Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2016

Каляндар падзей у Беларусі: красавік 2016

Тыдзень 

моды ў Беларусі (Belarus Fashion Week)Тыдзень моды ў Беларусі (Belarus Fashion Week)

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"У мінскім парку імя Чалюскінцаў стартаваў праект, дзякуючы якому можна завочна азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. Маштабная фотавыстаўка пад адкрытым небам стала прадаўжэннем праекта "Спадчына Беларусі" і прысвечана юбілейным падзеям 2015 года: 70- годдзю Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 60-годдзю Беларусі ў Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 10-годдзю Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля ў ЮНЕСКА. Экспазіцыя, якая ўпрыгожыла агароджу парку на цэлы год, уключае больш за 60 фотаработ і дэманструе чатыры беларускія помнікі, унесеныя ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны: Белавежскую пушчу, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Дугу Струвэ.

Калі: з 22 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Праграма "Акадэмія клоўнаў" у Белдзяржцырку

Праграма 

"Акадэмія клоўнаў" у БелдзяржцыркуУ новым шоу на галоўны манеж краіны выйдуць выхаванцы ўнікальнай "Акадэміі клоўнаў", дзе разам са студэнтамі-артыстамі навучаюцца дзіўныя дрэсіраваныя жывёлы: коні, мядзведзі, папугаі, тхары, сабачка "Чаплін", слон-цырульнік… На працягу ўсяго паказу дарыць настрой гасцям будзе рэктар незвычайнай ВНУ – клоўн Бо – заслужаны артыст Расіі Барыс Аскоцкі, які ўжо многія гады з'яўляецца артыстам Маскоўскага цырка Нікуліна на Цвятным бульвары. Адным з самых запамінальных у шоу стане нумар заслужанага артыста Расіі Андрэя Авярушкіна "Вясёлыя тхары", дзе маленькія звяркі, якія практычна не паддаюцца дрэсіроўцы, робяць неверагоднае: размотваюць носікамі дыванок, практыкуюцца на брусах, становяцца на заднія лапы і нават выконваюць сола.

Калі: 30 студзеня – 1 мая
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Выстава "Час і творчасць Льва Бакста" ў Мінску

Выстава 

"Час і творчасць Льва Бакста" ў МінскуВыдатны мастак- сцэнограф, кніжны ілюстратар, майстар станковага жывапісу і тэатральнай графікі, мадэльер Сярэбранага века – ураджэнец Гродна Леў Бакст – заваяваў сусветнае прызнанне дзякуючы рабоце над пастаноўкамі для легендарных "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева ў Парыжы. У эксклюзіўнай выставе, прысвечанай 150-годдзю з дня нараджэння майстра, прадстаўлены больш за 40 работ, выкананых у розных жанрах і тэхніках: жывапіс, графіка, літаграфія, тэатральныя эскізы і сцэнічныя касцюмы. Адзін з самых каштоўных экспанатаў – карціна "Купальшчыкі на Ліда. Венецыя", набытая ў прыватнага калекцыянера з Англіі. Наведвальнікі ўпершыню ўбачаць маштабную экспазіцыю – больш за 200 твораў – сучаснікаў Льва Бакста: прадстаўнікоў творчага аб'яднання "Свет мастацтва" Дабужынскага, Урубеля, Жукоўскага, Кустодзіева, Левітана, Валошына, Пятрова-Водкіна…

Калі: 10 лютага – 17 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
Даведацца падрабязней

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у Мінску

Выстаўка 

рарытэтных веласіпедаў у МінскуМіжнародны праект "Усё жыццё ў адным веласіпедзе", упершыню прадстаўлены на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане, запрашае акунуцца ў гісторыю веласіпеда - унікальнага сродку перамяшчэння і аднаго з вялікіх вынаходстваў, якое істотна аблягчыла жыццё еўрапейскіх гараджан і вясковых жыхароў. Наведвальнікі выстаўкі даведаюцца пра многія цікавыя факты аб жыцці і штодзённых клопатах прадстаўнікоў розных прафесій - свяшчэнніка, урача, пажарнага, пекара, малочніка, краўца, цырульніка - і пра тую ролю, якую адыграла ў іх перамяшчэннях з'яўленне веласіпеда. Эксклюзіўная калекцыя - а самаму "маладому" экспанату ў ёй ужо больш за 60 гадоў - належыць італьянцу Маўрыцыа Урбінаці, які на працягу чатырох дзесяцігоддзяў збірае старадаўнія веласіпеды з цікавым лёсам.

Калі: 18 лютага 2016 - люты 2017
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Інтэрактыўная выстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету" ў Мінску

Інтэрактыўная выстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету" ў МінскуМультымедыйны праект, прысвечаны творчасці аднаго з вялікіх майстроў італьянскага Адраджэння – скульптара, архітэктара і мастака Мікеланджэла Буанароці – запрашае здзейсніць віртуальны тур па славутай Сіксцінскай капэле ў Ватыкане, якая расказвае пра біблейскую гісторыю стварэння свету ў дзевяці сцэнах са Старога Запавету і налічвае больш за 300 фігур. Наведвальнікі змогуць дэталёва разгледзець унікальныя фрэскі геніяльнага творцы, якога яшчэ пры жыцці называлі Il Divino ("Боскі"), наблізіўшы некаторыя фрагменты з дапамогай сучасных тэхналогій, а таксама ўбачыць у 3D-фармаце яго знакамітыя скульптуры – "Давід", "Майсей", "П'ета", "Рабы". Акрамя таго, у экспазіцыі прадстаўлены самыя значныя работы такіх тытанаў эпохі Рэнесансу як Тыцыян, Леанарда да Вінчы, Сандра Батычэлі, Рафаэль, Джота

Калі: 18 лютага – 17 красавіка
Дзе: Мінск, выставачная прастора "ЦЭХ"

XXIX Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі

XXIX Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкіМузычная вясна чарговы раз збірае ў старажытным Полацку сусветна вядомых салістаў і калектывы з розных краін – Беларусі, Расіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Аўстрыі і Кітая. Адкрыецца фестываль мелодыямі з твораў Гайдна, Моцарта, Карловіча і Багдановіча ў выкананні знакамітага барочнага ансамбля Capella Cracoviensis з польскага Кракава. Адзін з самых чаканых – канцэрт харавой музыкі "Спяваюць хлопчыкі", у якім прымуць удзел больш як 100 юных вакалістаў-лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу імя Фёдара Шаляпіна. Завяршэнне фестывалю будзе прысвечана 260- годдзю з дня нараджэння Вольфганга Амадэя Моцарта. Беларускі піяніст Арсеній Садыкаў і кітайскі тэнар Ван Хантаа ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам дырыжора Эркі Пехка (Эстонія) выканаюць геніяльныя творы аўстрыйскага кампазітара, якога сучаснікі называлі "цудам XVIII стагоддзя".

3 красавіка
Вечар арганнай і вакальнай музыкі XVIII-XX стагоддзяў – аўстрыйскі арганіст, прафесар Іаган Трумер і салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамара Рэмез

7 красавіка
Адкрыццё. Канцэрт ансамбля Capella Cracoviensis (Кракаў)

10 красавіка
Канцэрт харавой музыкі "Спяваюць хлопчыкі"

16 красавіка 
Вечар старадаўняй музыкі для клавесіна і камернага аркестра – камерны аркестр "Еўропа-Цэнтр" і салістка канцэртнай залы Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая

21 красавіка
Вечар рускага раманса – салістка Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра Ганна Бяляева (сапрана) і піяністка Юлія Перэу

27 красавіка
Закрыццё. Сімфанічны аркестр Белтелерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Эркі Пехка, салісты – піяніст Арсеній Садыкаў і тэнар Ван Хантаа

Калі: 24 сакавіка –27 красавіка
Дзе: Полацк, Сафійскі сабор
Даведацца падрабязней

Канцэрт "Вальс кахання" ў Белдзяржфілармоніі

Канцэрт 

"Вальс кахання" ў БелдзяржфілармонііЗоркі беларускай опернай сцэны – лаўрэат сусветных фестываляў, пераможца I Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Мусліма Магамаева, фіналіст папулярнага праекта "Вялікая опера" барытон Ілья Сільчукоў і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь уладальніца каларытнага сапрана Настасся Масквіна – запрашаюць аматараў класікі на сумесны канцэрт "Вальс кахання". Вядучыя салісты Вялікага тэатра Беларусі прымаюць удзел у міжнародных праектах і выступаюць у якасці запрошаных зорак на буйных сцэнах Расіі і Еўропы. У праграме беларускага дуэтнага вечара прагучаць неапалітанскія песні і ўрыўкі з аперэт у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца. Дырыжор – Аляксандр Высоцкі.

Калі: 6 красавіка
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія, Вялікая зала

Тыдзень моды ў Беларусі (Belarus Fashion Week 2016/17)

Тыдзень моды ў Беларусі (Belarus Fashion Week 2016/17)Буйнейшая падзея беларускай fashion-індустрыі аб'яднае вытворцаў, баераў, экспертаў і блогераў з розных краін. На галоўным подыуме Belarus Fashion Week адбудуцца паказы сезона восень-зіма 2016/2017 вядомых беларускіх брэндаў: Davidova, BOITSIK, Julia Babiy, Samoschenko, Alena Goretskaya, Miranovich, Doresset, Ton-in-ton, Candy Lady, Line A, NAVY, Harydavets&Efremova, LEORGOFMAN… У рамках праграмы Off Schedule BFW новыя pret-a-porter калекцыі прадставяць 12 знакамітых куцюр'е, а ўдзельнікі конкурсу маладых дызайнераў New Names BFW створаць сучасныя вобразы з натуральнага лёну. У адукацыйным цэнтры Fashion Study Centre BFW пройдуць лекцыі, прэзентацыі і майстар-класы, конкурсы модных блогераў Fashion Blog Competition BFW і streetstyle фатографаў, а таксама выстаўка пераможцы конкурсу Golden Belarus 2015 і "ФотаАрт'15" fashion-фатографа Аліны Паўлінінай.

Калі: 6 – 10 красавіка
Дзе: Мінск, НВЦ "БелЭкспа"

Шоу Ані Лорак "Караліна" ў Мінску

Шоу Ані Лорак 

"Караліна" ў МінскуПапулярная спявачка, народная артыстка Украіны Ані Лорак у 2008 годзе заняла другое месца на конкурсе "Еўрабачанне", у яе творчай скарбонцы – прэстыжныя прэміі "Залаты грамафон", "Спявачка года", "Чалавек года", "Песня года", а таксама пяць залатых і два плацінавыя дыскі. Акрамя таго, спявачка была двойчы ўключана ў топ-100 самых сексуальных жанчын свету па версіі часопіса "For Him Magazine". У рамках сусветнага турнэ Ані Лорак прадставіць у Мінску грандыёзнае шоу "Караліна" аб маленькай дзяўчынцы з правінцыяльнага горада, якая, няглядзячы на жыццёвыя перыпетыі, ажыццявіла мару стаць спявачкай. Гледачоў чакае яркі вечар: жывы гук, эфектныя танцавальныя нумары і акрабатычныя трукі, шыкоўныя касцюмы і дэкарацыі і, зразумела, чароўны голас украінскай дзівы.

Калі: 9 красавіка
Дзе: Мінск-Арэна

Спявачка ZAZ у Мінску

Спявачка ZAZ у МінскуІзабэль Жэфруа, якая выступае пад псеўданімам ZAZ, уладальніца "свяшчэннага" і адначасова "чартоўскага" голасу, удала сумяшчае ў сваёй творчасці фолк, шансон, акустыку і эстрадны вакал. Перамога ў нацыянальным конкурсе "Le Tremplin Generation France Bleu/Reservoir" у 2009 годзе прынесла выканаўцы прызнанне, а дэбютны альбом "ZAZ", рэліз якога адбыўся ў 2010- м, узначаліў еўрапейскія хіт-парады і ў хуткім часе набыў залаты статус. Дзякуючы сінглу "Je veux" гераіня парыжскага Манмартра стала адной з самых вядомых францужанак у свеце і ўдастоілася аўдыенцыі ў Прэзідэнцкім палацы на Елісейскіх палях. У Мінску спявачка ZAZ, якую называюць Эдзіт Піяф нашага часу, упершыню выступіць са сваімі хітамі "Les passants", "Le Long de la route", "La fee", "Eblouie par la nuit"…

Калі: 10 красавіка
Дзе: Мінск, Палац спорту

The Prodigy ў Мінску

The Prodigy ў МінскуЛегендарныя брытанцы The Prodigy – стваральнікі свайго ўнікальнага стылю музыкі – зноў едуць у Мінск. Іх папярэдні беларускі канцэрт, які адбыўся ў 2009 годзе на пляцоўцы стадыёна "Дынама", сабраў амаль 15 тысяч паклоннікаў. А праз сем гадоў музыканты арганізуюць не менш грандыёзнае шоу на самай маштабнай закрытай канцэртнай пляцоўцы Беларусі – Мінск-Арэне. Знакамітыя Кіт Флінт, Ліэм Хоўлет і Макс Рэаліці будуць іграць свой новы альбом The Day Is My Enemy. Рэліз шостага поўнафарматнага зборніка адбыўся ў сакавіку 2015 года, і яго кампазіцыі ўжо набылі папулярнасць і заваявалі радкі ў прэстыжных музычных рэйтынгах свету.

Калі: 13 красавіка
Дзе: Мінск-Арэна

Канцэрт "Музыка сусветнага кіно-2" у Мінску

Канцэрт "Музыка сусветнага кіно-2" у МінскуСімфанічны аркестр "Алімпія Класіка" пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Снітко – вучня знакамітых дырыжораў, народных артыстаў Расіі Генадзя Праваторава, Ільі Мусіна і Генадзя Раждзественскага - прадставіць новую музычную праграму, прысвечаную шэдэўрам сусветнага кінематографа ХХ і ХХІ стагоддзяў. Прэм'ера першай часткі прайшла з аншлагам у пачатку года, стаўшы адкрыццём для беларускіх аматараў мастацтва cinema. У праграме новага вечара прагучаць вядомыя кампазіцыі з фільмаў класікі айчыннага і замежнага кіно. Сярод іх – сусветныя бестселеры "Знесеныя ветрам", "Спіс Шындлера", "Тытанік", "Рамэа і Джульета", "Касмічная адысея", "Місія невыканальная", "Гульня Прастолаў", "Тэрмінатар"... Гледачы атрымаюць асалоду ад прагляду кадраў з любімых кінастужак на вялікім экране пад "жывы" акампанемент аркестра.

Калі: 14 красавіка
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Жерар Дэпардзьё і Фані Ардан у спектаклі "Музыка дваіх"

Жерар Дэпардзьё і Фані Ардан у спектаклі "Музыка дваіх"Зоркі французскага кіно Жэрар Дэпардзьё і Фані Ардан упершыню сыгралі разам у культавым фільме Франсуа Труфо "Суседка", які выйшаў на вялікі экран у 1981 годзе. Праз доўгі час творчы тандэм адрадзіўся дзякуючы спектаклю "Музыка дваіх" паводле п'есы знакамітай пісьменніцы, сцэнарыста і рэжысёра Маргерыт Дзюрас. На беларускай сцэне акцёры прадставяць любоўную драму мужа і жонкі, якія сустрэліся напярэдадні разводу, спрабуючы ўсвядоміць памылкі і апошні раз пагаварыць аб мінулым і цяперашнім. Далікатная, недаступная, іранічная гераіня Фані Ардан і шчыры, раўнівы, закаханы ў сваю жонку герой Жэрара Дэпардзьё разам праводзяць бяссонную ноч, якая, паводле слоў артыстаў, падобна да канцэрта сімфанічнага аркестра, дзе ўсяго два музыканты, але адноўлена ўся палітра перажыванняў жанчыны і мужчыны…

Калі: 16 красавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

XXIII Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО"-2016

XXIII Міжнародны спецыялізаваны 

форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО"-2016Адно з буйнейшых мерапрыемстваў у сферы тэлекамунікацыі і праграмнага забеспячэння краін СНД і Балтыі збярэ ў Мінску вядучых прадстаўнікоў IT-індустрыі. Галоўныя падзеі – XXIII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "ТІБО"-2016 і XXIII Беларускі кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства. З кожным годам геаграфія ўдзельнікаў форуму пашыраецца: у 2015-м найноўшыя навукова-тэхнічныя і праграмныя распрацоўкі прэзентавалі больш як 200 кампаній з 13 краін, у гэтым плануецца яшчэ больш. Гасцей чакае насычаная праграма: беларуска-азербайджанскі бізнес-форум, выстаўка і канферэнцыя "Trade Forum – інавацыйныя тэхналогіі ў гандлі", беларуска-германскі форум "Industry 4.0. – інавацыі ў вытворчым сектары", а таксама прэзентацыі, круглыя сталы і майстар- класы. Кульмінацыяй стане ўручэнне прэстыжнай Інтэрнэт-прэміі міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "ТІБО"-2016.

Калі: 18 – 22 красавіка
Дзе: Мінск, Футбольны манеж

"Celentano Tribute Show" у Мінску

"Celentano Tribute 

Show" у МінскуЗорка італьянскай музыкі, кампазітар, акцёр і рэжысёр Адрыяна Чэлентана за сваю кар'еру выпусціў 41 альбом агульным тыражом 150 мільёнаў і зняўся больш як у 40 карцінах, сярод якіх бессмяротныя камедыі "Утаймаванне свавольніка", "Блеф". У сучасным "Трыб'ют-шоу Адрыяна Чэлентана", што заваявала папулярнасць у розных краінах свету, галоўным героем выступае яго таленавіты "двайнік" Маўрыцыа Швайцэр, які аднаўляе выступленні феерычнага Чэлентана з дакладнасцю да дробязей. У праграме, якую ўбачаць беларускія гледачы, сабраны лепшыя кампазіцыі і непараўнальныя хіты - легенды 1970-80-х, сярод якіх Susanna, Confessa, Il Tempo Se Ne Va, Soli, Amore No

Калі: 23 красавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Канцэрт Івана Карызны ў Мінску

Канцэрт Івана Карызны ў 

МінскуФіналіст класічнага "Еўрабачання-2010", лаўрэат XIV Міжнароднага конкурсу імя П.І. Чайкоўскага, выпускнік Парыжскай кансерваторыі віяланчэліст Іван Карызна ўпершыню выступіць у Мінску з вялікім сольным канцэртам, дзе злучацца буйныя музычныя напрамкі – барока, класіцызм і рамантызм. Віртуоз выканае вядомыя творы Антоніа Вівальдзі, Ёзэфа Гайдна, Габрыэля Фарэ і Роберта Шумана ў суправаджэнні Muzzic Dom Orchestra пад кіраўніцтвам Івана Касцяхіна. Дарэчы, легендарны інструмент Івана Карызны – віяланчэль XIX стагоддзя – падарунак ад маэстра Уладзіміра Співакова, які першым прадказаў вялікую будучыню, параўнаўшы яго талент з геніем Мсціслава Растраповіча. У праграме вечара прыме ўдзел стыпендыят спецфонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выхаванец Уладзіміра Перліна – віяланчэліст Міхаіл Радунскі.

Калі, дзе:

21 красавіка - Салігорск, канцэртная зала Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў
26 красавіка - Мінск, Палац культуры прафсаюзаў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі