У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Снж 2015

Каляндар падзей у Беларусі: cтудзень 2016

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчыРэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы

Новы год і Каляды ў  Беларусі

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"У мінскім парку імя Чалюскінцаў стартаваў праект, дзякуючы якому можна завочна азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. Маштабная фотавыстаўка пад адкрытым небам стала прадаўжэннем праекта "Спадчына Беларусі" і прысвечана юбілейным падзеям 2015 года: 70-годдзю Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 60-годдзю Беларусі ў Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 10-годдзю Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля ў ЮНЕСКА. Экспазіцыя, якая ўпрыгожыла агароджу парку на цэлы год, уключае больш за 60 фотаработ і дэманструе чатыры беларускія помнікі, унесеныя ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны: Белавежскую пушчу, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Дугу Струвэ.

Калі: з 22 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Мультымедыйная выстава "Ван Гог. Ажыўшыя палотны" ў Мінску

Мультымедыйная выстава "Ван Гог. Ажыўшыя палотны" ў МінскуНезвычайная мультымедыя-экспазіцыя прысвечана 125-й гадавіне смерці аднаго з самых папулярных мастакоў свету – Вінсэнта Ван Гога. Творчая спадчына вялікага галандца налічвае звыш 2 000 твораў мастацтва, у тым ліку 930 карцін і 1 100 эскізаў і малюнкаў. Наведвальнікі выставы змогуць даведацца аб трагічным жыцці і творчасці постімпрэсіяніста, а таксама падрабязна вывучыць мастацкую манеру, апынуўшыся "ўнутры" яго карцін. Каля 400 палотнаў будуць прадстаўлены на вялікіх экранах на выставачнай плошчы больш як 1500 м² пад акампанемент класічнай музыкі. Жадаючыя змогуць выпіць кубачак кавы на "Начной тэрасе кафэ", сфатаграфавацца ў знакамітай "Спальні ў Арлі", а таксама напісаць сваю "Зорную ноч" на майстар-класе па жывапісе.

Калі: 13 лістапада – 31 студзеня
Дзе: Мінск, выставачная прастора "ЦЭХ"

Праграма "Вогненная каралева" ў Белдзяржцырку

Праграма "Вогненная каралева" ў БелдзяржцыркуНапярэдадні калядных і навагодніх свят Белдзяржцырк падрыхтаваў новую праграму для дарослых і дзяцей "Вогненная Каралева, або Новыя прыгоды Кая і Герды". Арыгінальная інтэрпрэтацыя сусветна вядомай казкі Ханса Крысціяна Андэрсена парадуе гледачоў незвычайнымі рэжысёрскімі знаходкамі і новымі героямі. Згодна з сюжэтам, Кай і Герда разам са Снягурачкай і Новым Годзікам вырашылі зрабіць дзецям навагоднія падарункі, але раптам у іх планы ўмяшалася вераломная Вогненная Каралева, якой удалося з дапамогай сваіх слуг выкрасці Новага Годзіка. Гледачам трэба будзе разам з казачнымі героямі зрабіць захапляльнае падарожжа па далёкіх краінах і сустрэць на сваім шляху забаўных малпачак, крыважэрых кракадзілаў, драпежных ільвоў…

Калі: 18 снежня – 10 студзеня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Выстаўка "Гоя… Пікаса" ў Мінску

Выстаўка "Гоя… Пікаса" ў МінскуЭксклюзіўная выстаўка арыгіналаў вялікіх мастакоў ХХ стагоддзя – Франсіска Гоя і Пабла Пікаса – сумесны праект Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда (Мадрыд) і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Упершыню знатакі мастацтва ўбачаць у Беларусі амаль 100 графічных твораў агульным коштам 1,4 мільёна еўра. Панарама творчасці галоўнага мастака іспанскага рамантызму – Франсіска Гоя – прадстаўлена праз найбольш значныя графічныя работы з яго знакамітых серый "Капрычас", "Бедствы вайны", "Таўрамахія" і "Дыспаратэс". Са спадчыны самага "дарагога" мастака ў свецеПабла Пікаса – у экспазіцыю ўвайшлі гравюры "Ранены пікадор", "Акцёрская трупа", "Тры жанчыны і тарэадор", а таксама работы з серый "Сюіта Валара", ілюстрацыі да навелы Анарэ дэ Бальзака "Невядомы шэдэўр", створаныя па заказе Амбруаза Валара – аднаго з буйнейшых арт-дылераў таго часу.

Калі: 21 снежня 2015 – 21 сакавіка 2016 года
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Выстава Рамана Заслонава ў Мінску

Выстава Рамана Заслонава ў МінскуПерсанальная выстаўка вядомага мастака Рамана Заслонава – унука праслаўленага беларускага партызана, Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава – упершыню праходзіць у Мінску. Экспазіцыя аб'яднала больш за 40 палотнаў, напісаных за 20 гадоў творчай дзейнасці ў Францыі. Міжнароднае прызнанне таленавіты майстар, выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў атрымаў у 1997 годзе, калі на "Асеннім салоне" ў Парыжы заваяваў першую прэмію. Цяпер яго работы знаходзяцца ў лепшых галерэях Францыі, Германіі, Іспаніі, Швейцарыі і ЗША. Стыль Рамана Заслонава – арыгінальнае спалучэнне класічных і сучасных напрамкаў еўрапейскага жывапісу, аднак нязменна галоўнай гераіняй яго палотнаў з'яўляецца жанчына, здольная ўзвысіцца над штодзённасцю і акунуцца ў казачны свет.

Калі: 3 снежня 2015 – 25 студзеня 2016
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Інтэрактыўная выстаўка "Пахі жыцця" ў Мінску

Інтэрактыўная выстаўка "Пахі жыцця" ў МінскуНовая выстаўка "Пахі жыцця" ў галерэі "Дом карцін" запрашае зрабіць падарожжа ў свет парфумерыі, гісторыя якой налічвае тысячагоддзі. Наведвальнікі ўбачаць калекцыю парфумерных "хітоў" за апошнія 250 гадоў, у тым ліку адноўленыя па старадаўніх рэцэптурах 10 пахаў, якія падабаліся прадстаўнікам царскай сям'і Раманавых. Акрамя таго, у экспазіцыі прадстаўлены парфумерныя кампазіцыі, створаныя для вядомых асоб нашага часу: Уладзіміра Пуціна, Мірэй Мацьё, Іосіфа Кабзона, Валерыя Меладзэ, Філіпа Кіркорава... Асаблівай увагі заслугоўвае легендарны арамат "Белая Русь нумар 5", які распрацавала аўтар каля 40 бестселераў для вядомых брэндаў Kenzo, Lancome, Calvin Klein, Yves Saint Laurent, Estee Lauder беларуска Сафія Гройсман, якую называюць "Пікаса парфумерыі".

Калі: 24 снежня 2015 – 14 сакавіка 2016
Дзе: Мінск, галерэя "Дом карцін"

Выстава "Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Гродзеншчыны"

Выстава "Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Гродзеншчыны"У рамках праекта "Арт-Беларусь" у Новым замку Гродна ўпершыню прадстаўлены арыгіналы 15 карцін знакамітых ураджэнцаў Гродзенскага краю – жывапісцаў Восіпа Любіча і Пінхуса Крэменя. У першай палавіне ХХ стагоддзя нараўне з іншымі суайчыннікамі – Маркам Шагалам, Хаімам Суціным, Міхаілам Кікоіным, Шрагам Царфіным – яны ўваходзілі ў склад знакамітай Парыжскай школы. Наведвальнікі ўбачаць работы двух выдатных майстроў, якія працавалі ў зусім розных тэхніках. Экспрэсіўныя, дынамічныя палотны ўраджэнца мястэчка Жалудок Пінхуса Крэменя рэзка кантрастуюць з лірычнымі, стрыманымі па каляровай гаме карцінамі гродзенца Восіпа Любіча. З эксклюзіўнай калекцыі Белгазпрамбанка, якая прызнана буйнейшым зборам экспрэсіяністаў Парыжскай школы ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе, 12 жывапісных работ ураджэнцаў Гродзенскай вобласці ўвайшлі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Калі: 28 лістапада 2015 – 20 студзеня 2016
Дзе: Гродна, Новы замак, Авальная зала

Канцэрт "Музыка сусветнага кіно" ў Мінску

Канцэрт "Музыка сусветнага кіно" ў МінскуЦудоўную праграму, прысвечаную шэдэўрам сусветнага кінематографа, прадставіць сімфанічны аркестр "Алімпія Класіка" пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Снітко – вучня знакамітых дырыжораў, народных артыстаў Расіі Генадзя Праваторава, Ільі Мусіна і Генадзя Раждзественскага. У праграме вечара прагучаць вядомыя музычныя кампазіцыі з фільмаў, якія сталі класікай айчыннага і замежнага кіно. Сярод іх – галівудскія бестселеры "Зорныя войны", "Парк Юрскага перыяду", "Джэймс Бонд Агент 007", "Хросны бацька", а таксама знакамітыя савецкія карціны "Джэнтльмены ўдачы", "Сцеражыся аўтамабіля", "Шэрлак Холмс і доктар Ватсан" і інш. Гледачы атрымаюць асалоду ад праглядаў лепшых кадраў з любімых кінастужак на вялікім экране пад "жывы" акампанемент аркестра.

Калі: 8 студзеня 2016
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце ў Мінску

Чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце ў МінскуМіжнародны турнір па канькабежным спорце, у якім прымуць удзел лепшыя спартсмены з 17 краін кантынента, адбудзецца на буйнейшай спартыўнай пляцоўцы – "Мінск-Арэне". Беларусь на дамашнім чэмпіянаце Еўропы-2016 прадставяць Віталь Міхайлаў, Марына Зуева і Таццяна Міхайлава, якія заваявалі гэта права па выніках нацыянальнага першынства ў класічным мнагабор'і. На працягу ўсіх дзён першынства балельшчыкі змогуць стаць сведкамі спартыўных перамог і падтрымаць сваіх фаварытаў на трыбунах або паглядзець анлайн-трансляцыю спаборніцтваў у спецыяльнай фан-зоне ў будынку Веладрома. Тут не толькі можна будзе добра правесці час у кампаніі сяброў-балельшчыкаў, але і прыняць удзел у конкурсах і розыгрышах прызоў.

Калі: 9 – 10 студзеня 2016
Дзе: Мінск-Арэна, Канькабежны стадыён

Спектакль-балет "Скачок у свабоду. Гісторыя Рудольфа Нурэева" ў Мінску

Спектакль-балет "Скачок у свабоду. Гісторыя Рудольфа Нурэева" ў МінскуНародная артыстка Расіі, лаўрэат нацыянальнай прэміі "Залатая Маска" Ілзэ Ліепа і ўладальнік прэміі "Амурская восень" акцёр Сяргей Янкоўскі прадставяць на беларускай сцэне спектакль "Скачок у свабоду", прысвечаны зорцы сусветнага балета ХХ стагоддзя Рудольфу Нурэеву. Яго называлі "Чынгісханам балета", аддаючы даніну татарскім караням і тэмпераменту, а таксама "нястрымным" – за незвычайную адданасць справе. У драматычнай пастаноўцы адноўлена гісторыя жыцця Рудольфа Нурэева, які праслаўляў рускі балет і нават увайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса як абсалютны рэкардсмен па колькасці выклікаў на біс (89 разоў за адзін вечар!). Асаблівая роля адведзена бліскучай Ілзэ Ліепа, якая ўвасобіла вобразы цудоўнай музы і Парыжа, што вабіць раскошай і на доўгія гады стаў для танцоўшчыка родным.

Калі: 22 студзеня 2016
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

Imagine Dragons у Мінску

Imagine Dragons у МінскуВядомая інды-рок-група Imagine Dragons заваявала сусветнае прызнанне пасля рэліза ў 2012 годзе дэбютнага альбома "Night Visions", які разышоўся тыражом большым за 3 мільёны экзэмпляраў, а сінглы "Radioactive", "It’s Time", "Demons", "On Top Of The World" пакарылі вяршыні хіт-парадаў ЗША. У 2014 годзе пасля паспяховага сусветнага турнэ група была ўдастоена "Грэмі" за песню "Radioactive" ў намінацыі "Лепшае рок-выкананне", а таксама атрымала 5 узнагарод Billboard Music Awards на фестывалі World Music Awards у Монтэ-Карла. У рамках гастрольнага туру рок-музыканты прадставяць у Мінску новы альбом "Smoke + Mirrors", які імкліва заваяваў лідзіруючыя пазіцыі ў хіт-парадах Вялікабрытаніі, ЗША, Канады і многіх іншых краін свету.

Калі: 22 студзеня 2016
Дзе: Мінск, Чыжоўка-Арэна

Чэмпіянат Еўропы па індархакеі сярод жаночых каманд у Мінску

Чэмпіянат Еўропы па індархакеі сярод жаночых каманд у МінскуФінальны турнір чэмпіянату Еўропы па індархакеі (хакеі на траве ў закрытых памяшканнях) сярод жаночых каманд збярэ ў сталічным Палацы спорту 8 лідзіруючых каманд кантынента, якія будуць змагацца за пуцёўкі на чэмпіянат свету-2018 па індархакеі ў Аргенціне. Права на правядзенне спаборніцтваў Беларусь атрымала дзякуючы дасягненням сваёй зборнай: падапечныя Хермана Круіса за апошнія 10 гадоў не раз узнімаліся на п'едэстал кантынентальнага першынства, што забяспечыла падагульняючае 6-е месца ў рэйтынгу міжнароднай федэрацыі гэтага віду спорту. У спаборніцтвах ЧЕ-2016 па індархакеі ў Мінску прымуць удзел мацнейшыя зборныя, сярод якіх дзеючы чэмпіён Еўропы і абсалютны лідар сусветнага рэйтынгу – зборная Нідэрландаў, а таксама фаварыты – зборныя Бельгіі, Аўстрыі, Германіі, Чэхіі, Польшчы і Украіны.

Калі: 22 – 24 студзеня 2016
Дзе: Мінск, Палац спорту

Італьянскі гітарыст Аніела Дэзідэрыа ў Мінску

Італьянскі гітарыст Аніела Дэзідэрыа ў МінскуТаленавіты гітарыст-віртуоз сучаснасці, вучань прызнаных майстроў гітарнай музыкі Бруна Батысці Д'Амарыа і Стэфана Арута Аніела Дэзідэрыа яшчэ ў дзевяцігадовым узросце дзякуючы выдатнай ігры атрымаў мянушку "enfant prodige" (цуда-дзіця). І сёння знакаміты неапалітанскі музыкант з'яўляецца жаданым госцем прэстыжных фестываляў, выступае з лепшымі сусветнымі аркестрамі, сярод якіх Wiener Kammer, Pomeriggi Musicali, Bach Collegium, RSO Berlin, "Віртуозы Масквы" на чале з маэстра Уладзімірам Співаковым. У праграме творчага вечара Дэзідэрыа ў беларускай сталіцы прагучаць лепшыя творы кампазітараў Ісаака Альбеніса, Перэса Турына, Напалеона Коста, Маўра Джуліяні, Карла Даменіконі, Пака дэ Лусія...

Калі: 30 студзеня 2016
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія, Вялікая зала

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску