Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Крс 2017

Лукашэнка: Беларусь гатова і далей садзейнічаць правядзенню перагавораў па канфлікце ва Украіне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да белорускага народа і Нацыянальнага сходу

21 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гатова і далей садзейнічаць правядзенню перагавораў па канфлікце ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт канстатаваў, што ў Данбасе не сціхаюць ваенныя дзеянні. Поўнасцю не выкананы ні адзін пункт мінскіх пагадненняў.

"Прадаўжаюць гінуць людзі, у тым ліку ні ў чым не вінаватыя мірныя жыхары. Рэгіён фактычна пагружаны ў сацыяльны і эканамічны хаос. Украіна не проста наш сусед. Гэта брацкая нам краіна, брацкі народ. Мы прынялі ў сябе больш за 160 тысяч перасяленцаў. Мы гатовы і далей садзейнічаць няпростым перагаворам, таму што гэта ўжо непасрэдна ўплывае на жыццё нашага народа і функцыянаванне нашай дзяржавы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі