Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Крс 2019

Турнір па сёгі, чайная цырымонія пад адкрытым небам, лекцыя аб кімано - у Мінску пройдзе Тыдзень японскай культуры

Турнір па сёгі, чайная цырымонія пад адкрытым небам, лекцыя аб кімано - у Мінску пройдзе Тыдзень японскай культуры

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень японскай культуры "Японская вясна ў Беларусі" пройдзе ў Мінску з 30 красавіка па 6 мая. Мерапрыемствы арганізаваны ў сувязі з прыбыццём на пастаянную службу ў беларускую сталіцу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Японіі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Японіі ў Беларусі.

Культурныя мерапрыемствы стартуюць лекцыяй аб традыцыйным японскім адзенні - кімано. Японскі журналіст і спецыяліст па кімано Хіроэ Ёсіёка раскажа ў Доме дружбы пра гісторыю кімано, яго разнавіднасці і правілы нашэння.

Правядзенне чайнай цырымоніі пад адкрытым небам запланавана на 1 мая ў Сендайскім скверы Мінска, названым так у гонар японскага горада-пабраціма. Спецыяльна для яе правядзення з Японіі прыедзе Юка Кацура - майстар, прафесар школы чайнай цырымоніі Урасэнкэ. "На цырымоніі, якая пройдзе ў сталічным скверы паблізу квітнеючых дрэў сакура, госці змогуць азнаёміцца з чайнай традыцыяй Японіі і пакаштаваць сапраўдны японскі чай і японскія ласункі", - расказалі ў пасольстве. Для ўдзелу ў мерапрыемстве абавязкова папярэдняя рэгістрацыя на сайце дыпмісіі.

Будзе арганізаваны таксама першы турнір па сёгі на Кубак пасла Японіі. Спаборніцтвы пройдуць 5 і 6 мая ў Доме дружбы. У іх могуць прыняць удзел усе, хто знаёмы з правіламі сёгі і да 1 мая паспее падаць заяўку на ўдзел.

Цяпер інтарэсы Японіі ў Беларусі прадстаўляе часовы павераны ў справах гэтай краіны Хірокі Такунага, а Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол з рэзідэнцыяй у Маскве з'яўляецца па сумяшчальніцтве паслом Японіі ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі