У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Крс 2015

У Беларусі праводзіцца амаль 100 рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаны пералік міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў, форумаў, свят і пленэраў, што фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў і праводзяцца ў Беларусі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 2 красавіка 2015 года нумар 263 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У пераліку 96 мерапрыемстваў, якія праводзяцца з пэўнай перыядычнасцю. У ліку штогадовых мерапрыемстваў Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад", міжнародны фестываль Юрыя Башмета, міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка" (Магілёў), міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" (Полацк), міжнародны фестываль "Беларуская музычная восень", Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (Віцебск), міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест" (Гродна), міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар", міжнародны музычны фестываль "Мінская вясна", Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі (Маладзечна, Мінская вобласць), рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") (вёска Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць), рэспубліканскае свята "Дзень беларускага пісьменства".

Адзін раз у два гады праводзяцца міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае", міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Панарама", міжнародны фестываль тэатраў лялек, міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа" (Магілёў), міжнародны фестываль фальклору "Мотальскія прысмакі" (вёска Моталь, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць), міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мінск старажытны", рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур (Гродна), рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня" (г.п. Акцябрскі, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць), рэспубліканскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў "Не старэюць душой ветэраны" і іншыя.

У пералік увайшлі таксама фестывалі, конкурсы, форумы, якія праводзяцца адзін раз у тры і адзін раз у чатыры гады.

Пастановай зацверджана таксама палажэнне аб арганізацыі і правядзенні на тэрыторыі Беларусі міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў, форумаў, свят і пленэраў, што фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс