Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Крс 2017
Лукашэнка: Беларусі і Украіне неабходна ўзмацніць узаемадзеянне па чарнобыльскай праблематыцы
"І беларусы, і ўкраінцы разумеюць, што чарнобыльская катастрофа не ведае межаў. Нашы дзяржавы стараюцца разам пераадольваць гэту бяду. Рэалізаваны шэраг сумесных мерапрыемстваў у галіне радыеэкалагічнага маніторынгу, радыяцыйнага кантролю, сельскай, лясной гаспадаркі, каардынацыі навуковай, інфармацыйнай работы. Мы паспяхова ўзаемадзейнічаем у рамках чарнобыльскіх праектаў міжнародных арганізацый," - сказаў Прэзідэнт Беларусі...
26 Крс 2017
Кабякоў 27-28 красавіка наведае з афіцыйным візітам Славакію
Кіраўнік беларускага ўрада правядзе перагаворы з кіраўніком урада Славакіі Робертам Фіца, прыме ўдзел у адкрыцці Беларуска-славацкага бізнес-форуму ў Браціславе, сустрэнецца з прадстаўнікамі буйных славацкіх кампаній...
21 Крс 2017
Лукашэнка: Беларусь прадоўжыць ваенна-тэхнічнае ўзаемадзеянне з Расіяй і зацікаўлена паглыбляць дыялог з НАТА
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што процістаяць выклікам сучаснага свету ў адзіночку складана. Беларусь будзе гэта рабіць калектыўна, "узаемадзейнічаючы ў АДКБ і на саюзным узроўні з Расійскай Федэрацыяй". Штогод Беларусь і Расія праводзяць больш за 40 сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, у тым ліку маштабныя вучэнні з прыцягненнем многіх родаў войскаў...
21 Крс 2017
Лукашэнка перасцярог сілавікоў ад перагібаў у барацьбе з карупцыяй
"У кожным канкрэтным выпадку трэба вельмі ўзважана падыходзіць да ўзбуджэння крымінальнай справы, сотню разоў падумаць, перш чым навесіць на чалавека кляймо "карупцыянер". На коне лёсы людзей! Ніякай дарэмшчыны быць не павінна!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка...
21 Крс 2017
Лукашэнка вельмі незадаволены рэзультатамі ў сферы спорту вышэйшых дасягненняў
"Мы зрабілі вельмі многае, калі не ўсё, каб чакаць ад нашых спартсменаў самых высокіх рэзультатаў, якімі будзе ганарыцца краіна. Аднак без адраджэння дзіцячага спорту, які дае магчымасць адбіраць і выхоўваць сапраўдныя таленты, нам не дабіцца яркіх перамог. Слабым месцам застаецца ўзровень і кваліфікацыя трэнерскіх кадраў"...
21 Крс 2017
Лукашэнка: Павелічэнне тарыфаў на ЖКП можа быць апраўдана пры павышэнні якасці і зніжэнні затрат
"Хачу папярэдзіць: павышэнне тарыфаў можа быць апраўдана толькі пры ўмове павышэння якасці абслугоўвання і зніжэння затрат, а таксама пры росце заработнай платы, даходаў насельніцтва", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што ў Беларусі ўкаранёны безнаяўныя жыллёвыя субсідыі. "Мною даручана яшчэ раз вывучыць, як дзейнічае гэта сістэма. Калі трэба, прымем дадатковыя меры", - сказаў Прэзідэнт...
21 Крс 2017
Лукашэнка даручыў павялічыць аб'ёмы будаўніцтва арэнднага жылля
"Цяпер павялічваецца попыт на арэнднае жыллё, які перавышае прапанаванне, асабліва ў Мінску і іншых вялікіх гарадах. Ураду і губернатарам даручаю павялічыць аб'ёмы такога будаўніцтва як за кошт дзяржавы і ўласных сродкаў арганізацый, так і з прыцягненнем прыватнага капіталу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка...
21 Крс 2017
Лукашэнка: Кошт квадратнага метра жылля не павінен быць вышэйшым за сярэднямесячны заработак
"Сёння будаўніцтва аднаго квадратнага метра ў сярэднім па краіне абыходзіцца ў $500, крыху вышэй. Але гэта вышэй, чым сярэдняя зарплата. І дзяржава абавязана рэагаваць. Таму даручаю ўраду забяспечыць рэалізацыю прынцыпу: цана аднаго квадрата не павінна быць вышэйшай за сярэднямесячны заработак"...
21 Крс 2017
Лукашэнка: У Беларусі неабходна больш актыўна ўкараняць ІТ-тэхналогіі ў сферы бытавых паслуг, гандлі і ЖКГ
"Яшчэ адной кропкай росту з'яўляецца паўсюднае ўкараненне новых інфармацыйных тэхналогій. Яны ўжо шырока прымяняюцца ў ахове здароўя, адукацыі, банкаўскай сферы, на мытні. Ва ўжытак увайшлі электронны рэцэпт, школьны электронны дзённік, электронны банкінг, - адзначыў Прэзідэнт. - Але свет не стаіць на месцы. Нам неабходна больш актыўна ўкараняць інфарматызацыю ў сферы бытавых паслуг, гандлі, жыллёва-камунальнай гаспадарцы"...
21 Крс 2017
Лукашэнка: Патрабаванні да ўсіх галін улады будуць толькі ўзмацняцца
"На сённяшні дзень наша жыццёвая неабходнасць - гэта нарошчванне экспарту і прыцягненне інвестыцый. Я вельмі строга патрабую выканання гэтых задач, таму што ведаю, што гэтыя пытанні сёння можна вырашыць. Калі б нельга было вырашыць, не было б такога націску," - падкрэсліў Прэзідэнт...
21 Крс 2017
Лукашэнка: Дзяржслужба павінна стаць адной з самых прывабных
"Трэба дакладна вызначыць, хто будзе дзяржслужачым, а хто будзе працаваць па найме ў тых ці іншых дзяржаўных структурах, не з'яўляючыся дзяржслужачым", - растлумачыў Прэзідэнт. Неабходна таксама прыняць усе законы па дзяржслужбе...
21 Крс 2017
Лукашэнка: Ашуканства ў пытанні дасягнення сярэдняй зарплаты Br1000 недапушчальна
"Ашуканства ў гэтай справе недапушчальна. Нават не думайце без уліку прадукцыйнасці працы выдаць па Br1000. Яны павінны быць зароблены", - падкрэсліў Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўнікоў. Прафесіяналізм кіраўнікоў у тым і заключаецца, каб стварыць для гэтага ўмовы, знайсці рэзервы, перш за ўсё ў арганізацыі працы...
21 Крс 2017
Прэзідэнт: Патрэбна новая канцэпцыя дэкрэта нумар 3 - прымусіць кожнага працаваць
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў краіне налічваецца амаль 350 тыс. чалавек, не занятых на рынку працы. "Што будзем з імі рабіць? Калі вы прапануеце іншую альтэрнатыву (дэкрэту нумар 3. - Заўвага БЕЛТА), як прымусіць іх працаваць, я адступлю. 350 тыс. чалавек павінны працаваць, таму што яны нам ствараюць вялікую праблему, перш за ўсё праваахоўнай сістэме. А наогул гэта 500 тыс. чалавек - 150 тыс. мы па розных прычынах вызвалілі ад "цяжару" працаваць"...
21 Крс 2017
Лукашэнка: Беларусь гатова і далей садзейнічаць правядзенню перагавораў па канфлікце ва Украіне
"Рэгіён фактычна пагружаны ў сацыяльны і эканамічны хаос. Украіна не проста наш сусед. Гэта брацкая нам краіна, брацкі народ. Мы прынялі ў сябе больш за 160 тысяч перасяленцаў. Мы гатовы і далей садзейнічаць няпростым перагаворам, таму што гэта ўжо непасрэдна ўплывае на жыццё нашага народа і функцыянаванне нашай дзяржавы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка...
21 Крс 2017
Лукашэнка: Бягучы год набывае асаблівую значнасць у выкананні задач пяцігодкі
"Неабходна навярстаць упушчанае і выйсці на зададзеныя параметры па выніках першых двух гадоў пяцігодкі. Таму гэты год набывае асаблівую значнасць", - заявіў кіраўнік дзяржавы. "Я ўжо гаварыў: іншага такога года не будзе, - дадаў Прэзідэнт. - Не зробім хаця б паўкроку наперад, баюся нават гаварыць, што можа адбыцца"...
21 Крс 2017
Лукашэнка бачыць магчымасць з'яўлення новых ліній падзелу ўнутры і вакол ЕС
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час ідэя разнаскораснай інтэграцыі была вылучана, калі зараджаўся ЕўрАзЭС і калі былі спробы адкінуць саюзнае будаўніцтва з Расіяй. "Тады мы прапанавалі разнаскорасную інтэграцыю, што пацвердзіла на практыцы жыццёвасць гэтай ідэі", - сказаў Прэзідэнт...
20 Крс 2017
Міністэрствы Беларусі і Польшчы падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні
Дакументам прадугледжаны абмен інфармацыяй і вопытам у рэалізацыі дзяржаўных інвестпраектаў у сістэме аховы здароўя, у сферы аказання медыцынскай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях, а таксама садзейнічанне супрацоўніцтву і ўстанаўленню прамых сувязей паміж медуніверсітэтамі дзвюх краін, у галіне медыцынскіх даследаванняў і адукацыі...
20 Крс 2017
Беларусь выбрана ў шэраг органаў Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН
Беларусь была аднагалосна выбрана адразу ў некалькі дапаможных органаў ЭКАСАС: у Выканаўчы савет Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), Камітэт па праграме і каардынацыі і Камісію сацыяльнага развіцця. Напярэдадні выбараў кандыдатура Беларусі ва ўсе гэтыя органы была аднагалосна адобрана краінамі Усходнееўрапейскай рэгіянальнай групы...
20 Крс 2017
Прэзідэнт Малдовы зробіць афіцыйны візіт у Беларусь 13-14 ліпеня
Кіраўнік малдаўскай дзяржавы адзначыў, што атрымаў запрашэнне зрабіць афіцыйны візіт у Беларусь ад свайго калегі Аляксандра Лукашэнкі ў ходзе сустрэчы з ім у рамках праведзенага ў Бішкеку Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета...
20 Крс 2017
Парламенцкая дэлегацыя Беларусі ў маі наведае з візітам Латвію
Гэты візіт па запрашэнні латвійскага боку разглядаецца як важны крок на шляху далейшага развіцця супрацоўніцтва. "У час візіту будуць вызначаны шляхі пашырэння і паглыблення ўзаемавыгадных сувязей, разгледжаны пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, - сказала Мар'яна Шчоткіна. - Для нас вельмі важна партнёрства з латвійскім бокам і на ўзроўні парламенцкіх сувязей, і ў палітыцы, эканоміцы, культуры"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі