Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Снж 2016

Каляндар падзей у Беларусі: студзень 2017

Вялікі навагодні баль у Вялікім тэатры

Вялікі навагодні баль у Вялікім тэатры

Новы год і Каляды ў Беларусі

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у Мінску

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у МінскуМіжнародны праект "Усё жыццё ў адным веласіпедзе", упершыню прадстаўлены на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане, запрашае акунуцца ў гісторыю веласіпеда – унікальнага сродку перамяшчэння і аднаго з вялікіх вынаходстваў, якое істотна аблягчыла жыццё еўрапейскіх гараджан і вясковых жыхароў. Наведвальнікі выстаўкі даведаюцца пра многія цікавыя факты аб жыцці і штодзённых клопатах прадстаўнікоў розных прафесій свяшчэнніка, урача, пажарнага, пекара, малочніка, краўца, цырульніка – і пра тую ролю, якую адыграла ў іх перамяшчэннях з'яўленне веласіпеда. Эксклюзіўная калекцыя – а самаму "маладому" экспанату ў ёй ужо больш за 60 гадоў – належыць італьянцу Маўрыцыа Урбінаці, які на працягу чатырох дзесяцігоддзяў збірае старадаўнія веласіпеды з цікавым лёсам.

Калі: 18 лютага 2016 – люты 2017
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Адноўленыя архітэктурныя каштоўнасці"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"На працягу ўжо некалькіх гадоў мінчане і госці сталіцы знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. унікальнасць якіх прызнаецца ва ўсім свеце. У гэтым годзе галерэя пад адкрытым небам аб'яднала больш як 100 рэпрадукцый з адлюстраваннем помнікаў архітэктурнай спадчыны, сярод якіх гарадскія ратушы, сядзібы і палацава-паркавыя комплексы, праваслаўныя і каталіцкія храмы, адроджаныя за апошнія дзесяцігоддзі ў розных рэгіёнах краіны. Аўтары арт-праекта – вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, якія ў 2004 годзе выпусцілі фотаальбом "Спадчына Беларусі", што стаў сапраўдным хітом продажаў у гісторыі нацыянальнага кнігавыдання: з 2004 па 2014 год прададзена больш як 42 тысячы экзэмпляраў.

Калі: з 21 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Выстаўка "Мастацтва Будызму" з фондаў Дзяржаўнага Эрмітажа

Выстаўка "Мастацтва Будызму" з фондаў Дзяржаўнага Эрмітажа Экспазіцыя "Мастацтва Будызму" – сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Дзяржаўнага Эрмітажа, які дасць магчымасць жыхарам і гасцям беларускай сталіцы азнаёміцца з унікальнай спадчынай шэрага краін і рэгіёнаў Азіі – Кітая, Манголіі, Непала, Бутана, Тыбета і Бураціі. У выставачнай калекцыі аднаго з буйнейшых музеяў свету прадстаўлена 170 твораў жывапісу (тангка) і скульптуры, самыя старадаўнія з якіх датуюцца XII–XIII стагоддзямі. Сярод іх – мандалы, выявы для астралагічных рытуалаў, культавыя прадметы, гау-рэлікварыі, цаца… Адным з галоўных экспанатаў з’яўляецца статуя Авалакіцешвары – бажаства міласэрнасці і спагады, пад апекаваннем якога, паводле легенды, у VII стагоддзі была створана ўнікальная духоўная культура старажытнага Тыбета, што стаў цэнтрам будызму для ўсяго свету.

Калі: 22 лістапада  – 22 студзеня
Дзе: Гомель, палац Румянцавых і Паскевічаў
Даведацца падрабязней

Выстаўка "Час цудаў. Зімовыя святы і забавы"

Выстаўка "Час цудаў. Зімовыя святы і забавы"Інтэрактыўная выстаўка "Час цудаў. Зімовыя святы і забавы" ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі запрашае зрабіць навагодняе падарожжа ў прасторы і часе: сустрэць прыход зімы, прыняць удзел у калядных гуляннях, варажбе, а таксама адзначыць, бадай, самае каларытнае свята старажытнаславянскага календара – Масленіцу.  У рамках экскурсіі можна пабываць у сялянскай хаце, доме гараджаніна канца XIX – пачатку ХХ стагоддзяў, а таксама ў савецкай кватэры з традыцыйным наборам навагодніх атрыбутаў – шампанскім, Дзедам Марозам пад ёлкай і "Блакітным агеньчыкам". Акрамя таго, наведвальнікі змогуць паспрабаваць сябе ў ролі батлеечніка і паказаць калядны спектакль, азнаёміцца са старадаўнімі рэцэптамі беларускай кухні, а таксама зрабіць памятнае фота на санях і ўнутры навагодняга шара.

Калі: 11 лістапада 2016 – 28 лютага 2017
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

Праграма "Таямніцы чароўнага куфэрка" ў Белдзяржцырку

Праграма "Таямніцы чароўнага куфэрка" ў БелдзяржцыркуНапярэдадні навагодніх свят Белдзяржцырк прэзэнтаваў новую праграму "Таямніцы чароўнага куфэрка", аўтарам якой стала прадаўжальніца знакамітай дынастыі і адзіная ў свеце дрэсіроўшчыца гепардаў, уладальніца "Залатога мядзведзя" на Міжнародным фестывалі цыркавога мастацтва ў Іжэўску Дар'я Касцюк. Гледачоў чакае захапляючая гісторыя аб тым, як Папялушка і яе верныя спадарожнікі – стрэлкі каміннага гадзінніка Цік і Так – адправіліся ў небяспечнае падарожжа, каб знайсці чарадзейную палачку і вызваліць сяброў ад чараў злой чараўніцы Барбро. У афішы – акрабаты на паветраным шары, сілавыя атлеты, гімнасты на палотнах і банжыках, а таксама дрэсура гепардаў, сабачак і папугаяў. У ліку хітоў – шоу ластаногіх жывёл "Антарктыка", ілюзіі "Чорная кошка" і "Людзі і манекены" і балет на лёдзе "Чарадзейныя крышталі"…

Калі: 17 снежня 2016 – 15 студзеня 2017
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Галоўная ёлка краіны-2017 у Мінску

Галоўная ёлка краіны-2017 у МінскуГосці Галоўнай ёлкі краіны ў Палацы Рэспублікі ўбачаць прэм'еру аўтарскага мюзікла "Як прыручыць дракона, або Хрустальная мелодыя", якую падрыхтавалі рэжысёр Уладзіслава Арцюкоўская і кампазітар Сяргей Сухамлін. Навагодняя гісторыя расказвае аб   таленавітым скрыпачу Янку з Горада майстроў, якому давядзецца вярнуць хрустальны шар з посаха Дзеда Мароза, выкрадзены каварным ліхадзеем Шкляным чалавечкам, пераадолець выпрабаванні на сваім шляху і пасябраваць з казачнымі персанажамі Вадзяніцай, Дамавіком і Лесавіком. Нават зрабіць, здавалася б, немагчымае – стварыць хрустальную скрыпку і перамагчы велізарнага дракона – Цмока. Гледачы акунуцца ў казку, у якой злучыліся цудоўныя ператварэнні і знікненні, аўтарская графіка і надзвычайная сцэнаграфія…

Калі: 20 снежня 2016 – 6 студзеня 2017
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Міжнародная выстава "Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока"

Міжнародная выстава "Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока"На завяршэнне Года культуры міжнародны арт-праект, які традыцыйна праводзіцца пад эгідай ЮНЕСКА, сабраў у Мінску лепшыя работы 30 сучасных мастакоў з 28 еўрапейскіх краін – ад Лісабона да Уладзівастока – і прадставіў найноўшыя тэндэнцыі выяўленчага мастацтва Еўразійскага кантынента. У маштабнай экспазіцыі прадстаўлена каля 80 карцін, зусім розных па стылявых напрамках, тэматыцы і нават часе стварэння. Сімвалічна, што выстава еўрапейскага жывапісу праходзіць менавіта ў сталіцы Беларусі, якая са старажытных часоў лічыцца цэнтрам дыялогу розных народаў і культур. Асноўная задача – падкрэсліць аб'яднальную сілу мастацтва насуперак палітычным і сацыяльным супярэчнасцям у сучасным свеце.

Калі: 21 снежня 2016 – 5 лютага 2017 года
Дзе: Мінск, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
Даведацца падрабязней

Квест "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў"

Квест "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў"Знакамітая княжацкая рэзідэнцыя-музей у Нясвіжы запрашае прыняць удзел у серыі інтэрактыўных квестаў "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў". Наведвальнікі зробяць захапляльнае падарожжа па раскошных залах, а таксама азнаёмяцца з гісторыяй адной з самых уплывовых дынастый Еўропы на працягу ХV-XVIII стагоддзяў. Суправаджаць удзельнікаў будзе князь Анатоль Вільгельм, які ў XIX стагоддзі першым пасля дзесяцігоддзяў запусцення аднавіў Нясвіжскі палац і вярнуў прадстаўнікоў княжацкай сям'і да родных пенатаў. Каб прайсці захапляльныя ўзроўні квеста, удзельнікам трэба будзе знайсці адказы на каверзныя пытанні, разгадаць гістарычныя загадкі, а таксама пабываць у месцах, звычайна закрытых для турыстаў: княжацкіх пакоях, падземных лабірынтах, вежах і абарончых умацаваннях.

Калі: 3 студзеня
Дзе: Мінская вобласць, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"

XIII Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі

Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта БеларусіКалядны турнір на прыз Прэзідэнта Беларусі, які праводзіцца з 2005 года, з'яўляецца ўнікальнай з'явай у сусветным спартыўным календары і ўжо лічыцца неафіцыйным чэмпіянатам свету па хакеі сярод аматараў. За апошнія гады ён набыў шырокую папулярнасць сярод паклоннікаў гэтага відовішчнага віду спорту, што ўваходзіць у алімпійскую праграму, і атрымаў статус візітнай карткі краіны. У перадкалядныя дні ў гарачых паядынках на лёдзе мінскага спарткомплексу "Чыжоўка-Арэна" пазмагаюцца знакамітыя хакеісты, у тым ліку чэмпіёны і прызёры свету, былыя ігракі КХЛ і НХЛ... За галоўны трафей цяперашняга турніру пазмагаюцца мацнейшыя дружыны, у тым ліку каманда Прэзідэнта Беларусі, якая дзевяць разоў станавілася лідарам (2005 – 2016) і зборная Расіі, на рахунку якой тры перамогі (2007, 2011, 2015).

Калі: 4 – 7 студзеня
Дзе: Мінск, Чыжоўка-Арэна
Даведацца падрабязней

Канцэрт: Антонія Вівальдзі "Поры года"

У дзень праваслаўнага Нараджэння Хрыстова прыхаджане аднаго з самых прыгожых каталіцкіх храмаў сталіцыЧырвонага касцёла – змогуць паслухаць цудоўную музыку ў выкананні сімфанічнага аркестра "Алімпія Класіка" пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Снітко – вучня знакамітых дырыжораў, народных артыстаў Расіі Генадзя Праваторава, Ільі Мусіна і Генадзя Раждзественскага. У праграме – славуты канцэртны цыкл Антоніа Вівальдзі "Поры года", створаны кампізітарам яшчэ ў 1723 годзе, але дзякуючы арыгінальнай структуры і гучанню не страціў папулярнасці і ў наш час. У сваім творы класік эпохі барока змог па-майстэрску перадаць настрой кожнага з чатырох сезонаў года, напоўненых разнастайнымі гукамі і з'явамі. Салістка вечара – заслужаная артыстка Беларусі Юлія Стэфановіч.

Калі: 7 студзеня
Дзе: Мінск, Чырвоны касцёл

XXIX Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары"

Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары"У студзеньскія дні міжнародны музычны форум збярэ ў Брэсце каля 300 выканаўцаў з 11 краін свету. Упершыню за сваю гісторыю фестываль пашырыць межы: у гарадах-спадарожніках – Жабінцы і Кобрыне – адбудуцца канцэрты пры ўдзеле лаўрэатаў міжнародных конкурсаў з Беларусі, Казахстана і Нідэрландаў. Гледачоў чакае насычаная праграма, у якую ўвайшлі шэдэўры заходнееўрапейскай, рускай і беларускай музыкі ў выкананні вядучых артыстаў, сярод якіх прыма Марыінскага тэатра народная артыстка Расіі Вольга Барадзіна і "кароль рамансаў" народны артыст Расіі Алег Пагудзін. Завершаць форум традыцыйны Калядны баль і гала-канцэрт у суправаджэнні Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.

Калі:  9 – 12 студзеня 
Дзе: Брэст, Брэсцкі акадэмічны драматычны тэатр, Брэсцкі музычны каледж імя Рыгора Шырмы

10 студзеня  – Кобрын, Палац культуры
11 студзеня  – Жабінка, Дом культуры
Даведацца падрабязней 

"Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва": Маўрыцыа Караца (Італія)

"Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва": Маўрыцыа Караца (Італія)Шэдэўры сусветнай арганнай музыкі на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўпершыню выканае тытулярны арганіст рымскай царквы Сан-П'етра-ін-Манторыя Маўрыцыа Караца. Вядомы піяніст і арганіст, харавы дырыжор атрымаў музычную адукацыю ў родным – Вечным – горадзе, а затым прымаў удзел у буйнейшых фестывалях у Фларэнцыі, Неапалі і іншых італьянскіх гарадах. Сёння Маўрыцыа Караца выконвае арганную музыку ў саборах па ўсім свеце, а таксама выпусціў некалькі альбомаў з аўтарскімі інтэрпрэтацыямі твораў  Баха, Фрэскабальдзі, рэдкіх барочных кампазітараў і нашых сучаснікаў. У праграме мінскага вечара прагучаць творы Букстэхудэ, Вівальдзі, Баха, Рэгера, Мендэльсона-Бартольдзі, Расіні, Ёна, Босі, Кастаньеці…

Калі:  22 студзеня
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія, Вялікая зала

Прэм’ера мюзікла Кіма Брэйтбурга "Джэйн Эйр"

Прэм’ера мюзікла Кіма Брэйтбурга "Джэйн Эйр"Пасля гучнага поспеху тэатральных праектаў на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра "Блакітная камея" і "Дуброўскі", а таксама нядаўняга мюзікла-комікса "Казанова" – знакаміты кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Кім Брэйтбург прадставіць у Мінску  прэм'еру мюзікла "Джэйн Эйр" па матывах сусветна вядомага рамана англійскай пісьменніцы Шарлоты Бронтэ. Кранальная гісторыя, пастаўленая на лібрэта паэта Карэна Кавалерана, расказвае пра няпросты лёс дзяўчыны-сіраты, якая, нягледзячы на нягоды, знайшла шчасце побач са сваім каханым – сэрам Эдвардам Рочэстэрам. Гледачоў чакае відовішчны, дынамічны спектакль з рамантычным сюжэтам і музычнымі і танцавальнымі нумарамі, якія паставіла жонка маэстра – вядомы харэограф Валерыя Брэйтбург.

Калі: 20, 27 студзеня
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі