У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Лют 2016

Каляндар падзей у Беларусі: сакавік 2016

Інтэрактыўная выстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету" ў МінскуІнтэрактыўная выстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету" ў Мінску

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"У мінскім парку імя Чалюскінцаў стартаваў праект, дзякуючы якому можна завочна азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. Маштабная фотавыстаўка пад адкрытым небам стала прадаўжэннем праекта "Спадчына Беларусі" і прысвечана юбілейным падзеям 2015 года: 70-годдзю Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 60-годдзю Беларусі ў Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 10-годдзю Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля ў ЮНЕСКА. Экспазіцыя, якая ўпрыгожыла агароджу парку на цэлы год, уключае больш за 60 фотаработ і дэманструе чатыры беларускія помнікі, унесеныя ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны: Белавежскую пушчу, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Дугу Струвэ.

Калі: з 22 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Выстаўка "Гоя… Пікаса" ў Мінску

Выстаўка "Гоя… Пікаса" ў МінскуЭксклюзіўная выстаўка арыгіналаў вялікіх мастакоў ХХ стагоддзя – Франсіска Гоя і Пабла Пікаса – сумесны праект Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда (Мадрыд) і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Упершыню знатакі мастацтва ўбачаць у Беларусі амаль 100 графічных твораў агульным коштам 1,4 мільёна еўра. Панарама творчасці галоўнага мастака іспанскага рамантызму – Франсіска Гоя – прадстаўлена праз найбольш значныя графічныя работы з яго знакамітых серый "Капрычас", "Бедствы вайны", "Таўрамахія" і "Дыспаратэс". Са спадчыны самага "дарагога" мастака ў свецеПабла Пікаса – у экспазіцыю ўвайшлі гравюры "Ранены пікадор", "Акцёрская трупа", "Тры жанчыны і тарэадор", а таксама работы з серый "Сюіта Валара", ілюстрацыі да навелы Анарэ дэ Бальзака "Невядомы шэдэўр", створаныя па заказе Амбруаза Валара – аднаго з буйнейшых арт-дылераў таго часу.

Калі: 21 снежня 2015 – 21 сакавіка 2016 года
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Інтэрактыўная выстаўка "Пахі жыцця" ў Мінску

Інтэрактыўная выстаўка "Пахі жыцця" ў МінскуНовая выстаўка "Пахі жыцця" ў галерэі "Дом карцін" запрашае зрабіць падарожжа ў свет парфумерыі, гісторыя якой налічвае тысячагоддзі. Наведвальнікі ўбачаць калекцыю парфумерных "хітоў" за апошнія 250 гадоў, у тым ліку адноўленыя па старадаўніх рэцэптурах 10 пахаў, якія падабаліся прадстаўнікам царскай сям'і Раманавых. Акрамя таго, у экспазіцыі прадстаўлены парфумерныя кампазіцыі, створаныя для вядомых асоб нашага часу: Уладзіміра Пуціна, Мірэй Мацьё, Іосіфа Кабзона, Валерыя Меладзэ, Філіпа Кіркорава... Асаблівай увагі заслугоўвае легендарны арамат "Белая Русь нумар 5", які распрацавала аўтар каля 40 бестселераў для вядомых брэндаў Kenzo, Lancome, Calvin Klein, Yves Saint Laurent, Estee Lauder беларуска Сафія Гройсман, якую называюць "Пікаса парфумерыі".

Калі: 24 снежня 2015 – 14 сакавіка 2016
Дзе: Мінск, галерэя "Дом карцін"

Праграма "Акадэмія клоўнаў" у Белдзяржцырку

Праграма "Акадэмія клоўнаў" у БелдзяржцыркуУ новым шоу на галоўны манеж краіны выйдуць выхаванцы ўнікальнай "Акадэміі клоўнаў", дзе разам са студэнтамі-артыстамі навучаюцца дзіўныя дрэсіраваныя жывёлы: коні, мядзведзі, папугаі, тхары, сабачка "Чаплін", слон-цырульнік… На працягу ўсяго паказу дарыць настрой гасцям будзе рэктар незвычайнай ВНУ – клоўн Бо – заслужаны артыст Расіі Барыс Аскоцкі, які ўжо многія гады з'яўляецца артыстам Маскоўскага цырка Нікуліна на Цвятным бульвары. Адным з самых запамінальных у шоу стане нумар заслужанага артыста Расіі Андрэя Авярушкіна "Вясёлыя тхары", дзе маленькія звяркі, якія практычна не паддаюцца дрэсіроўцы, робяць неверагоднае: размотваюць носікамі дыванок, практыкуюцца на брусах, становяцца на заднія лапы і нават выконваюць сола.

Калі: 30 студзеня – 1 мая
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Выстава "Час і творчасць Льва Бакста" ў Мінску

Выстава "Час і творчасць Льва Бакста" ў МінскуВыдатны мастак-сцэнограф, кніжны ілюстратар, майстар станковага жывапісу і тэатральнай графікі, мадэльер Сярэбранага века – ураджэнец Гродна Леў Бакст – заваяваў сусветнае прызнанне дзякуючы рабоце над пастаноўкамі для легендарных "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева ў Парыжы. У эксклюзіўнай выставе, прысвечанай 150-годдзю з дня нараджэння майстра, прадстаўлены больш за 40 работ, выкананых у розных жанрах і тэхніках: жывапіс, графіка, літаграфія, тэатральныя эскізы і сцэнічныя касцюмы. Адзін з самых каштоўных экспанатаў – карціна "Купальшчыкі на Ліда. Венецыя", набытая ў прыватнага калекцыянера з Англіі. Наведвальнікі ўпершыню ўбачаць маштабную экспазіцыю – больш за 200 твораў – сучаснікаў Льва Бакста: прадстаўнікоў творчага аб'яднання "Свет мастацтва" Дабужынскага, Урубеля, Жукоўскага, Кустодзіева, Левітана, Валошына, Пятрова-Водкіна…

Калі: 10 лютага – 17 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
Даведацца падрабязней

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у Мінску

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у МінскуМіжнародны праект "Усё жыццё ў адным веласіпедзе", упершыню прадстаўлены на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане, запрашае акунуцца ў гісторыю веласіпеда - унікальнага сродку перамяшчэння і аднаго з вялікіх вынаходстваў, якое істотна аблягчыла жыццё еўрапейскіх гараджан і вясковых жыхароў. Наведвальнікі выстаўкі даведаюцца пра многія цікавыя факты аб жыцці і штодзённых клопатах прадстаўнікоў розных прафесій - свяшчэнніка, урача, пажарнага, пекара, малочніка, краўца, цырульніка - і пра тую ролю, якую адыграла ў іх перамяшчэннях з'яўленне веласіпеда. Эксклюзіўная калекцыя - а самаму "маладому" экспанату ў ёй ужо больш за 60 гадоў - належыць італьянцу Маўрыцыа Урбінаці, які на працягу чатырох дзесяцігоддзяў збірае старадаўнія веласіпеды з цікавым лёсам.

Калі: 18 лютага 2016 - люты 2017
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Даведацца больш падрабязна

Інтэрактыўная выстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету" ў Мінску

Інтэрактыўная выстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету" ў МінскуМультымедыйны праект, прысвечаны творчасці аднаго з вялікіх майстроў італьянскага Адраджэння – скульптара, архітэктара і мастака Мікеланджэла Буанароці – запрашае здзейсніць віртуальны тур па славутай Сіксцінскай капэле ў Ватыкане, якая расказвае пра біблейскую гісторыю стварэння свету ў дзевяці сцэнах са Старога Запавету і налічвае больш за 300 фігур. Наведвальнікі змогуць дэталёва разгледзець унікальныя фрэскі геніяльнага творцы, якога яшчэ пры жыцці называлі Il Divino ("Боскі"), наблізіўшы некаторыя фрагменты з дапамогай сучасных тэхналогій, а таксама ўбачыць у 3D-фармаце яго знакамітыя скульптуры – "Давід", "Майсей", "П'ета", "Рабы". Акрамя таго, у экспазіцыі прадстаўлены самыя значныя работы такіх тытанаў эпохі Рэнесансу як Тыцыян, Леанарда да Вінчы, Сандра Батычэлі, Рафаэль, Джота

Калі: 18 лютага – 17 красавіка
Дзе: Мінск, выставачная прастора "ЦЭХ"

Праект TheatreHD: лепшыя сусветныя прэм'еры

Праект TheatreHD: лепшыя сусветныя прэм'ерыМіжнародны праект TheatreHD, які аб'яднаў больш за 35 гарадоў Расіі, Украіны, Казахстана, а цяпер і Беларусі, дасць магчымасць знатакам мастацтва ўбачыць на вялікім экране ў рэжыме рэальнага часу драматычныя, оперныя і балетныя пастаноўкі буйнейшых сусветных тэатраў. Гледачоў чакаюць лепшыя спектаклі з рэпертуара Метраполітэн-опера (Нью-Ёрк), Каралеўскага Нацыянальнага тэатра (Лондан), Шэкспіраўскага тэатра "Глобус" (Лондан), Каралеўскай Шэкспіраўскай кампаніі (Стратфард-на-Эйване) і Вялікага тэатра (Масква). Адной з самых доўгачаканых стане трансляцыя балета "Спартак", створанага ў 1968 годзе дзякуючы творчаму саюзу кампазітара Арама Хачатурана, харэографа Юрыя Грыгаровіча, мастака Сімона Вірсаладзэ. Галоўныя партыі ў легендарным спектаклі выконвалі выдатныя танцоўшчыкі ХХ стагоддзя – Марыс Ліепа, Уладзімір Васільеў, Ніна Цімафеева і Кацярына Максімава.

Калі: 1 – 29 сакавіка
Дзе: Мінск, кінатэатр "Цэнтральны"

Дзмітрый Калдун "Песні для любімых" у Мінску

Дзмітрый Калдун "Песні для любімых" у МінскуПа традыцыі першыя дні вясны адзін з самых рамантычных спевакоў – Дзмітрый Калдун – прадставіць у Мінску новую канцэртную праграму "Песні для любімых", прымеркаваную да Міжнароднага жаночага дня. Пераможца расійскага тэлепраекта "Фабрыка зорак-6" і беларускі фіналіст міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2007" прадаўжае пакараць вяршыні музычных чартаў Беларусі і краін СНД. У лістападзе 2015 года адбыўся рэліз яго новага студыйнага альбома "Манекен", у які ўвайшлі 11 кампазіцый, у тым ліку хіт "Чаму", што прынёс выканаўцу чацвёртую па ліку статуэтку прэстыжнай прэміі "Залаты грамафон". У рамках тура па беларускіх гарадах Дзмітрый Калдун выканае ўжо вядомыя публіцы "Дай мне силу", "Царевна", "Корабли", "Облака-бродяги", "Почему", а таксама свежыя кампазіцыі – "Метели" і "Я буду любить тебя".

Калі, дзе:
1 сакавіка – Віцебск, КЗ "Віцебск"
2 сакавіка – Мінск, ДК МАЗ
30 сакавіка - Маладзечна, Дом культуры

Піяніст YUNDI LI у Мінску

Піяніст YUNDI LI у МінскуСусветна вядомы кітайскі віртуоз Юндзі Лі атрымаў прызнанне ў 18-гадовым узросце на XIV Міжнародным конкурсе піяністаў імя Шапэна ў Варшаве, стаўшы самым юным лаўрэатам прэстыжнага спаборніцтва. У 2008 годзе адзін з лепшых выканаўцаў твораў Шапэна, на думку крытыкаў, маючы "бездакорную і бязмежную энергію", стаў першым кітайскім піяністам, які выпусціў студыйны альбом з запісам фартэпіянных канцэртаў Пракоф'ева і Равеля з Берлінскай філармоніяй і дырыжорам Сейджы Азава. На працягу дзесяцігоддзя пасля перамогі на конкурсе музыкант запісаў некалькі пласцінак з кампазіцыямі Шапэна, Ліста, Скарлаці, Моцарта і Шумана, а таксама гастраліраваў па краінах Еўропы, Азіі і Амерыкі, выступаючы ў суправаджэнні аркестраў Лондана, Берліна, Вены, Цюрыха, Філадэльфіі, Сан-Францыска і Таронта…

Калі: 3 сакавіка
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія

Любоў Казарноўская ў Мінску

Любоў Казарноўская ў МінскуЗорка сусветнай оперы народная артыстка Расіі Любоў Казарноўская, якую нярэдка называюць "самым гарачым сапрана Расіі", за сваю творчую кар'еру выканала больш за 50 арый на буйнейшых сусветных сцэнах, у тым ліку Метраполітэн-опера, Ковент-Гардэн, Ла Скала і Венская опера. Оперная дзіва вядома і дзякуючы папулярным шоу пераўвасабленняў, дзе яна выступае ў амплуа справядлівага суддзі. У новай канцэртнай праграме "Богі і Багіні сцэны" Любоў Казарноўская прадставіць у Мінску самыя вядомыя творы з сусветнага опернага рэпертуару, якія сталі папулярнымі дзякуючы ўнікальнай манеры выканання цэлай плеяды легендарных спевакоў – ад Фёдара Шаляпіна да Шарля Азнавура, ад Марыі Калас да Лайзы Мінэлі.

Калі: 5 сакавіка
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Група Hurts у Мінску

Група Hurts у МінскуБрытанская поп-група Hurts атрымала вядомасць у 2009 годзе пасля выпуску аматарскага відэа на песню "Wonderful Life", што пакарыла мільёны. Візітная картка калектыву – арыгінальныя кампазіцыі ў жанры электрапоп 1980-х, хоць самі музыканты называюць свой стыль "noir'n'b and doom pop". Гучны поспех дуэту з Манчэстэра – спеваку Тэа Хатчкрафту і клавішніку Адаму Андэрсану – прынеслі першыя студыйныя альбомы "Happiness" і "Exile", якія ўвайшлі ў топ-10 у краінах Еўропы. Музыканты супрацоўнічалі з зоркамі сцэны сэрам Элтанам Джонам і Кайлі Міноўг. У рамках сусветнага турнэ Hurts прадставяць у Мінску свой новы, трэці па ліку, альбом "Surrender", выпушчаны ў кастрычніку 2015 года, у які ўвайшлі такія папулярныя кампазіцыі як "Somekind of Heaven" і "Lights".

Калі: 12 сакавіка
Дзе: Мінск, Палац спорту

Спявачка Земфіра ў Мінску

Спявачка Земфіра ў МінскуПапулярная спявачка, музыкант і кампазітар, якая на многія гады стала ўвасабленнем расійскага "жаночага рока", Земфіра вяртаецца ў Мінск у рамках гастрольнага тура пад назвай "Я маленькі чалавек" па гарадах блізкага замежжа – Расіі, Беларусі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Папярэдні канцэрт "Жыць у тваёй галаве" прайшоў восенню 2013 года пры поўным аншлагу на буйнейшай у краіне канцэртнай пляцоўцы і запомніўся беларускім паклоннікам асаблівай атмасферай. Нядаўна спявачка паведамляла аб сваім рашэнні спыніць гастрольную дзейнасць, аднак не выключыла таго, што будзе і далей радаваць новымі трэкамі і ўдзельнічаць у канцэртах. На мінскай сцэне "каралева расійскага рока" выканае лепшыя песні за сваю творчую дзейнасць, а таксама кампазіцыі з альбома "Маленькі чалавек".

Калі: 15 сакавіка
Дзе: Мінск-Арэна

ХI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "M@rt-кантакт"

ХI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "M@rt-кантакт"Міжнародны тэатральны форум у бягучым годзе захавае разумны баланс паміж класікай і эксперыментам. На працягу тыдня жыхары і госці Магілёва ўбачаць 20 пастановак у розных жанрах, сярод якіх мюзікл, монаспектакль і нават сучасны балет. Сярод самых чаканых – спектакль "Майтар і Маргарыта" тэатра Malabar Hotel (Варшава) і "Мроі кахання, або жаніцьба Бальзамінава" Санкт-Пецярбургскага тэатра "Майстэрня". У рамках фестывальнай праграмы Магілёўскі абласны драматычны тэатр прадставіць на роднай сцэне прэм'еру спектакля паводле п'есы Ігнація Віткевіча "У маленькай сядзібе". Акрамя таго, гасцей і гледачоў форуму чакаюць прэс-канферэнцыі і дыскусіі пры ўдзеле вядомых крытыкаў, выстава маладых расійскіх мастакоў-сцэнографаў і "Майстэрня маладой рэжысуры".

Калі: 21 – 27 сакавіка
Дзе: Магілёў, Магілёўскі тэатр лялек, Магілёўскі абласны драматычны тэатр, КЗ "Магілёў"

Балет Барыса Эйфмана "Чырвоная Жызэль" у Мінску

Балет Барыса Эйфмана "Чырвоная Жызэль" у МінскуВядомы савецкі і расійскі харэограф, балетмайстар, народны артыст Расіі Барыс Эйфман у сваіх творчых работах, ствараючы псіхалагічны тэатр у балеце, імкнецца раскрыць унутраны свет чалавека праз мову харэаграфіі. На беларускай сцэне Санкт-Пецярбургскі акадэмічны тэатр балета Барыса Эйфмана прадставіць спектакль "Чырвоная Жызэль", прысвечаны трагічнаму лёсу адной з вялікіх балерын ХХ стагоддзя Вольгі Спясіўцавай. Атрымаўшы сусветнае прызнанне, але прайшоўшы чараду асабістых драм і ўзрушэнняў, яна ў поўным забыцці 20 гадоў правяла ў адной з нью-ёркскіх клінік для псіхічнахворых. Гэты балет на музыку Чайкоўскага, Шнітке і Бізэ быў пастаўлены Эйфманам 18 гадоў таму і доўга з поспехам ішоў на вядучых сцэнах Амерыкі, Еўропы і Азіі. У новай рэдакцыі адной з самых знакавых для тэатра пастановак, якая з'яўляецца ўвасабленнем трагічных лёсаў многіх таленавітых артыстаў, удасканалена харэаграфія, а таксама сцэнаграфія: цудоўныя дэкарацыі і касцюмы створаны вядомым тэатральным мастаком Вячаславам Окуневым.

Калі: 25 сакавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Эрас Рамазоці ў Мінску

Эрас Рамазоці ў МінскуЗорка сусветнай сцэны, кароль рамантычнай балады італьянскі спявак і кампазітар Эрас Рамазоці на працягу не аднаго дзесяцігоддзя з'яўляецца кумірам мільёнаў і адным з самых папулярных поп-выканаўцаў у англа- і іспанамоўных краінах. За больш як 30-гадовую творчую кар'еру ў яго скарбонцы – 13 альбомаў і больш за 100 мільёнаў прададзеных дыскаў, а таксама запамінальныя дуэты з такімі знакамітымі артыстамі як Шэр, Лучана Павароці, Ціна Цёрнер, Адрыяна Чэлентана, Джо Кокер, Андрэа Бачэлі… У рамках сусветнага турнэ ў падтрымку новага альбома "Perfetto-2016" адзін з самых рамантычных спевакоў італьянскай эстрады выступіць у Мінску з феерычным шоу. Гледачоў чакаюць жывы гук, свежыя трэкі ў арыгінальных аранжыроўках, святло- і лазерныя эфекты, уражальная сцэнаграфія і, вядома, сам уладальнік аксамітнага голасу – Эрас Рамазоці. 

Калі: 26 сакавіка
Дзе: Мінск-Арэна

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску