Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Врс 2014

Дзень беларускага пісьменства ў 2015 годзе прыме Шчучын Гродзенскай вобласці

7 верасня, Заслаўе /Кар. БЕЛТА/. Дзень беларускага пісьменства ў 2015 годзе прыме Шчучын Гродзенскай вобласці. Перадача эстафеты XXII літаратурнай сталіцы адбылася на цырымоніі закрыцця свята ў Заслаўі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Шчучынскі раён і Гродзенская вобласць звязаны з імёнамі людзей, якія ўнеслі ўклад у беларускую культуру. Думаю, што наступныя ўрачыстасці прыцягнуць увагу не толькі жыхароў рэгіёна, але і ўсёй краіны, а таксама ўзнімуць літаратуру і мастацкае слова на яшчэ больш высокі ўзровень", - адзначыў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Уладзімір Матусевіч.

Дзень беларускага пісьменства па традыцыі праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У розныя гады свята адзначалася ў Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве. Двойчы ўрачыстасці прымалі Полацк (1994, 2003), Тураў (1995, 2004), а цяпер і Заслаўе (раней - у 2000 годзе).

Шчучын будзе рыхтавацца сустрэць Дзень беларускага пісьменства ўпершыню.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі