Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2016

Аляксандр Лукашэнка выступае супраць бяздумных рэформ у сельскай гаспадарцы

Аляксандр Лукашэнка выступае супраць бяздумных рэформ у сельскай гаспадарцы17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае супраць бяздумных рэформ у сельскай гаспадарцы. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы штучна, агулам, як вы зрабілі некалі, не разбураем ні сельскую гаспадарку, ні прамысловыя прадпрыемствы, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Калі, дапусцім, ёсць добры прыватнік, які гатовы ўзяць калгас, саўгас па-старому, калі ласка. І ў нас ужо амаль чвэрць сельскай гаспадаркі прыватная. Але мы яе на кускі не парэзалі, як у вас у некаторых месцах".

Трэба прыкладна 15 тыс. га, каб прымяніць энерганасычаную тэхніку, атрымліваць нармальны прыбытак і ўпэўнена адчуваць сябе на рынку. "Якая будзе акупнасць, рэнтабельнасць на 10 гектарах? Ніякай!" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - І калі б мы падзялілі на кускі гэту зямлю, мы проста яе загубілі б, яна зарасла б бур'яном. А мы цалкам, калі ёсць жадаючыя, прадавалі гэты калгас. Прытым за малыя грошы. Дарэчы, расіяне многія купілі латыфундыі ў Беларусі".

"І калі заходнікі да нас прыехалі, я іх прымаў, фермеры і іншыя, немцы толькі захапляліся: вось бы нам такое! Я гавару: бог з вамі, вы ж нас вучыце, як працаваць у вёсцы. А яны: не зрабіце так, як у нас. Ну хіба на 30-50 гектарах можна працаваць? Вось яны і ходзяць, просяць датацыі пастаянна. Гавораць: нам бы такія масівы, была б высокарэнтабельная сельская гаспадарка", - прывёў прыклад Прэзідэнт.

"Таму нельга тут бяздумна ажыццяўляць гэтыя рэформы і праводзіць агулам. Трэба гэта рабіць акуратна, разумна, і на пульсе трымаць руку, каб не было карупцыі і несправядлівасці", - яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Гэтак жа мы рабілі і ў прамысловасці, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі кульгае нейкае прадпрыемства і ёсць добры інвестар, які гатовы выканаць нашы ўмовы, калі ласка. Прыходзь, працуй. Але мы перад табой ставім умовы. Першая ўмова - людзей на вуліцу не выганяць, зарплата вось такая, падаткі вось такія. Дамовіліся? Ідзі працуй. І ён ведае, што ён пад кантролем".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі