Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Лют 2021

Амерыканская кампанія Ivy Global разглядае магчымасць адкрыцця ў "Вялікім камені" фармзавода

Амерыканская кампанія Ivy Global разглядае магчымасць адкрыцця ў

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканская кампанія Ivy Global разглядае магчымасць адкрыцця ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" фармацэўтычнага завода. Аб гэтым ішла размова падчас візіту кіраўніцтва Ivy Global у "Вялікі камень", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.

"Падчас сустрэчы былі абмеркаваны ўмовы дзейнасці ў індустрыяльным парку, ільготы і перавагі для рэзідэнтаў, а таксама планы развіцця парка. Падчас перагавораў разгледжаны магчымыя напрамкі супрацоўніцтва. Кампанія выказала намеры аб стварэнні ў парку фармацэўтычнага завода па вытворчасці шырокай лінейкі лекавых сродкаў , у тым ліку для барацьбы з COVID-19", - адзначаецца ў паведамленні парка.

Кіраўніцтва Ivy Global таксама наведала вытворчыя пляцоўкі, гатовыя для максімальна аператыўнага запуску новага праекта.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. У "Вялікім камені" зарэгістравана 68 рэзідэнтаў з 14 краін. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі