Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Чэр 2022

Беларусь і Прыморскі край у 2021 годзе павялічылі тавараабарот амаль у два разы

Беларусь і Прыморскі край у 2021 годзе павялічылі тавараабарот амаль у два разы

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Прыморскі край у 2021 годзе павялічылі тавараабарот амаль у два разы. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Леанід Заяц у час сустрэчы з дэлегацыяй Прыморскага края, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З Прыморскім краем мы супрацоўнічаем на працягу многіх гадоў. З кожным годам сумесны тавараабарот павялічваецца. За 2021 год ён склаў $32,7 млн - рост практычна ў два разы. Мы пастаўляем прамысловую, сельскагаспадарчую тэхніку, харчовыя тавары, у цэлым пастаянна пашыраем наменклатуру паставак. Па выніках работы чатырох месяцаў бягучага года тавараабарот вырас амаль у 1,9 раза", - сказаў Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, дэлегацыя Прыморскага края прыехала з новымі цікавымі прапановамі. У прыватнасці, намячаецца цесная кааперацыя ў пытаннях прамысловасці, сельскай гаспадаркі. Расійскі рэгіён цікавіць падрыхтоўка спецыялістаў АПК, пытанні насенняводства, стварэнне сумесных прадпрыемстваў.

"У нас шмат агульнага, шмат рэзерваў, якія маглі б быць уключаны ў сумесную дзейнасць. Наведванне Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Прыморскага края дало новы імпульс гандлёва-эканамічным адносінам. Намечаны канкрэтныя планы паставак ліфтаў, інавацыйных парковак ва Уладзівасток", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Таксама абмяркоўвалася пытанне загрузкі кантэйнераў на тэрыторыі Беларусі, каб яны не ішлі пустымі назад у Прыморскі край. Цяпер цераз беларускую тэрыторыю праходзіць больш за 500 такіх кантэйнераў, дадаў намеснік прэм'ер-міністра.

Акрамя таго, Леанід Заяц адзначыў, што на Далёкім Усходзе сіламі МАЗа, МТЗ і Далёкаўсходняга цэнтра створана дэманстрацыйная пляцоўка беларускай тэхнікі.

"У нас вельмі шырокая праграма далейшага супрацоўніцтва, і яна будзе пастаянна дапаўняцца", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі