Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2016

Лукашэнка: Свята 7 лістапада адмяняць дачасна

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свята 7 лістапада адмяняць дачасна. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кастрычнік здарыўся яшчэ і таму, што тады было мноства праблем. Інакш не перавярнулі б краіну. "Гэта ў гісторыі ў нас было, мы не адышлі ад гэтай даты. Яна ў нас афіцыйная - 7 лістапада. Прыйдзе час, калі народ перастане адзначаць гэта свята і не будзе звяртаць на яго ўвагі, і пакалення таго не будзе... можа, нехта яго (свята 7 кастрычніка. - Заўвага БЕЛТА) і адменіць. Сёння - не час", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што не трэба навязваць і нейкія новыя святы.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, няма таго, што неабходна з гісторыі выкінуць. "Не трэба, каб дагадзіць нечаму, таптаць мінулае. Усё было: і камсамол быў, і партыя была", - адзначыў Прэзідэнт.

"Трэба быць аб'ектыўнымі. Факты гісторыі, якія былі, - іх не выкінеш. І акцэнтаваць увагу трэба на ўсіх фактах. Нельга вырываць з гісторыі тое, што здаецца нам цяпер з пункту гледжання палітыкі выгадным, а астатняе замоўчваць. Будзем пажынаць дрэнныя плады, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба ўсё паказваць і тлумачыць, як яно было, наколькі гэта сёння магчыма".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі