Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Крс 2017

Прэзідэнт: Патрэбна новая канцэпцыя дэкрэта нумар 3 - прымусіць кожнага працаваць

Прэзідэнт: Патрэбна новая канцэпцыя дэкрэта нумар 3 - прымусіць кожнага працаваць

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць новую канцэпцыю дэкрэта нумар 3. Адпаведную задачу ён агучыў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць зрабіць вывады па сітуацыі па дэкрэце нумар 3. "Патрэбна новая канцэпцыя - прымусіць кожнага працаваць", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў краіне налічваецца амаль 350 тыс. чалавек, не занятых на рынку працы. "Што будзем з імі рабіць? Калі вы прапануеце іншую альтэрнатыву (дэкрэту нумар 3. - Заўвага БЕЛТА), як прымусіць іх працаваць, я адступлю. 350 тыс. чалавек павінны працаваць, таму што яны нам ствараюць вялікую праблему, перш за ўсё праваахоўнай сістэме. А наогул гэта 500 тыс. чалавек - 150 тыс. мы па розных прычынах вызвалілі ад "цяжару" працаваць".

Беларускі лідар падкрэсліў, што трэба рабіць высновы з таго, што адбылося. "Так, мы дрэнна на месцах рэалізавалі. Але ківаць толькі на месцы, скідваючы з сябе адказнасць, - не той шлях. У нас вертыкаль улады, і мы нясём за гэта адказнасць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуўся да парламентарыяў: "Праблема ёсць, яе трэба вырашаць. Як будзем дзейнічаць? Зноў прапісаць, як мне прапанавалі: не працуеш - павінен нейкую суму ўнесці. Але вы ж разумееце, што 10 тыс. чалавек унясуць гэтыя грошы і забудуць. А астатнія да лютага або сакавіка наступнага года ні капейкі не ўнясуць. Яны і працаваць не пойдуць, калі іх не прымусіць. Ім прасцей выйсці на вуліцы, на плошчы і крычаць. А яшчэ падсунуць нейкую капейку за тое, што выйшаў на вуліцы, - так жа было. Таму патрэбна новая канцэпцыя - прымусіць кожнага працаваць".

Прэзідэнт дадаў, што такі вопыт ёсць - вопыт савецкіх часоў.

Прэзідэнт: Чалавек сам павінен імкнуцца да працаўладкавання

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чалавек сам павінен імкнуцца да працаўладкавання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба прывыкаць да таго, што не работа павінна ісці да людзей, а людзі - ісці за работай. Так прынята ва ўсім свеце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што трэба клапаціцца аб матэрыяльнай падтрымцы беспрацоўных. "Важна, каб яны былі сацыяльна абаронены, але перш за ўсё неабходна, каб чалавек сам імкнуўся працаўладкавацца. А наша задача - дапамагчы яму ў гэтым", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнікам на месцах дадзена даручэнне: да 1 мая бягучага года прадаставіць магчымасць працаўладкавацца ўсім, хто ў гэтым мае патрэбу і хто хоча працаваць. "Будзеце асабіста перада мной за гэта адказваць", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

"Як мяне інфармуюць, сёння такая дзейнасць у краіне разгорнута, - сказаў Прэзідэнт. - У выканкамах створаны камісіі па працаўладкаванні, у якія можа звярнуцца любы грамадзянін і атрымаць садзейнічанне. Чалавек можа звярнуцца не толькі на біржу працы - у органы ўлады. І я ўпэўнены, яму прапануюць работу. Прадастаўлена магчымасць удзелу ў часовых, сезонных работах, у тым ліку ў складзе працоўных брыгад".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі