Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Чэр 2023

Арганізацыі газавай галіны Беларусі гатовы ўдзельнічаць у праграмах газіфікацыі ў Смаленскай вобласці

Арганізацыі газавай галіны Беларусі гатовы ўдзельнічаць у праграмах газіфікацыі ў Смаленскай вобласці
Фота Мінэнерга

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці двухбаковага ўзаемадзеяння ў энергетыцы і іншых галінах эканомікі абмяркоўваліся на пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі са Смаленскай вобласцю, якое прайшло пад старшынствам намесніка міністра энергетыкі Беларусі Дзяніса Мароза і намесніка губернатара Смаленскай вобласці Аляксея Стральцова. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.

"У Расійскай Федэрацыі рэалізуецца маштабны праект па сацыяльнай газіфікацыі, і ёсць патрэбнасць у спецыялістах, якія гэту работу могуць рэалізоўваць. Беларусь як адна з самых газіфікаваных краін на постсавецкай прасторы мае пэўныя кампетэнцыі ў такой частцы. Мы хацелі б знайсці пункты ўзаемадзеяння з вашым рэгіёнам у названай сферы", - сказаў Дзяніс Мароз.

Паводле слоў намесніка міністра, эфектыўным можа быць супрацоўніцтва бакоў і ў галіне развіцця электрасеткавай інфраструктуры. "У цэлым Смаленская вобласць - адзін з асноўных гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі сярод расійскіх рэгіёнаў. Мы зацікаўлены, каб наша ўзаемадзеянне развівалася, гатовы абмяркоўваць канкрэтныя кааперацыйныя праекты", - адзначыў ён.

У мінулым годзе тавараабарот Беларусі і Смаленскай вобласці павялічыўся на 12,8 працэнта ў параўнанні з 2021 годам і дасягнуў $4,9 млрд. Дадатная дынаміка ва ўзаемным гандлі захоўваецца і ў гэтым годзе - за студзень-сакавік рост склаў 8,4 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі