Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Ліс 2014

Міжнародны конкурс піяністаў пройдзе ў Мінску з 2 па 13 снежня

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны конкурс піяністаў пройдзе ў Мінску з 2 па 13 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Белдзяржфілармоніі.

Першы конкурс музыкантаў-выканаўцаў прайшоў у 1996 годзе і называўся "Фартэпіяна. Мінск-96". З кожным годам конкурс піяністаў пашырае дыяпазон гучання. Гэты творчы форум заваяваў шырокую вядомасць і па праву займае дастойнае месца ў календары самых чаканых падзей у культурным жыцці краіны.

У бягучым годзе ў конкурсе прымуць удзел 73 піяністы з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Малдовы, Латвіі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Францыі, Марока, Кітая.

Урачыстае адкрыццё конкурсу адбудзецца 2 снежня. У гэты дзень на сцэне Вялікай залы філармоніі выступіць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, а таксама члены журы. Ацэньваць выступленні піяністаў будуць прызнаныя музыканты з Беларусі, Арменіі, Латвіі, Літвы і Расіі. Старшыня журы - прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ігар Алоўнікаў.

Конкурс пройдзе ў два туры: з 3 па 10 снежня піяністы будуць дэманстраваць сваё выканальніцкае майстэрства. Лепшыя музыканты выступяць 12 снежня на фінальным туры. Урачыстае закрыццё конкурсу і канцэрт лаўрэатаў конкурсу адбудзецца 13 снежня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі ў 19.00. Уладальнікі трэцяга і другога месц сыграюць сольна, а першага месца - у суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра. Галоўная задача конкурсу - знайсці новыя імёны і таленты на музычнай прасторы. І, вядома ж, адной з асноўных каштоўнасцей конкурсу застаецца яго адданая публіка, дзякуючы якой ён быў і застаецца падзеяй нацыянальнага маштабу.

З гадамі конкурс змяняўся следам за тым, як развівалася краіна і грамадства. Змены, аднак, не закранулі галоўнага - нязменна высокага прафесійнага ўзроўню канкурсантаў і добразычлівай творчай атмасферы, створанай арганізатарамі. Міжнародны конкурс піяністаў арганізаваны па рашэнні Міністэрства культуры Беларусі і пры садзейнічанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Традыцыйна арганізатарам і пляцоўкай для правядзення конкурсу з'яўляецца Беларуская дзяржаўная філармонія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі