Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Снж 2023

БелАЭС дазволіла замясціць 5,8 млрд куб.м прыроднага газу

БелАЭС дазволіла замясціць 5,8 млрд куб.м прыроднага газу
Фота з архiва

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БелАЭС дазволіла замясціць 5,8 млрд куб.м прыроднага газу. Аб гэтым заявіў журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у прэс-цэнтры БЕЛТА.

У бягучым годзе другі энергаблок БелАЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю. Цяпер станцыя працуе ў складзе двух блокаў і кожныя суткі вырабляе больш за 55 млн кВт.гадз электраэнергіі. Сумарна станцыяй выпрацавана 21,8 млрд кВт.гадз.

16 снежня на першым энергаблоку завершаны другі планава-папераджальны рамонт, блок уключаны ў сетку. У рамках праведзеных работ выканана частковая перагрузка ў рэактар ядзернага паліва - заменена 42 з 163 цеплавыдзяляльных зборак з ядзерным палівам. Праведзена рэвізія абсталявання і тэхналагічных сістэм.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па расійскім праекце "АЭС-2006", які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць - унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі