Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Ліп 2023

Беларусь у гэтым годзе перавезла праз расійскія парты ў 4 разы больш грузаў

Беларусь у гэтым годзе перавезла праз расійскія парты ў 4 разы больш грузаў
Мікалай Снапкоў

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у гэтым годзе перавезла праз расійскія парты ў 4 разы больш грузаў, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аб гэтым на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі заявіў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі за 6 месяцаў мінулага года праз расійскія марскія парты мы перавезлі 1,5 млн т беларускіх грузаў, то ў гэтым годзе аб'ём ужо склаў практычна 6 млн т. Рост - 400 працэнтаў. Практычна ўвесь аб'ём - 97 працэнтаў - гэта хімічныя мінеральныя ўгнаенні, нафта і нафтапрадукты", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Ён адзначыў, што вынікі пачатай у красавіку мінулага года работы па арганізацыі перавалкі беларускага калію праз марскія парты паўночнага захаду і поўдня Расіі сёння даюць магчымасць мець партовыя магутнасці для перавалкі прыкладна 1 млн т прадукцыі ў месяц, або 12 млн т у год.

Мікалай Снапкоў расказаў, што беларускаму боку ўдалося дабіцца эканамічна эфектыўных умоў перавалкі ў тэрміналах партоў Санкт-Пецярбурга. У першым паўгоддзі бягучага года праз гэтыя парты адгружана 2,7 млн т калійных угнаенняў.

"Асноўныя парты - гэта "Бронка", Балтыйскі суднамеханічны завод, Марскі рыбны порт, Keystone Logistics. Базавы, у адпаведнасці з пагадненнямі паміж Мінтрансам Рэспублікі Беларусь і Мінтрансам Расійскай Федэрацыі, - "Бронка", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі