Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Nov 2016

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна запланавана на 22 лістапада

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна запланавана на 22 лістапада17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна запланавана на 22 лістапада. Аб гэтым заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас яшчэ вельмі шмат праблем, якіх не павінна быць, якія засмучаюць часам нашы адносіны. Таму я таксама часта думаю, што добрага мы зрабілі, новага (у Саюзнай дзяржаве. - Заўвага БЕЛТА). На жаль, нічога добрага не зрабілі. Больш у нас негатыву, таму мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, што, напэўна, 22 лістапада мы сустрэнемся. Сядзем удваіх і абмяркуем некаторыя прынцыповыя пытанні", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што размова не ідзе аб канцэптуальных пытаннях. "Мы ўжо вызначыліся па ўсіх пытаннях, трэба проста выконваць нашы дамоўленасці. Прэтэнзіі і да нас, і да Расійскай Федэрацыі. Але мы сядзем і сам-насам абмяркуем гэтыя пытанні. І дамовімся, пастараемся надаць новы імпульс нашым адносінам", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі