Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Nov 2014

Каляндар падзей у Беларусі: снежань 2014

 Прэм'ера оперы "Пікавая дама" у Вялікім тэатры БеларусіПрэм'ера оперы "Пікавая дама" ў Вялікім тэатры Беларусі

"Парад дынастый" у Белдзяржцырку

"Парад дынастый" у БелдзяржцыркуУ новай праграме галоўнага цырку Беларусі гледачоў чакае сустрэча з зоркамі сусветнай арэны – прадстаўнікамі чатырох цыркавых дынастый: Аліханавых, Майхроўскіх, Лявіцкіх і Ермаковых. У рамках грандыёзнага шоу на манеж выйдуць вядомыя канатаходцы, жанглёры, гімнасты, акрабаты, і, вядома, дрэсіроўшчыкі. Нараўне з імі галоўнымі героямі відовішча стануць напарнікі-жывёлы: выхаванцы "Сабачай акадэміі прафесара Ермакова" прадэманструюць унікальныя па складанасці трукі, артысты спектакля "Казінае шоу" выканаюць сінхронны танец, а дрэсіраваныя папугаі пакажуць цуды кемлівасці ў рэжыме нон-стоп. Адметнасць "Парада дынастый" – дынамічны спектакль "Тэатра марскіх жывёл" пад кіраўніцтвам Галіны Майхроўскай, у якім прымуць удзел пінгвіны, сівучы, маржы і марскія львы. На працягу праграмы публіку будзе забаўляць майстар клаўнады народны артыст Расіі Яўген Майхроўскі, які пакажа знакаміты нумар з гіпнозам гусі.

Калі: 20 верасня – 7 снежня
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк

Выстаўка японскай гравюры са збору Эрмітажа

Японская гравюра ў стылі ўкіё-э"Эда. Сталіца і эпоха. Японская гравюра ўкіё-э XVIII–XIX стагоддзяў" – унікальны праект Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Дзяржаўнага Эрмітажа Расіі. Упершыню за шмат гадоў – апошняя такая выстаўка была ў 1986 годзе – беларускія знатакі мастацтва ўбачаць маштабны збор японскай гравюры аднаго з лепшых музеяў Еўропы. У экспазіцыі прадстаўлена 64 творы выдатных майстроў эпохі Эда з "залатога фонду" сусветнага мастацтва. Гравюры ў стылі ўкіё-э – адбіткі на рысавай паперы XVIII–XIX стагоддзяў, якія расказваюць аб жыцці правіцеляў-сёгунаў, воінаў-самураяў, барцоў-сумаістаў і, вядома, вядомых жыхарак "вясёлых кварталаў" – гейш…

Калі: 28 верасня – 15 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі 

Выстаўка "Слуцкія паясы" ў Мінску

Слуцкія паясыСлуцкія паясы – унікальная рэліквія беларускага народа і частка сусветнай культурнай спадчыны. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII-XIX стагоддзях на мануфактурах, самай знакамітай з якіх была Слуцкая, што належала князям Радзівілам. З даўніх часоў умела выкананы кунтушовы пояс з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак быў абавязковым атрыбутам касцюма шляхты Рэчы Паспалітай. Як правіла, паясы насілі на кунтушы – верхнім адзенні з разрэзанымі спушчанымі рукавамі. На выстаўцы ў Мінску будуць прадстаўлены шэсць слуцкіх паясоў з буйнейшага збору Нацыянальнага музея ў Варшаве. Пяць з іх адносяць да перыяду, калі ўладальнікамі Слуцкай мануфактуры былі Ян і Лявон Маджарскія (1767-1807), яшчэ адзін пояс быў створаны ў 1807 годзе.

Калі: 6 лістапада 2014 – 4 красавіка 2015
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Праект "Сума Сумарум" у Мінску

Праект "Сума Сумарум" у МінскуАдна з першых і найбольш папулярных пляцовак эксперыментальнага мастацтва ў Беларусі – галерэя "Шостая лінія" – пасля 16 гадоў перапынку прадстаўляе ўнікальны праект, прысвечаны беларускаму мастацтву 1990-х гадоў. У рамках мерапрыемства адбудуцца міжнародны форум і грандыёзная выстаўка работ больш як 20 мастакоў з Беларусі, Расіі, Германіі, Нідэрландаў і Бельгіі, якія супрацоўнічалі з галерэяй "Шостая лінія" ў апошнія гады ХХ стагоддзя. Гледачы ўпершыню ўбачаць палотны сучасных беларускіх майстроў з усяго свету, а таксама наведаюць лекцыі, кінапаказы, прэзентацыі, перформансы, дыскусіі і творчыя сустрэчы з вядомымі мастакамі, сярод якіх – Ігар Кашкурэвіч, Сяргей Ждановіч, Максім Тымінько, Віктар Пятроў, Цімафей Ізотаў, Ігар Цішын, Андрэй Вараб'ёў, Артур Клінаў…

Калі: 13 лістапада – 13 снежня
Дзе: Мінск, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Цэнтр сучасных мастацтваў
Даведацца падрабязней

XII Міжнародны фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы"

Міжнародны фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы"Міжнародны тэатральны форум, які традыцыйна праходзіць у горадзе над Сожам, у гэтым годзе прысвечаны 75-годдзю Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. На галоўнай сцэне вобласці калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы і Казахстана пакажуць спектаклі ў розных жанрах – ад класікі да сучаснага перформанса. Упершыню за шмат гадоў фестываль пройдзе ў фармаце не тэатральнага спаборніцтва, а сяброўскіх прэзентацый. Акраме таго, у рамках насычанай фестывальнай праграмы адбудуцца творчыя сустрэчы, круглыя сталы і майстар-класы вядомых тэатральных дзеячаў.

Калі: 28 лістапада – 4 снежня
Дзе: Гомель, Гомельскі абласны драматычны тэатр

XXVI Міжнародны музычны фестываль імя І.І. Салярцінскага ў Віцебску

Міжнародны музычны фестываль імя І.І. Салярцінскага ў ВіцебскуАдзіны ў Беларусі камерна-музычны фестываль, прысвечаны выдатнаму музычнаму і тэатральнаму крытыку 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя, збярэ ў Віцебску музыкантаў з усяго свету. Праграма форуму ўключае музычную частку, навуковыя чытанні, мастацкія выстаўкі і тэатральныя пастаноўкі. Уверцюрай фестывалю стане канцэрт вядомага амерыканскага арганіста Рональда Эбрэхта, а на цырымоніі адкрыцця прагучаць шэдэўры сусветнай класікі ў выкананні міжнароднага сімфанічнага аркестра "Таўрычаскі" (Расія). Гледачоў чакаюць вечары вакальнай, джазавай, фартэпіяннай і камернай музыкі ад лепшых музыкантаў-віртуозаў і вакалістаў нашага часу. Сярод іх – салістка тэатра "Метраполітэн-опера", лаўрэат міжнароднага конкурсу BBC "Singer of the World" у Кардыфе, запрошаная салістка Міхайлаўскага і Марыінскага тэатраў Алеся Пятрова (Расія), піяніст Аляксандр Ісакаў (Літва), квінтэт Інгі Берзіні (Латвія) і ансамбль салістаў "Партыта" (Беларусь).

Калі: 2 – 14 снежня
Дзе: Віцебск, Віцебскае музычнае вучылішча, Віцебская абласная філармонія

Міжнародны конкурс піяністаў "Мінск-2014"

Міжнародны конкурс піяністаў "Мінск-2014"Міжнародны конкурс збярэ ў Мінску 70 маладых піяністаў з 11 краін свету. На працягу двух сольных тураў і вялікага фіналу ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра ўдзельнікі прадэманструюць майстэрства ў выкананні твораў сусветных класікаў – Гайдна, Моцарта, Бетховена, Шуберта, Шапэна, Рахманінава, а таксама беларускіх кампазітараў – Станіслава Манюшкі, Напалеона Орды і Яўгена Глебава. На цырымоніі адкрыцця Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава, хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і піяніст Уладзімір Дулаў выканаюць "Харавую фантазію" Людвіга ван Бетховена – адзін з самых арыгінальных по форме твораў вялікага кампазітара.

Калі: 2 – 13 снежня
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія
Даведацца падрабязней

Дзяніс Мацуеў у Мінску

Дзяніс Мацуеў у МінскуВядомы піяніст – народны артыст Расіі Дзяніс Мацуеў – імкліва ўзышоў на музычны Алімп пасля перамогі ў 1998 годзе на XI Міжнародным конкурсе імя П.І. Чайкоўскага ў Маскве. Пасля гэтага музыкант-віртуоз выступаў з лепшымі сусветнымі аркестрамі ў ЗША, Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі. І сёння Дзяніс Мацуеў з'яўляецца ўдзельнікам прэстыжных міжнародных фестываляў, партнёрам вядучых сімфанічных аркестраў Расіі, краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Азіі, а таксама арганізатарам уласнага музычнага фестывалю ў Цюмені. У праграме яго сольнага канцэрта ў Мінску прагучаць лепшыя творы Пятра Чайкоўскага, Мадэста Мусаргскага і Сяргея Рахманінава.

Калі: 6 снежня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

V Мінскі міжнародны Калядны оперны форум

Мінскі міжнародны Калядны оперны форумБуйнейшы оперны форум краіны абяцае стаць самай запамінальнай падзеяй тэатральнага сезона. Галоўныя партыі ў спектаклях на сцэне Вялікага тэатра Беларусі выканаюць салісты вядучых тэатраў Расіі, Украіны, Азербайджана, Узбекістана, Эстоніі, Літвы, Польшчы, Славакіі і Балгарыі. Публіку чакаюць гучныя тэатральныя прэм'еры і незабыўныя музычныя вечары. В рамках форуму ўпершыню пройдзе Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў, які збярэ маладых выканаўцаў з 21 краіны. У заключным гала-канцэрце лаўрэаты конкурсу выступяць на адной сцэне з вядомымі опернымі спевакамі.

12-13 снежняпрэм'ера оперы "Паяцы" Руджэра Леанкавала, у партыі Каніа – народны артыст Грузіі Тэймур Гугушвілі.
14 снежняпрэм'ера оперы "Пікавая Дама" пры ўдзеле народнай артысткі СССР Ірыны Багачовай.
15 снежня – Вечар аднаактовых опер. Прэм'ера оперы Дж. Пергалезі "Служанка-пані" і опера Д. Чымароза "Капельмайстар".
16 снежняпрэм'ера оперы Джузэпэ Вердзі "Рыгалета", у ролі герцага Мантуанскага – саліст Адэскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, заслужаны артыст Украіны Уладзіслаў Гарай.
17 снежня – фінал I Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў.
18 снежня – Гала-канцэрт зорак сусветнай оперы.

Калі: 12 – 18 снежня
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр Беларусі

Венскі Штраус-Аркестр у Мінску

Венскі Штраус-Аркестр у МінскуАдзін з вядучых творчых калектываў Еўропы – афіцыйны аркестр аўстрыйскай сталіцы Венскі Штраус-Аркестр – ужо больш як 30 гадоў з'яўляецца захавальнікам лепшых традыцый сусветнай музычнай культуры. Яго артысты заваявалі прызнанне дзякуючы тонкаму выкананню класікі, а галоўнае, арыгінальнай інтэрпрэтацыі твораў дынастыі Штраусаў і іншых майстроў венскай аперэты. Менавіта гэты калектыў штогод адкрывае знакаміты Венскі навагодні баль. На мінскай сцэне легендарны аркестр пад кіраўніцтвам маэстра Пітэра Гута, які, прадаўжаючы традыцыі Іагана Штрауса, віртуозна дырыжыруе са скрыпкай у руках, прадставіць праграму "Усё як у казцы". У афішы – лепшыя класічныя творы на калядную тэматыку, у тым ліку музычныя жарты і ўрыўкі з аперэт.

Калі: 8 снежня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Ванэса-Мэй у Мінску

Ванэса-Мэй у Мінску"Азіяцкая прынцэса чатырох струн", удзельніца зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы, мультыплацінавая скрыпачка Ванэса-Мэй, якая нават нарадзілася ў адзін дзень з віртуозам Нікало Паганіні, знакамітая сваім бліскучым выкананнем сусветнай класікі ў стылі ф'южн. Ужо ў 13 гадоў яна стала самым юным музыкантам планеты, які сыграў усе скрыпічныя канцэрты Чайкоўскага і Бетховена. Пласцінка Ванэсы-Мэй "The Violin Player", выпушчаная ў 1995 годзе, імкліва пакарыла вяршыні хіт-парадаў і за чатыры месяцы разышлася тыражом 8 мільёнаў экзэмпляраў. На мінскім канцэрце Ванэса-Мэй выканае свае лепшыя хіты: "Storm", "Picante", "I Feel Love", "Yantra", "Summer Haze", "Retro", а таксама новыя кампазіцыі. Гледачы пачуюць усе інструменты Ванэсы-Мэй, у тым ліку і ўнікальную класічную скрыпку Gizmo, створаную майстрамі сям'і Гванданьіні ў 1761 годзе.

Калі: 10 снежня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Наталля Арэйра ў Мінску

Наталля Арэйра ў МінскуВядомая спявачка і актрыса, пасол добрай волі ЮНІСЕФ у Аргенціне і Уругваі, "хросная маці" ўругвайскай футбольнай зборнай Наталля Арэйра палюбілася гледачам пасля выхаду на экран серыялаў "Багатыя і знакамітыя" і "Дзікі анёл". А яе першы сольны альбом "Natalia Oreiro" (1999) з папулярнымі трэкамі "Cambio dolor" і "Me muero de Amor", атрымаў статус залатога. У творчай скарбонцы Наталлі Арэйра – 3 дыскі і адзін сінгл, мноства саўндтрэкаў да фільмаў, каля 30 роляў у кінакарцінах і серыялах. У рамках вялікага сусветнага турнэ спявачка вяртаецца ў Беларусь і праз 12 гадоў прадставіць на мінскай сцэне грандыёзнае шоу "НАША НАТАША", у якім выканае лепшыя хіты і новыя кампазіцыі.

Калі: 14 снежня
Дзе: Мінск, Палац спорту

Дэміс Русас у Мінску

Дэміс Русас у МінскуРамантычныя песні пра каханне – візітная картка знакамітага грэка Дэміса Русаса, які за сваю кар'еру прадаў амаль 60 мільёнаў копій альбомаў і ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса. Сусветную популярнасць спявак атрымаў у 1970-я гады пасля выхаду першага альбома "Forever and Ever". Рэпертуар выдатнага тэнара ўражвае разнастайнасцю: меладычны джаз, французскі шансон, класічная опера, этна і рок. У беларускай сталіцы ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна Дэміс Русас выканае свае непаўторныя сусветныя хіты: "From Souvenirs to Souvenirs", "Goodbye my Love, Goodbye", "Forever and Ever", "My Only Fascination"…

Калі: 17 красавіка 2015 года
Дзе:
Мінск, Палац Рэспублікі

Лядовае шоу Ільі Авербуха ў Мінску

Лядовае шоу Ільі Авербуха ў МінскуВядомы фігурыст, трэнер, прадзюсар, харэограф-пастаноўшчык і заснавальнік папулярнага тэлепраекта "Ледніковы перыяд" Ілья Авербух прадставіць у Мінску навагоднюю казку на лёдзе "Тайна Вострава скарбаў". Захапляючая гісторыя расказвае аб выкрадзенай піратамі прынцэсе, а таксама аб смелых героях, якія, адправіўшыся на яе пошукі, робяць падарожжа па марскіх прасторах. Галоўныя ролі ў дзіцячым мюзікле выканаюць артысты тэатра "Лядовая Сімфонія" – вядомыя фігурысты Маргарыта Драбязка і Повілас Ванагас, Алена Лявонава і Андрэй Хвалько, а таксама акрабаты на лёдзе Уладзімір Бяседзін і Аляксей Палішчук. Гледачоў чакае шоу сусветнага ўзроўню з маляўнічымі дэкарацыямі і спецэфектамі, дзякуючы якім лядовая арэна ператворыцца ў казачны горад, а пасля – у карабель і сярэдневяковую таверну.

Калі: 27 – 28 снежня
Дзе: Мінск, Чыжоўка-Арэна

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі