У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Крс 2019

Каляндар падзей у Беларусі: май 2019

Міжнародны выставачны праект "Сальвадор Далі" ў Мінску

Дзякуючы заснавальніку калекцыі і кіраўніку кампаніі "Сусвет Далі" Беньяміна Леві, які працаваў з іспанскім сюррэалістам у 1960-я гады, мінскі глядач можа ўбачыць экспазіцыю з больш як 100 прадметаў, створаных Далі. Галоўная роля тут аддадзена скульптуры, астатняе – графіка, ювелірныя вырабы, шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва…

Калі: 16 сакавіка – 30 чэрвеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
Даведацца падрабязней

Выстава шаўкаграфій Эндзі Уорхала з серыі "Выміраючыя віды"

Упершыню ў Беларусі – выстава караля поп-арту Эндзі Уорхала. Шаўкаграфіі амерыканскага мастака з цыкла "Выміраючыя віды" прысвечаны жывёлам, папуляцыі якіх няўмольна скарачаюцца. Эксперымент і глыбіня колеру, асаблівая тэхніка вырабу работ і буйны, уласцівы Уорхалу, фармат, прыцягваюць гледачоў да праблемы небяспекі, якая пагражае жывёльнаму свету.

Калі: 22 сакавіка – 19 мая
Дзе: Мінск, выставачная зала Libra
Даведацца падрабязней

Цыркавое шоу "Цудоўны дом"

Белдзяржцырк у гонар свайго 60-годдзя прадставіць новую юбілейную праграму. "Цудоўны дом" – захапляльнае шоу, у якім выступяць акрабаты на батуце, сілавыя атлеты, паветраныя гімнасты і клоўны. Гледачоў парадуюць дрэсіраваныя жывёлы: мядзведзі на скейтбордах і аўтамабілях, коні, насухі, марскія львы…

Калі: 5 красавіка – 19 мая
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк

Тыдзень японскай культуры-2019 у Беларусі

"Японская вясна" парадуе мінчан і гасцей горада яркай і разнастайнай праграмай. Паклоннікі культуры гэтай усходняй краіны змогуць даведацца пра традыцыйнае японскае адзенне кімано, наведаць чайную цырымонію пад адкрытым небам пры ўдзеле спецыяльнага госця – Юка Кацуры, майстра, прафесара школы чайнай цырымоніі Урасэнкэ, а таксама атрымаць асалоду ад балета "Вішнёвы сад" у Музычным тэатры. А на заканчэнне марафону адбудзецца першы турнір па сёгі на Кубак пасла Японіі.

Калі: 30 красавіка – 6 мая
Дзе: Мінск, Сендайскі сквер, Дом дружбы, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр
Даведацца больш

Творчы вечар Мікалая Драздова ў Мінску

Папулярны тэлевядучы, вучоны, доктар біялагічных навук, падарожнік і публіцыст Мікалай Драздоў многім вядомы з дзяцінства дзякуючы перадачы "У свеце жывёл" і шматлікім дакументальным фільмам аб прыродзе. На творчым вечары ў Мінску ён падзеліцца з гледачамі цікавымі фактамі пра свет, асабістымі назіраннямі і адкрыццямі, разважаннямі аб паходжанні Сусвету і Зямлі...

Калі: 1 мая
Дзе: Мінск, Палац культуры прафсаюзаў

Мінскі тыдзень дызайну (Minsk Design Week)

Больш за дзясятак пляцовак размесцяцца ў гістарычным сэрцы Мінска – Верхнім горадзе – і збяруць мастакоў, дызайнераў, архітэктараў, танцораў, акцёраў і музыкантаў. У творчым фестывалі прымуць удзел больш за 40 каманд – прадстаўнікоў з Расіі, Польшчы, Іспаніі, Турцыі, Арменіі, Францыі, Англіі, Ірландыі, Фінляндыі, Ізраіля, Бразіліі, Кітая… У афішы мерапрыемства – лекцыі, прэзентацыі, перформансы, майстар-класы, экспазіцыі малых архітэктурных форм і аўтарскіх інсталяцый…

Калі: 1–10 мая
Дзе: Мінск, Верхні горад

Цырк на вадзе "Ватэрлэнд"

Цырк на вадзе "Ватэрлэнд" запрашае наведаць казачную краіну, створаную з дапамогай святло-музычных фантанаў, самы вялікі з якіх у вышыню дасягае 19 метраў! Аква-балет, лазернае шоу і захапляльны паказ, у якім выкарыстоўваецца 170 тон вады, – тут усё створана, каб уражваць. Госці пабываюць на пірацкім караблі, пазнаёмяцца з нязграбнымі мішкамі-Боцманамі, паназіраюць за барацьбой алігатара з чалавекам і нават прымераюць амплуа заклінальнікаў агню ў фаер-шоу ў містычнай Індыі…

Калі, дзе:

1–5 мая – Віцебск, Лядовы палац
9–12 мая – Гродна, Лядовы палац спорту
16–19 мая – Брэст, Лядовы палац
22 мая – Маладзечна, Лядовы палац
26 мая – Ліда, Лядовы палац
30 мая – 2 чэрвеня – Магілёў, Лядовы палац

Выстава скульптара Андрэя Сагалава "Steel, wood & bone"

"Steel, wood & bone" – менавіта так, па назве матэрыялаў для сваіх работ (метал, дрэва і косць), назваў сваю выставу скульптар Андрэй Сагалаў. У экспазіцыі прадстаўлены вобразы мужных воінаў – партрэтная драўляная скульптура, дробная пластыка з рагоў лася і іклоў маржа, дэкарыраванне дзяржальнаў і эфесаў. Натхненнем для яе стварэння паслужыла захапленне мастака нямецкай драўлянай скульптурай часоў позняй готыкі і ранняга Рэнесансу з яе тыпажамі сярэдневяковых ваеўнікоў і гараджан.

Калі: 1–14 мая
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей

Ніно Катамадзэ ў Мінску

Вядомая грузінская джазавая спявачка і кампазітар Ніно Катамадзэ вядомая ўнікальным тэмбрам і незвычайнай энергетыкай, народжанай магнетызмам голасу і музыкі, якая, як прызнаецца сама выканаўца, зусім не мае патрэбы ў словах. На мінскай сцэне Ніно Катамадзэ не рэдкі госць: у мінулым годзе яна завяршыла мінскую "Тбілісобу" ў Верхнім горадзе. А цяпер разам з групай Insight грузінская спявачка прадставіць на беларускай сцэне юбілейную праграму "20 гадоў музыкі і любві".

Калі: 2 мая
Дзе: Мінск, Prime Hall

Андрэй Макарэвіч у Мінску

Лідар культавай рок-групы "Машына часу" Андрэй Макарэвіч пятнаццаць гадоў ужо займаецца джазам, і за гэты час удзельнічаў у канцэртах, дзе акрамя духавых груп былі задзейнічаны некалькі вакалістаў. У новым праекце Yo5 спявак вырашыў зрабіць стаўку на мінімалізм: у Мінску ён выканае лепшыя хіты "Машыны часу", а на адну сцэну з ім выйдуць усяго чатыры музыканты – Яўген Борац (раяль), Сяргей Хутас (кантрабас), Давід Ткебучава (барабаны) і Цімур Някрасаў (духавыя інструменты).

Калі: 2 мая
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

XХIII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"

Буйнейшы міжнародны форум збярэ 100 экспанентаў, якія прадстаўляюць каля 500 друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, тэле-, радыёканаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Балгарыі, Грузіі, Азербайджана, Германіі, Турцыі, Індыі, КНР… У праграме экспа-2019 – прэзентацыі, аўтограф-сесіі, майстар-класы, флэш-акцыі, сустрэчы, дыскусіі, круглыя сталы, а таксама цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў прэстыжнага Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара".

Калі: 2–4 мая
Дзе: Мінск, НВЦ "БелЭкспа"

Гастролі маскоўскага Тэатра "Луны" ў Мінску

Маскоўскі дзяржаўны Тэатр "Луны", заснаваны знакамітым акцёрам Сяргеем Праханавым, упершыню прыедзе ў Мінск на гастролі. Артысты пакажуць лепшыя рэпертуарныя пастаноўкі. Спектакль "Далі і іспанская каралева з Казані" раскажа пра лёс эксцэнтрычнага іспанскага сюррэаліста Сальвадора Далі і яго жонкі і музы Галы. А "Ліраманія" прадставіць музычную панараму жыцця аднаго сярэдневяковага правіцеля па матывах старадаўніх легенд і трагедыі Уільяма Шэкспіра "Кароль Лір".

Калі, дзе:

3 мая – "Далі і іспанская каралева з Казані" – КЗ "Мінск"
4 мая – "Ліраманія" – КЗ "Мінск"

Міжнародны фестываль "Дударскі рэй" у Глыбокім

Трэці фестываль "Дударскі рэй" збярэ ў горадзе Глыбокае – "вішнёвай" сталіцы краіны – лепшых дудароў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Харватыі і Македоніі. Адкрыецца форум імправізацыяй, якую выканаюць усе ўдзельнікі на Алеі знакамітых землякоў каля бюста заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага. Затым у Падсвіллі адбудзецца шэсце дудароў. А ўвечары на беразе возера Пліса прадстаўнікі краін-удзельніц азнаёмяць слухачоў з музычнымі традыцыямі сваіх рэгіёнаў.

Калі: 3–5 мая
Дзе: Віцебская вобласць, Глыбокае, Падсвілле

Абрад "Юр’я" ў Строчыцах

Юр'я – адзно з самых шануемых свят народнага календара. Паводле традыцыі, у гэты дзень сяляне выходзілі з песнямі і абрадавай ежай аглядаць свае палі. Згодна з павер’ямі, святы Юрый (а ў царкоўным календары – Георгій Перамаганосец) з’яўляецца апекуном пастухоў, таму са святам звязаны і першы выган на пашу свойскай жывёлы. Госці музея-скансэна паслухаюць абрадавыя песні, навучацца вырабляць мініяцюрныя абярэгі-конікі, даведаюцца аб традыцыях Юр’я і ўбачаць абраз святога Юрыя…

Калі: 4 мая
Дзе: Мінскі раён, в. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

ЗЛЖ-фэст у Азярцы

Свята, прысвечанае здароваму ладу жыцця (ЗЛЖ), арганізуюць у Строчыцах. У праграме – выступленні асілкаў, эстафеты, спаборніцтвы па пляжным валейболе, армрэслінгу і перацягванні каната, турнір па лазертагу, а таксама майстар-клас па варкаўце. Гасцей ЗЛЖ-фэсту чакае кулінарны паядынак па здаровым харчаванні, экскурсія па адзіным у Беларусі музеі-скансэне і наведванне кірмашу народных умельцаў.

Калі: 5 мая
Дзе: Мінскі раён, в. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Bright Festival у Мінску

Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў у Мінску на стадыёне "Дынама" адбудзецца грандыёзны канцэрт, які, як чакаецца, збярэ больш за 20 тысяч гледачоў. Хэдлайнерамі Bright Festival выступяць Milmars, J:МОРС, "Ляпіс-98", "Каста" і Святлана Лабада. Незадоўга да самога шоу тут адкрыюцца спартыўныя пляцоўкі, фотазоны, майстар-класы, фуд-корты, таксама можна будзе паразмаўляць з беларускімі спартсменамі.

Калі: 11 мая
Дзе: Мінск, стадыён "Дынама"

V Міжнародны мінскі велакарнавал "Viva Ровар"

Самы маштабны ў Беларусі велакарнавал – "Viva Ровар" – адбудзецца пяты раз і зноў збярэ ў цэнтры Мінска сотні аматараў актыўнага ладу жыцця і веласіпедных прагулак. Арганізатары прапануюць удзельнікам паспаборнічаць у намінацыях SPORT, SUPERFUN, FAMILY і LIFE. Чакаецца, што калона веласіпедыстаў праедзе па праспекце Пераможцаў ад стэлы "Мінск – горад-герой" да "Мінск-Арэны" і назад.

Калі: 12 мая
Дзе: Мінск

Яўген Грышкавец: "Развітанне з паперай"

Уладальнік прэстыжных прэмій "Залатая маска", "Трыумф" і "Антыбукер", вядомы драматург, рэжысёр, акцёр і пісьменнік Яўген Грышкавец вяртаецца ў Мінск з новай пастаноўкай. Монаспектакль "Развітанне з паперай", створаны сумесна з расійскім рэжысёрам Паўлам Судаковым, расказвае аб тым, як з жыцця чалавека паступова знікаюць кнігі, газеты, карткі і пісьмы, а разам з імі – прывычныя адчуванні і эмоцыі…

Калі, дзе:

13 мая – Мінск, Цэнтральны Дом афіцэраў
15 мая – Гомель, Гомельскі абласны драматычны тэатр

Tarja Turunen (Тар’я Турунен) у Мінску

Тар’я Турунен – уладальніца лірычнага сапрана 2,5 актавы і зорка фінскай рок-групы Nightwish. Праз два гады пасля расставання з калектывам – у 2007 годзе – спявачка выпусціла сольны альбом My Winter Storm, які заняў верхнія радкі хіт-парадаў і быў намініраваны на "Echo" і шэсць узнагарод "Emma". Не менш паспяховая і выпушчаная ў 2010-м пласцінка What Lies Beneath, якая, паводле слоў артысткі, стала яе "адлюстраваннем як жанчыны, як артыста і як шчаслівага, незалежнага чалавека".

Калі: 14 мая
Дзе: Мінск, Prime Hall

Х Фестываль сярэдневяковай культуры "Гальшанскі замак"

Фестываль сярэдневяковай культуры, якому ў бягучым годзе спаўняецца 10 гадоў, разгорнецца каля сцен легендарнага маёнтка знакамітага роду Сапегаў. Юбілейны форум парадуе багаццем падзей: рыцарскія і конныя турніры, спаборніцтвы лучнікаў, майстар-класы па сярэдневяковых танцах, паказальныя выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Завершыцца фестываль канцэртам беларускіх фолк-груп і феерверкам.

Калі: 15–30 мая
Дзе: Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аграгарадок Гальшаны

ХХII Міжнародны злёт рэтра- і класічных аўтамабіляў "Рэтра Мінск"

Відовішчная выстаўка "Рэтра Мінск" збярэ калекцыянераў і аматараў рэтра- і класічных аўтамабіляў з усіх куткоў Беларусі і замежных краін. У экспазіцыі будуць прадстаўлены рэдкія экзэмпляры вядучых сусветных вытворцаў: Cabrio, Ford, Cadillac, Chevrolet, Mercedes, а таксама славутыя ВАЗ, УАЗ, "Волгі" і "Чайкі"… Калона рэтра-аўто праедзе цераз увесь горад з прыпынкамі на вялікіх плошчах, каб усе жадаючыя змаглі разгледзець і зрабіць фота каля рарытэтных аўтамабіляў.

Калі: 17–19 мая
Дзе: плошча Дзяржаўнага сцяга – плошча Перамогі – Кастрычніцкая плошча

Спектакль"Ён у Аргенціне"

"Жыццёвая камедыя" паводле п'есы Людмілы Петрушэўскай "Ён у Аргенціне" расказвае пра любоўны трохвугольнік, у якім аказваюцца дзве жанчыны, што выпадкова сутыкнуліся ў санаторыі: інтэлігентная і дагледжаная гераіня Таццяны Васільевай і праставатая аптымістка, якая ніколі не сумуе (Алена Варабей)...

Калі, дзе:

15 мая – Гомель, Палац чыгуначнікаў
16 мая – Брэст, Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр
17 мая – Мінск, КЗ "Мінск"
18 мая – Гродна, Гродзенскі абласны драматычны тэатр

Праект "Мастак і горад"

Мастацкая экспазіцыя пад адкрытым небам прадаставіць магчымасць мінчанам і жыхарам Брэста ўбачыць дзве экспазіцыі: Зоі Літвінавай і Зоі Луцэвіч. У час выставы ў сталіцы на плошчы Якуба Коласа адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да значных культурных падзей горада – Ночы музеяў і Сусветнага дня музыкі.

Дзе, калі:

з 16 мая – Мінск, плошча Якуба Коласа
з 6 верасня – Брэст

Фестываль агню "Фенікс"-2019

Яркія выступленні артыстаў, якія пакараюць стыхію агню, відовішчнае піратэхнічнае шоу, жывая музыка і інтэрактыўныя забавы для ўсёй сям'і – гэта ўсё чакае наведвальнікаў фестывалю агню "Фенікс", які другі раз "адродзіцца" ля сцен Лідскага замка.

Калі: 18 мая
Дзе: Ліда, Лідскі замак

Ноч музеяў-2019 у Беларусі

Традыцыйная "Ноч музеяў", калі галоўныя экспазіцыйныя пляцоўкі адкрываюцца пасля захаду і дэманструюць наведвальнікам экспанаты ў непрывычным для іх святле, пройдзе ў Беларусі 18 мая. Кожны музей рыхтуе наведвальнікам свае сюрпрызы: у мінулым годзе, напрыклад, Нацыянальны мастацкі здзіўляў "Формай колеру", а ў Гістарычным ілюстрацыі да "Боскай камедыі" Дантэ нібыта сышлі з палотнаў вялікага Далі…

Калі: 18–19 мая
Дзе: музеі Беларусі

Сплін

Выхаду новага альбома "Сустрэчная паласа" будзе прысвечана новае грандыёзнае шоу ад Сплін. Пласцінка налічвае 11 трэкаў, у тым ліку і кампазіцыю "Тепло родного дома", якую лідар групы Аляксандр Васільеў называе цэнтральнай у альбоме. Розныя па настроі і атмасферы, але аб'яднаныя агульным лейтматывам новыя песні і бессмяротныя хіты Сплін прагучаць 22 мая ў сталічным Prime Hall і 24 мая ў Гомельскім ГКЦ.

Калі, дзе:

22 мая – Мінск, Prime Hall
24 мая – Гомель, Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр (ГКЦ)

Вялікі Stand Up: Віктар Камароў, Нурлан Сабураў, Стас Старавойтаў, Аляксей Шчарбакоў

Вялікі вясенні канцэрт ад рэзідэнтаў Stand Up шоу адбудзецца ў Мінску 24 мая. Адразу чатыры вядомыя комікі – Віктар Камароў, Нурлан Сабураў, Стас Старавойтаў і Аляксей Шчарбакоў – падхопяць эстафету гумару і ўзнімуць настрой мінчанам сваімі дасціпнымі замалёўкамі з жыцця.

Калі: 24 мая
Дзе: Мінск, КЗ Мінск

Brest Bike Festival International

Міжнародны штогадовы мотафестываль Brest Bike Festival International – доўгачаканая падзея для аматараў байк-культуры з краін СНД і Еўропы. Фестываль прызнаны лепшым у краіне і буйнейшай падзеяй у мотатурызме на тэрыторыі СНД. У бягучым годзе на мерапрыемстве адзначыць свой 20-гадовы юбілей беларуская група "Дай Дарогу" – хэдлайнер Brest Bike Festival International-2019.

Калі: 24–26 мая
Дзе: Брэст

Фестываль вулічнай ежы "Vulitsa.Ezha" ў Гродне

Грандыёзны гарадскі пікнік "Vulitsa.Ezha" адбудзецца ў Гродне 25–26 мая. У праграме – больш за 60 арыгінальных страў ад лепшых мінскіх і гродзенскіх устаноў, жывая музыка, кулінарная школа, маркет з лакальнай ежай і дызайнерскімі рэчамі, кінапаказы, інтэрактыўныя забавы для юных наведвальнікаў у дзіцячай зоне "Мамзлёт".

Калі: 25–26 мая
Дзе: Гродна, ЦСК "Нёман".

Lady fest у Мінску

Вялікая гарадская падзея, прысвечаная прыгожаму полу з мноствам актыўнасцей – ад б'юці- і рэлакс-зон да адукацыйных і дабрачынных пляцовак. Насычаная праграма фестывалю ўключае ў сябе і варкшопы па сучасным мастацтве, бізнес-трэнінгі і шматлікія лекцыі, якія стартуюць у маі і прадоўжацца да канца месяца.

Калі: 25–26 мая
Дзе: Мінск, Дыпсэрвіс Хол

Ваенная рэканструкцыя "Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада"

Штогадовая ваенна-гістарычная рэканструкцыя ў "Хаваншчыне" запрашае 25 мая на адзін дзень апынуцца ў партызанскім атрадзе і ўбачыць, як рыхтаваліся да баявых заданняў і змагаліся абаронцы нашай Радзімы, а таксама пакаштаваць партызанскі пачастунак – ваенную кашу і чай з лясных траў.

Калі: 25 мая
Дзе: Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі р-н, в. Корачын, мемарыяльны комплекс партызанскай славы "Хаваншчына"

Сурганава і Аркестр

Сурганава і Аркестр прыедуць у Беларусь з юбілейнай праграмай, прысвечанай 15-годдзю групы, якая вызначаецца небывалым уменнем спалучаць неспалучальнае, лідзіраваць у чартах і заставацца непадобнай ні да каго. Што не дзіўна, бо ў "арсенале" Сурганавай – і рок-альбом, і выступленні ў філармоніі са струнным квартэтам, і дыска-рэміксы…

Дзе, калі:

29 мая – Брэст, Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр
30 мая – Мінск, Prime Hall
31 мая – Магілёў, КЗ "Магілёў"

Belcanto – канцэрт оперных спявачак Настассі Масквіной і Аксаны Волкавай

Сольны канцэрт беларускіх оперных дзіў, якія пакарылі не адну сусветную арэну, Настассі Масквіной і Аксаны Волкавай адбудзецца ў Вялікім тэатры 30 мая. Паводле слоў Аксаны Волкавай, Belcanto – гэта не толькі стыль музыкі, але таксама, у перакладзе з італьянскага, – "прыгожыя спевы". Праграма будзе складацца з твораў, якія рэдка выконваюцца на беларускай сцэне – арый і дуэтаў італьянскіх і французскіх кампазітараў з тых опер, што не прадстаўлены ў Вялікім. Дырыжыраваць аркестрам у гэты вечар будзе запрошаны галоўны дырыжор беларускага Вялікага тэатра – маэстра Джанлука Марчана.

Калі: 30 мая
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі

Міжнародны фестываль майстроў мастацтваў "Пярэсты цюльпан"

Шэдэўры музычнага, балетнага і выяўленчага мастацтва ў выкананні майстроў з Германіі, Італіі, Польшчы, Латвіі, Расіі і Беларусі ўбачаць гледачы міжнароднага фестывалю "Пярэсты цюльпан". 30 мая пройдзе пад лозунгам – "Вечар з Міхайлаўскім" – камерным аркестрам Міхайлаўскага тэатра з Санкт-Пецярбурга. 2 чэрвеня адбудзецца канцэрт "Джаз-альтэрнатыва", вакальную партыю ў якім выканае Сабіна Эсіх – адна з самых вядомых джазавых выканаўцаў сучаснай Германіі. Заключны вечар фестывалю пройдзе 5 чэрвеня: гледачы ўбачаць балет "Лунанне сокала" з удзелам вядучых салістаў латвійскага Нацыянальнага тэатра оперы і балета і артыстаў Вялікага сімфанічнага аркестра Марыінскага тэатра. Спецыяльны госць "Пярэстага цюльпана"-2019 – мастачка з Мілана Марына Камінскі.

Калі: 30 мая; 2, 5 чэрвеня
Дзе: Брэст, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі

Гумарыстычнае шоу ХБДС

Зоркі Comedy Club прадставяць у Мінску сваё шоу ХБДС. Назва – абрэвіятура з імён знакамітых комікаў. Гарык Харламаў, Цімур Батрутдзінаў, Дэміс Карыбідзіс і Андрэй Скараход выступяць з самымі лепшымі і смешнымі нумарамі. "На нашых жывых канцэртах заўсёды горача! Таму што мы можам паказаць тое, што не ўваходзіць у тэлеверсію па меркаваннях цэнзуры. Таму ў нас усё будзе не такое гламурна-прылізанае", – папярэджвае адзін з удзельнікаў шоу Гарык Харламаў.

Калі: 30 мая
Дзе: Мінск, Фалкон Клуб

Група "Papa Roach"

Легендарная амерыканская рок-група "Papa Roach" напоўніць Prime Hall нястрымнай энергіяй і драйвам! У канцы мая група прэзентуе свой 10-ы альбом "Who Do You Trust?". Кліп на аднайменную песню групы сабраў больш за 2,5 млрд праглядаў на YouTube. Акрамя таго, на канцэрце фанаты пачуюць самыя лепшыя хіты "Papa Roach".

Калі: 31 мая
Дзе: Мінск,  Prime Hall

Спектакль "Свабодная пара"

Марыя Аронава і Барыс Шчарбакоў сыграюць галоўныя ролі ў сямейнай камедыі "Свабодная пара" – жартаўлівым расказе пра "шлюб без абавязацельстваў", мужа-лавеласа і яго жонку.

Калі: 31 мая
Дзе: Мінск, КЗ Мінск

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс