Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Крс 2024

Беларусь і Кітай абмеркавалі пытанні арганізацыі грузавых чыгуначных перавозак

Беларусь і Кітай абмеркавалі пытанні арганізацыі грузавых чыгуначных перавозак
Фота з архiва

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская і Кітайскія чыгункі абмеркавалі ў Мінску пытанні арганізацыі грузавых перавозак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У Мінску адбылася рабочая сустрэча начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з намеснікам галоўнага інжынера Дзяржаўнай карпарацыі "Кітайскія чыгункі", начальнікам Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Цзюй Гацзянам.

Мерапрыемства прайшло ва Упраўленні БЧ у рамках візіту дэлегацыі Дзяржаўнай карпарацыі "Кітайскія чыгункі" для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі "2024. Чыгуначная лагістыка: актуальныя задачы развіцця".

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння па арганізацыі перавозак грузаў кантэйнернымі паяздамі ў рамках кітайскй ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" па маршрутах Кітай - Заходняя Еўропа - Кітай транзітам праз тэрыторыю Беларусі і ў напрамку Кітай - Беларусь - Кітай.

Асаблівая ўвага была ўдзелена праводзімай рабоце, накіраванай на стварэнне неабходных умоў для далейшай рэалізацыі праектаў па дастаўцы прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў сухапутнымі маршрутамі ў Кітай і павышэнне прапускной здольнасці чыгуначнай інфраструктуры на шляху руху кантэйнерных паяздоў.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі