Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Крс 2017

Лукашэнка даручыў павялічыць аб'ёмы будаўніцтва арэнднага жылля

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна павялічыць аб'ёмы будаўніцтва арэнднага жылля, у тым ліку з прыцягненнем прыватнага капіталу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер павялічваецца попыт на арэнднае жыллё, які перавышае прапанаванне, асабліва ў Мінску і іншых вялікіх гарадах. Ураду і губернатарам даручаю павялічыць аб'ёмы такога будаўніцтва як за кошт дзяржавы і ўласных сродкаў арганізацый, так і з прыцягненнем прыватнага капіталу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што за апошнія гады нямала кватэр і дамоў пабудавана з дзяржпадтрымкай, у асноўным для шматдзетных сем'яў, а таксама сацыяльна неабароненых грамадзян. "У бягучым годзе такі падыход павінен захавацца ў большым аб'ёме, але пераважная большасць беларусаў павінна разлічваць і на ўласныя сілы. Для гэтага дзяржава прадастаўляе нямала варыянтаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі