Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2016

Лукашэнка расказаў аб сваім стаўленні да малой радзімы

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі расказаў аб сваім стаўленні да малой радзімы, назваўшы наведванне гэтых месц аддушынай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я шмат магу гаварыць аб малой радзіме, хоць я нідзе не распаўсюджваюся аб гэтым, каб не пакрыўдзіць іншых беларусаў. Я Прэзідэнт Беларусі, і сёння мне вёсачка на Гродзеншчыне каля польскай граніцы, на граніцы з Літвой ці Украінай не менш дарагая, чым мая радзіма. Але па-сапраўднаму супакоіцца, правесці некалькі гадзін я магу толькі ў Александрыі, дзе мы з маці жылі. Нейкую раўнавагу я там знаходжу, хоць сплю я там вельмі дрэнна - пачынаю думаць, успамінаць, мяне гэта ўсё агортвае", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, у поўнай меры значэнне малой радзімы пачынаеш усведамляць па меры сталення. "Я там не часта бываю, чатыры-пяць разоў у год. Але, напэўна, часцей, чым у іншых рэгіёнах. Гэта аддушына", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.

Таксама Аляксандр Лукашэнка імкнецца рэгулярна бываць у іншых рэгіёнах. "Такі ў мяне стыль работы з маладосці. У Беларусі можна адпачыць у любым месцы. Наш вялікі здабытак, што мы захавалі краіну чыстай", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі