Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Nov 2016

Лукашэнка выступае за больш адкрытае расследаванне допінгавых скандалаў у спорце

Лукашэнка выступае за больш адкрытае расследаванне допінгавых скандалаў у спорце17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за больш адкрытае расследаванне допінгавых скандалаў у спорце. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што націск у плане допінгу аказваецца не толькі на Расію, але і Беларусь, Казахстан. "Прэтэнзій да нас дастаткова, але яшчэ больш іх да нашых сапернікаў, якія быццам бы чыстыя", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, нагадаўшы аб уцечках даных Сусветнага допінгавага агенцтва.

"Спартсменам трэба быць сапраўднымі спартсменамі. Мы можам перамагаць без усялякіх допінгавых, фармацэўтычных прэпаратаў, але трэба, каб мы знаходзіліся ў роўных умовах. Трэба, каб гэта было больш адкрыта ўсё. А не тое што там нейкія тры чыноўнікі вырашылі - ідзіце ў суд. А суддзі хто?" - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка.

Вяртаючыся да сітуацыі з расійскімі спартсменамі, беларускі лідар падкрэсліў, што "нельга агулам абвінавачваць спартсменаў, каманду, тым больш дзяржаву, і заяўляць аб тым, што ледзь не вышэйшае кіраўніцтва краіны да гэтага мае дачыненне". "Калі мае дачыненне - выкладвайце факты на стол", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі