Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Крс 2022

Беларусь і Узбекістан абмяркоўваюць паглыбленне супрацоўніцтва ў фармгаліне

Беларусь і Узбекістан абмяркоўваюць паглыбленне супрацоўніцтва ў фармгаліне
Фота Міністэрства аховы здароўя

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі фармацэўтычнай галіны Беларусі і Узбекістана абмяркоўваюць паглыбленне супрацоўніцтва, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Ва Узбекістане цяпер знаходзіцца ўрадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. У складзе дэлегацыі - намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, а таксама прадстаўнікі кіруючай кампаніі холдынга "Белфармпрам" і фармацэўтычных арганізацый холдынга.

Адбылася сустрэча Барыса Андрасюка і першага намесніка гендырэктара кіруючай кампаніі холдынга "Белфармпрам" Пятра Вараб'ёва з дырэктарам Агенцтва развіцця фармгаліны Узбекістана Сардорам Карыевым. "Былі абмеркаваны пытанні паглыблення супрацоўніцтва ў галіне сумеснай вытворчасці лекавых прэпаратаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Таксама Барыс Андрасюк наведаў сумеснае беларуска-ўзбекскае прадпрыемства па вытворчасці лексродкаў "Белфарм", дзе рэалізуецца праект па вытворчасці антыбіётыкаў. Ён прадугледжаны планам мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам.

Сёння ж намеснік міністра аховы здароўя Беларусі сустрэўся з намеснікам міністра аховы здароўя Узбекістана Атабекам Фазілкарымавым. Яны абмяркоўвалі двухбаковае супрацоўніцтва па медвырабах і лекпрэпаратах.

На сёння арганізацыі холдынга "Белфармпрам" маюць 166 рэгістрацыйных пасведчанняў на лексродкі ва Узбекістане. На пастаўкі фармпрадукцыі ўдзельнікі холдынга заключылі 12 кантрактаў з узбекскімі партнёрамі. Па выніках 2021 года экспарт прадукцыі арганізацый холдынга "Белфармпрам" ва Узбекістан склаў $14 млн, у студзені - лютым 2022 года - $3 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі