Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Снж 2014

У Шчучыне да Дня пісьменства плануюць завяршыць рэстаўрацыю палаца Друцккіх-Любецкіх

22 снежня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. У Шчучыне да Дня пісьменства плануюць завяршыць рэстаўрацыю палаца Друцккіх-Любецкіх, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ложачнік.

XXII Дзень беларускага пісьменства 6 верасня 2015 года прыме горад Шчучын Гродзенскай вобласці. На гэты момант літаратурная сталіца года вызначае план падрыхтоўкі да прыёму гасцей свята. Паводле слоў Сяргея Ложачніка, плануецца прывесці ў парадак шэраг аб'ектаў у раённым цэнтры - абнавіць стадыён, набярэжную ў цэнтры горада, Дом культуры, завяршыць рамонт бібліятэкі імя Цёткі, рэканструкцыю кінатэатра пад маладзёжны забаўляльны цэнтр. Найбольш значным падарункам да свята павінна стаць завяршэнне рэканструкцыі архітэктурнай славутасці Шчучына - палаца Друцккіх-Любецкіх.

У Гродзенскай вобласці хацелі б, каб Дзень пісьменства запомніўся жыхарам рэгіёна не проста як адзін святочны дзень. Таму святу будзе прысвечаны цыкл мерапрыемстваў на працягу года. Іх мэта - папулярызацыя беларускай літаратуры, культуры і пісьменства. Трэба будзе паказаць людзям запатрабаванасць твораў беларускіх пісьменнікаў, азнаёміць са спектаклямі па матывах сучасных твораў пісьменнікаў вобласці, прадставіць даследаванні гродзенскіх філолагаў. ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" правядзе літаратурны конкурс імя Цёткі і іншыя мерапрыемствы.

Дзень беларускага пісьменства па традыцыі праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У розныя гады свята адзначалася ў Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве. Двойчы ўрачыстасці прымаў Полацк (1994, 2003), Тураў (1995, 2004) і Заслаўе (2000, 2013).

Шчучын рыхтуецца сустрэць Дзень беларускага пісьменства ўпершыню.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі