Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Кст 2022

Беларусь і Эфіопія абмеркавалі ініцыятывы па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

Беларусь і Эфіопія абмеркавалі ініцыятывы па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва
Фота МЗС

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кеніі і Эфіопіі па сумяшчальніцтве Павел Узяткін 24 кастрычніка сустрэўся з дзяржаўным міністрам па пытаннях знешняга гандлю Эфіопіі Касахунам Гофе Баламі. Аб гэтым карэспандэнту расказалі ў беларускай загранустанове.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан узаемнага гандлю, а таксама перспектыўныя напрамкі і сумесныя ініцыятывы па развіцці беларуска-эфіопскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Разгледжаны пытанні фарміравання прававой базы эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін.

Адначасова ў г. Адыс-Абеба пачаў работу бізнес-форум, у якім прымаюць удзел беларускія прадпрыемствы, якія прадстаўляюць розныя сектары эканомікі і ўстановы адукацыі.

Выступаючы на пленарнай частцы мерапрыемства, пасол Беларусі расказаў пра патэнцыял і перспектывы двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, адзначыў неабходнасць актывізацыі кантактаў паміж гандлёвымі палатамі і бізнес-коламі дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі