцы прадставяць тавары на выстаўках аграпрамысловай і харчовай галіны ў Азербайджане. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У маі ў Баку пройдуць 27-я Азербайджанская міжнародная выстаўка "Харчовая прамысловасць" (InterFood Azerbaijan) і 15-я Азербайджанская міжнародная выстаўка "Сельская гаспадарка" (Caspian Agro).

У ліку ўдзельнікаў ад Беларусі - ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1", "Бабруйскаграмаш", прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам" і іншыя вядомыя айчынныя брэнды.

На выстаўцы InterFood Azerbaijan будуць прадстаўлены прадукты харчавання, напіткі, тэхналогіі харчовай вытворчасці і шырокі спектр халяльнай прадукцыі.

Экспазіцыя Caspian Agro пакажа сельскагаспадарчую тэхніку, тэхналогіі жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, раслінаводства, ветэрынарыі, сродкі аховы раслін, розныя ўгнаенні і ўпакоўку. Сярод навінак гэтага года - раздзел смарт-тэхналогій у сельскай гаспадарцы: "разумная" вёска, інтэрнэт рэчаў, аўтаматызацыя працэсаў і да т. п.

Арганізатарам беларускай экспазіцыі выступае выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП. Выстаўка пройдзе пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрна "Белдзяржхарчпрам", пасольства Беларусі ў Азербайджане.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі