Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Nov 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць 17 лістапада прэс-канферэнцыю для расійскіх рэгіянальных СМІ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць 17 лістапада прэс-канферэнцыю для расійскіх рэгіянальных СМІ

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка амаль 6 гадзін размаўляў з расійскімі журналістамі, якія задалі ў час сустрэчы з кіраўніком дзяржавы больш як 30 пытанняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта традыцыйнае мерапрыемства было арганізавана 13-ы раз і прайшло ў фармаце давернага дыялогу, да якога кіраўнік дзяржавы заклікаў у самым пачатку сустрэчы. Расійскія журналісты і блогеры падрабязна дзяліліся сваімі ўражаннямі аб убачаным у прэс-туры па Магілёўскай вобласці, а таксама цікавіліся меркаваннем Прэзідэнта па шырокім спектры пытанняў.

Лукашэнка амаль 6 гадзін размаўляў з расійскімі журналістамі"Галоўная мэта такіх сустрэч - збліжэнне нашых народаў, магчымасць данесці аб'ектыўную інфармацыю аб самай блізкай і, спадзяюся, самай роднай для вас зямлі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Расійская Федэрацыя для нас таксама была і застаецца не проста стратэгічным партнёрам і саюзнікам, а блізкай і брацкай дзяржавай".

Аляксандр Лукашэнка ў сваіх адказах вялікую ўвагу ўдзяліў беларуска-расійскаму супрацоўніцтву, будаўніцтву Саюзнай дзяржавы, міжрэгіянальнаму ўзаемадзеянню, прамысловай кааперацыі паміж Беларуссю і Расіяй, ажыццяўленню беларуска-расійскіх культурных і адукацыйных праектаў. Была закранута таксама тэматыка маючых адбыцца перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, стварэння роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін, вуглевадароднай сыравіны, магчымасцей для паставак прадукцыі, інтэграцыі ў фармаце ЕАЭС, выбараў у ЗША.

"Ужо цяпер беларуска-расійскія адносіны маюць магчымасць выйсці на якасна новы ўзровень і даць чарговы штуршок хутчэйшаму станаўленню Еўразійскага эканамічнага саюза, - заявіў Прэзідэнт. - Падкрэслю, што асновай для яго стварэння стала менавіта Саюзная дзяржава. Пры ўсім маштабе мэт і задач, якія адлюстраваны ў Дагаворы аб стварэнні ЕАЭС, гэтаму інтэграцыйнаму аб'яднанню па шэрагу напрамкаў яшчэ трэба будзе ўзняцца да ўзроўню нашага з вамі саюза".

Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў многія ўнутраныя тэмы, у тым ліку ўзровень даходаў насельніцтва, эканамічную палітыку, развіццё сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, функцыянаванне ЖКГ, адукацыйнай сферы, спорту і турызму, будаўніцтва гасцінін у рэгіёнах, перспектывы развіцця касмічнай сферы і атамнай энергетыкі, пытанні банкаўскай сферы.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, гістарычных каранёў дружбы беларускага і расійскага народаў.

Акрамя таго, расіяне цікавіліся меркаваннем Прэзідэнта па пытаннях рэгіянальнай бяспекі і ролі Беларусі як мірнай пляцоўкі ўрэгулявання ўкраінскага крызісу.

Аляксандр Лукашэнка адказаў і на пытанні, якія датычацца яго асабістых спартыўных, літаратурных і мастацкіх схільнасцей, стаўлення да малой радзімы, адпачынку.

Лукашэнка амаль 6 гадзін размаўляў з расійскімі журналістаміМерапрыемства было арганізавана для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі - удзельнікаў прэс-туру ў Беларусь. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі СМІ і блогасферы з 46 рэгіёнаў Расіі.

Пра Беларусь

Беларусь з'яўляецца адным з самых стабільных куткоў планеты

"Нашы дзверы заўсёды шырока расчынены для добрых людзей. Да разумення гэтага паступова прыходзяць і ў Старым, і ў Новым Свеце. Беларусь ніколі не была парушальнікам спакою ў Еўропе. Больш таго, сёння яна з'яўляецца адным з самых стабільных куткоў планеты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...

Беларусь значна больш цікавая і багатая, чым яе ўяўляюць

"Можна шмат расказаць пра яе прыроду, мастацтва, традыцыі, знакамітых беларусаў, новыя прадпрыемствы і сучасныя тэхналогіі. Аб тым, як мы захоўваем гістарычную памяць і чаму навучаем сваіх дзяцей. Мы хочам, каб вы ўсё гэта бачылі на ўласныя вочы"...

Лукашэнка: Галоўнае - справядлівасць, людзей крыўдзіць нельга

"Вось некаторыя кажуць: беларусы - патрыёты. Пытаюцца: як вы патрыятызм выхоўваеце? Ды ніяк не выхоўваем. Патрыётам заўсёды будзе чалавек у той краіне, дзе ён будзе лічыць, што гэта яго зямля, і ён будзе шчаслівы, што яго дзеці будуць жыць на гэтай зямлі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы...

Лукашэнка аб міжканфесійным міры ў краіне: Жывём як адзіны народ

"У нас няма гэтай праблемы. Нават не магу сказаць, што мы робім для таго, каб так было. Мы проста жывём. Жывём як адзіны народ, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Што датычыцца рэлігіі, лозунг адзін - кожны знойдзе сваю дарогу да свайго храма"...

Лукашэнка: У Беларусі няма ніякага залішняга націску на СМІ

"Выданні атрымліваюць датацыі ад органаў улады. Гавораць, што калі дзяржава фінансуе з бюджэту - значыць, выданне залежнае. Але ніхто з вядучых сродкаў масавай інфармацыі не скажа, што залішне нехта над імі стаіць. Так, мы просім журналістаў, каб у сваіх матэрыялах яны былі аб'ектыўныя, але і крыху нахілены ў бок дзяржавы, каб захаваць мір, спакой, стабільнасць"...

Пра эканоміку

Беларусь у наступным годзе дасягне ўзроўню сярэдняй зарплаты $500

Аднак для павышэння заработнай платы неабходны рост прадукцыйнасці працы. "Прадукцыйнасць працы перш за ўсё, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Няма прадукцыйнасці працы - якая зарплата? Але трэба і прыватныя, і дзяржаўныя бізнес і кампаніі падштурхоўваць, каб яны займаліся гэтым пытаннем"...

Лукашэнка: Адносна невысокая зарплата ў Беларусі кампенсуецца таннасцю паслуг

"Можна чалавеку даць двайную зарплату, але забраць праз пэўныя паслугі. І што чалавек за гэту зарплату зможа купіць - пытанне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што і прадукты ў Беларусі былі б значна таннейшыя, "калі б не падганяў расійскі рынак"...

Лукашэнка заяўляе, што ў беларускай эканоміцы няма нейкага шарлатанства

"У нас шарлатанства ў эканоміцы няма, мы лічым кожную капейку", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Калі дазволіць шарлатаніць і некаму набіваць кішэні, то людзі на прадпрыемствах застануцца без работы...

Аляксандр Лукашэнка выступае супраць бяздумных рэформ у сельскай гаспадарцы

"Таму нельга тут бяздумна ажыццяўляць гэтыя рэформы і праводзіць агулам. Трэба гэта рабіць акуратна, разумна, і на пульсе трымаць руку, каб не было карупцыі і несправядлівасці", - яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік дзяржавы...

Лукашэнка: Сферу ЖКГ нельга падзяліць на кускі і прыватызаваць

"Калі раней людзі пакрывалі 30 працэнтаў кошту паслуг ЖКГ, а 70 працэнтаў кампенсаваў бюджэт, то адразу пасля гэтых разлікаў аказалася, што насельніцтва пакрывае 52 працэнты. Амаль у два разы. А ўявіце, што ў вашых прыватнікаў творыцца, хто іх кантралюе?" - сказаў кіраўнік дзяржавы...

Лукашэнка: Час нафты і газу адыходзіць, будучыня - за найноўшымі тэхналогіямі

Беларусь, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, укараняе высокія тэхналогіі ва ўсе сферы жыцця, развіваючы атамную энергетыку, касмічныя тэхналогіі. "Яны ў нас і ў ахове здароўя, і ў адукацыі - усюды", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка...

Беларусь пакуль не разглядала магчымасць запуску ўласнага пілатуемага касмічнага карабля

Пакуль мы не прадумвалі пытанне аб стварэнні свайго пілатуемага карабля, можа, калі-небудзь мы да гэтага прыйдзем. Гэта ж не проста для іміджу, праект павінен быць у нейкай ступені акупны. Думаю, гэта не было б праблемай - пабудаваць карабель разам з расіянамі, або еўрапейцамі, або амерыканцамі"...

Пра беларуска-расійскія адносіны

Расія для Беларусі была і застаецца брацкай дзяржавай

"Важнейшым напрамкам інтэграцыі Беларусі і Расіі з'яўляецца рэгіянальнае супрацоўніцтва. У гэтым мы чарговы раз пераканаліся ў час форуму ў Мінску, куды ў чэрвені гэтага года з'ехаліся прадстаўнікі рэгіёнаў дзвюх краін. Тады на спецыяльнай выстаўцы, як і раней у Сочы, былі ярка прадэманстраваны практычныя вынікі нашай сумеснай работы"...

Лукашэнка: Для мяне Масква ніколі чужой не была і не будзе

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў ходзе будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ў свядомасці практычна кожнага расіяніна, які зацікаўлены ў наведванні Беларусі, а беларуса - у наведванні Расіі, укаранілася тое, што яны жывуць на адной зямлі, агульнай зямлі. "І гэта дарагога каштуе", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка...

Лукашэнка: Бягучы год не з'яўляецца лепшым у развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва

Паводле яго слоў, сустракаючыся ў гэтым годзе з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і ў рамках Саюзнай дзяржавы, і ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, кіраўнікі дзяржаў неаднаразова абмяркоўвалі гэту тэму, і яна ўжо стала выклікаць не тое што нейкую насцярожанасць, але нават раздражняльнасць з-за таго, што "мы не можам ужо які год выйсці з гэтага піке і аднавіць нашу эканоміку"...

Лукашэнка: Беларуска-расійскія адносіны маюць магчымасць выйсці на якасна новы ўзровень

"Хачу адзначыць, што мы выконваем усе дамоўленасці з Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы, АДКБ, ЕАЭС. Адстойваем эканамічныя інтарэсы, спыняючы спробы ўвозу заходніх тавараў, што падпалі пад эмбарга. Адначасова праводзім работу па іх замяшчэнні нашай прадукцыяй"...

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна запланавана на 22 лістапада

"Размова не ідзе аб канцэптуальных пытаннях. Мы ўжо вызначыліся па ўсіх пытаннях, трэба проста выконваць нашы дамоўленасці. Прэтэнзіі і да нас, і да Расійскай Федэрацыі. Але мы сядзем і сам-насам абмяркуем гэтыя пытанні. І дамовімся, пастараемся надаць новы імпульс нашым адносінам", - падкрэсліў Прэзідэнт...

Лукашэнка: Пры нармальных умовах жыцця ніякіх каляровых рэвалюцый не будзе

"Нам (у Беларусі і Расіі. - Заўвага БЕЛТА) трэба цяпер паглядзець на вельмі важныя пытанні, якія патрэбны для нармальнага жыцця чалавека, тады ён будзе патрыётам, і ніякія каляровыя рэвалюцыі нас не перавернуць. Але калі мы не будзем гэтым займацца, нас без каляровых рэвалюцый народ скіне пры той шалёнай дэмакратыі, якая сёння ў свеце"...

Лукашэнка: Расіі не трэба баяцца прысутнасці Беларусі ў сваёй інфармпрасторы

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, можа, расійскія журналісты лепш працуюць у прафесійным плане, але ў пытаннях ідэйнасці, зместу, каштоўнасці матэрыялаў варта павучыцца ў беларускіх калег. "Мы ніколі сабе не дазвалялі ўшчаміць інтарэсы Расіі, каб нешта паказвалі, нешта не"...

Лукашэнка: У рускай мове - душа беларускага чалавека

"У рускай мове - душа беларускага чалавека. Колькі мы разам жылі, размаўлялі на гэтай мове і ўкладвалі не толькі душу, але і свае каштоўнасці. Гэта наша агульная мова, наш найвялікшы здабытак", - адзначыў кіраўнік дзяржавы, падкрэсліўшы, што ад такой спадчыны нельга адмаўляцца...

Пра беларуска-расійскія эканомічныя адносіны

Беларусь гатова пастаўляць неабходныя аб'ёмы прадуктаў харчавання ў Расію па выгадных цэнах

"Для нас расійскі рынак цяпер, можна сказаць, прэміяльны. Кіраўніцтва Расіі, асабліва ў гэты час, асенне-зімовы перыяд, просіць паставіць пэўныя аб'ёмы. Мы нават здымаем з іншых рынкаў, каб забяспечыць прадуктамі сельскай гаспадаркі расіян", - сказаў кіраўнік дзяржавы...

Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае для развіцця сувязей з Калінінградскай вобласцю Расіі

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праблем ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю, якія патрабавалі б увагі, няма. У гэтым расійскім рэгіёне жыве немалая колькасць этнічных беларусаў...

Лукашэнка адзначае няроўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання ў Беларусі і Расіі

"Каб канкурыраваць на вашым рынку, на нашым агульным рынку, нам даводзіцца скарачацца па ўсіх напрамках, у тым ліку па заработнай плаце. Адсюль і падаткі меншыя, і ваенныя атрымліваюць менш, якія павінны абараняць адзіную прастору"...

Лукашэнка: Расія не зацікаўлена ў допуску Беларусі да нафтараспрацовак на сваёй тэрыторыі

"Сёння нафты - бяры не хачу. Так, можа, даражэй будзе, але мы разглядаем некалькі варыянтаў. Дапусцім, пастаўку праз Украіну, а такая магчымасць ёсць, мы яе некалі задзейнічалі, калі вы перасталі нам пастаўляць нафту. Мы венесуэльскую нафту ўзялі і пастаўлялі праз Украіну"...

Лукашэнка: Беларускія прадпрыемствы па лініі кааперацыі даюць работу 10 млн расіян

На расійскіх прадпрыемствах вырабляецца да 50-60 працэнтаў камплектуючых для беларускіх заводаў. "Прамысловасць, сельская гаспадарка - гэта такі вялікі кусок, які дае магчымасць мінімум 10 млн расіян працаваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка...

Лукашэнка: Ніякіх беларускіх гастарбайтараў у Расіі няма

Прэзідэнт звярнуў увагу, што некаторыя расійскія СМІ распаўсюджваюць інфармацыю, што ў Расіі працуюць амаль 1 млн беларусаў-гастарбайтараў. "У Расіі няма ні аднаго беларускага гастарбайтара. Гэта арганізаваныя будаўнічыя брыгады і цэлыя трэсты", - сказаў кіраўнік дзяржавы...

Аб інтэграцыі

Лукашэнка аб Саюзнай дзяржаве: Зроблена нямала, але ёсць пэўнае тармажэнне

"Спадзяюся, што нам удасца, можа, не ў бліжэйшы час, а ў сярэднетэрміновай перспектыве, у гэтым напрамку зрабіць дадатковыя крокі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанне, што было зроблена ў Саюзнай дзяржаве за 20 гадоў...

Лукашэнка апасаецца дэзынтэграцыі на прасторы ЕАЭС

"Мы па многіх напрамках рушылі быццам бы наперад, але арганізацыя (Еўразійскі эканамічны саюз. - Заўвага БЕЛТА) яшчэ не ўстаялася, не прыстасавалася да гэтага жыцця, і, напэўна, калі мы бачым нейкія недахопы, нам трэба іх своечасова пераадольваць натуральным шляхам, а ні ў якім разе не разгортваць гандлёвыя войны, якія паміж намі пастаянна ўспыхваюць"...

Пра украінскі канфлікт

Лукашэнка аб канфлікце ва Украіне: Пераможцаў у гэтай бойні не будзе

"Трэба сёння выходзіць з гэтай сітуацыі. Мы гатовы любую ролю адыграць толькі дзеля таго, каб там быў мір"...

Беларусь гатова садзейнічаць міру ва Украіне аж да арганізацыі мясцовых выбараў

"Калі два бакі дамовяцца і ўбачаць ролю Беларусі, мы гатовы любую ролю адыграць толькі дзеля таго, каб там быў мір. Калі вы хочаце, каб мы правялі мясцовыя выбары (прытым сумленна, абсалютна сумленна), пра якія столькі гавораць, - мы гатовы гэта арганізаваць," - сказаў Аляксандр Лукашэнка...

Пра выбары ў ЗША

Лукашэнка аб Трампе: Гэта жорсткі праамерыканскі грамадзянін

"Цяпер усе ахаюць-вохкаюць - маўляў, не той чалавек прыйшоў у ЗША. Ды нармальны прыйшоў чалавек, той! І яшчэ якая будзе праамерыканская палітыка. Гэта жорсткі праамерыканскі грамадзянін, які будзе бачыць Амерыку перш за ўсё, і мы павінны падумаць, дзе будзе наша месца ў гэтай палітыцы"...

Пра спорт

Лукашэнка выступае за больш адкрытае расследаванне допінгавых скандалаў у спорце

"Спартсменам трэба быць сапраўднымі спартсменамі. Мы можам перамагаць без усялякіх допінгавых, фармацэўтычных прэпаратаў, але трэба, каб мы знаходзіліся ў роўных умовах. Трэба, каб гэта было больш адкрыта ўсё"...

Лукашэнка: У момант вынасу сцяга Фомачкіным адчуваў адначасова расчараванне і радасць

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вынас сцяга быў "дэманстрацыяй нашага адзінства". "Мы гэтым хацелі паказаць, што абсалютна салідарныя з расіянамі ў плане незаконнага і няправільнага націску з боку пэўных сіл на Расійскую Федэрацыю", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка...

Лукашэнка засмучаны выступленнем футбольных зборных Беларусі і Расіі

Прэзідэнт дадаў, што беларускай камандзе наўрад ці ўдасца прабіцца на чэмпіянат, таму ў час спаборніцтваў ён будзе балець за расійскую зборную. "Хаця б групавы турнір каб прайшлі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Але пакуль, вы бачыце і назіраеце за гэтым, асабліва радавацца няма чаму"...

Пра гістрыю

Лукашэнка: Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне - гэта святое

"Гэта памяць. Як мы ставімся, так і да нас будуць ставіцца потым нашы дзеці і нашы ўнукі. Таму гэта святое, у нас няма дыскусій у грамадстве па гэтым пытанні. Мы ніколі не ставілі яго пад сумненне", - сказаў Прэзідэнт...

Лукашэнка забараніў пісаць гісторыю "пад сябе"

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гісторыю часта пад палітыку нахілялі. Гэтага ў Беларусі ўдалося пазбегнуць. "Я, калі стаў Прэзідэнтам, адразу сказаў інтэлігенцыі: вы пад мяне не падстройвайцеся і гісторыю пад мяне не пішыце", - адзначыў беларускі лідар...

Лукашэнка: Свята 7 лістапада адмяняць дачасна

"Гэта ў гісторыі ў нас было, мы не адышлі ад гэтай даты. Яна ў нас афіцыйная - 7 лістапада. Прыйдзе час, калі народ перастане адзначаць гэта свята і не будзе звяртаць на яго ўвагі, і пакалення таго не будзе... можа, нехта яго (свята 7 кастрычніка. - Заўвага БЕЛТА) і адменіць. Сёння - не час", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што не трэба навязваць і нейкія новыя святы...

Пра сябе

Лукашэнка расказаў аб сваім стаўленні да малой радзімы

"Я шмат магу гаварыць аб малой радзіме, хоць я нідзе не распаўсюджваюся аб гэтым, каб не пакрыўдзіць іншых беларусаў. Я Прэзідэнт Беларусі, і сёння мне вёсачка на Гродзеншчыне каля польскай граніцы, на граніцы з Літвой ці Украінай не менш дарагая, чым мая радзіма. Але па-сапраўднаму супакоіцца, правесці некалькі гадзін я магу толькі ў Александрыі, дзе мы з маці жылі"...

Лукашэнка: Мой любімы лік - 13

"Кажуць, 13 - нешчаслівы лік. Адзін са свяшчэннікаў мне аднойчы сказаў: а ў нас 13-е чысло ледзь не богам дадзенае, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму я добра стаўлюся да гэтага ліку і вельмі часта карыстаюся ім"...

Лукашэнка расказаў аб сваім падворку і стаўленні да жывёл

"У мяне вельмі шмат жывёл. Страусы, індакачкі, качкі, 25 гусянят (да Новага года дару людзям), куры кітайскія, куры звычайныя, трусы (засталося 20 - выключна для таго, каб падарыць камусьці), 10 кароў, 10 коз, 15 авечак, 7 ці 8 коней, чатыры сабакі (дзве лайкі, лабрадор і нямецкая аўчарка - усе падораныя), тры каты, - пералічыў Аляксандр Лукашэнка. - Я любіцель жывёл"...

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі