Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2018

Каляндар падзей у Беларусі: красавік 2018

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Да 950-годдзя Мiнска"Арт-праект "Спадчына Беларусi. Да 950-годдзя Мiнска"

Калі: 15 чэрвеня 2017 года – чэрвень 2018 года
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Выстава графікі Сальвадора Далі "Боская камедыя" ў Мінску

Гравюры легендарнага мастака-сюррэаліста ХХ стагоддзя Сальвадора Далі да "Боскай камедыі" з прыватнай калекцыі ўпершыню прадстаўлены шырокаму колу знатакоў літаратуры і мастацтва ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Юбілейнае выданне адной з найвялікшых кніг Сярэдневякоўя выйшла ў свет у 1965 годзе: да гэтага каля пяці гадоў гравёр Раймон Жаке з асістэнтам уручную выразалі амаль 3,5 тысячы дошак, якія пасля надрукавання ўсяго тыражу былі знішчаны. Яго стварэнню папярэднічала акварэльная серыя, прысвечаная 700-годдзю Дантэ Аліг'еры, у якой іспанскі майстар стварыў па ілюстрацыі на кожную тысячу паэтычных радкоў. У экспазіцыі – 100 арыгінальных работ, прызнаных лепшымі творамі Далі ў галіне кніжнай графікі і ў гісторыі ілюстрацыі бессмяротнай кнігі Дантэ, а таксама тытульны ліст "Боскай камедыі" 1965 года з аўтографам самога мастака.

Калі: з 1 сакавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей

Выстаўка "The Art of the Brick. Мастацтва лега" ў Мінску

Выстава нью-ёркскага мастака Натана Саваі "The Art of the Brick. Мастацтва лега", што ўвайшла ў топ-10 самых паспяховых і відовішчных праектаў паводле версіі CNN, упершыню прадстаўлена ў Мінску. Усяго ў экспазіцыі, якая пакарыла паклоннікаў у Германіі, Італіі, Францыі, ЗША, Аўстраліі, прадстаўлена каля 100 твораў, створаных з мільёнаў кубікаў дзіцячага канструктара Lego. Тут можна ўбачыць партрэты славутасцей, рэплікі помнікаў сусветнай архітэктуры і нават аб'ёмныя шэдэўры жывапісу – "Мону Лізу" Леанарда да Вінчы, "Пацалунак" Густава Клімта, "Крык" Эдварда Мунка… Чаго толькі каштуе старажытнагрэчаскі Парфенон з амаль 30000 кубікаў! Выстава складаецца з тэматычных залаў – "Майстэрня мастака", "Сусветная культура", "Эмоцыі і станы", а таксама забаўляльнай і гульнявой зоны.

Калі: 1 сакавіка – 30 мая
Дзе: Мінск, ГЗЦ Galleria Minsk
Даведацца больш

Выстава Нікаса Сафронава

Вядомы мастак Нікас Сафронаў праз тры гады ўдалага дэбюту зноў прывёз свае карціны ў Мінск: нагадаем, у сакавіку 2014-га яго персанальную выставу наведала больш за 20 тысяч чалавек! У новую экспазіцыю, якая атрымала назву "Вясна ўражанняў", увайшлі больш за 100 жывапісных і графічных работ: партрэты палітыкаў і сусветных зорак, кампазіцыі ў стылі сімвалізм і кубізм, а таксама палотны, створаныя ў аўтарскім стылі Dreаm vision, унесеным у Кнігу рэкордаў Гінеса. Напярэдадні адкрыцця майстар асабіста наведаў беларускую сталіцу, паразмаўляў з журналістамі і паклоннікамі, расказаў аб ролі Беларусі ў сваім лёсе, а затым прадставіў партрэт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Калі: 3 сакавіка – 22 красавіка
Дзе: Мінск, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
Даведацца больш

Мультымедыйная выстава ''Імпрэсіянізм. Live'' ў Мінску

Мультымедыйная выстава ''Імпрэсіянізм. Live'', створаная сумеснымі намаганнямі спецыялістаў Беларусі, Літвы і Вялікабрытаніі, з'яўляецца працягам унікальнага праекта "Ажыўшыя карціны", які паспяхова стартаваў у 2015-м з экспазіцыі, прысвечанай творчасці Вінсента Ван Гога. Аднак, згодна з задумай арганізатараў, на гэты раз фармат змяніўся: замест дэманстрацыі больш як 100 "жывых" карцін мастакоў-імпрэсіяністаў наведвальнікі ўбачаць арыгінальны фільм са сваім сюжэтам і анімацыйнымі і гукавымі эфектамі. Больш таго, з дапамогай экранаў высокай дакладнасці і распазнавання гледачы змогуць перанесціся ў эпоху імпрэсіянізму і прасачыць развіццё напрамку ў сусветным мастацтве, адчуць атмасферу таго часу, а таксама азнаёміцца з персаналіямі мастакоў і разгледзець іх работы ва ўсіх дэталях.

Калі: 1 сакавіка – 30 красавіка
Дзе: Мінск, арт-прастора "OK16", вул. Кастрычніцкая, 16

Інтэрактыўная выстаўка ''Future LIVE'' ў Мінску

Future LIVE – дзіўная прастора, населеная незямнымі істотамі, чароўнымі кветкамі і іншапланетнымі раслінамі, якія створаны з дапамогай такіх сучасных тэхналогій як арт-інсталяцыя і 3D mapping, праекцыйны інтэрактыў, віртуальная і дапоўненая рэальнасць. Наведвальнікі змогуць ажыццявіць сапраўднае "Міжгалактычнае Падарожжа" і азнаёміцца з незвычайнымі арт-аб'ектамі, сярод якіх экран трохметровай вышыні, набор дапоўненай рэальнасці на чатырох чалавек, арэлі з гірадатчыкамі, фламастары вышынёй з  чалавечы рост... Згодна з ідэяй, выставачны праект у фармаце Educatement дае магчымасць вучыцца ў забаўляльнай форме, а інтэрактыўна-мультымедыйныя зоны вучаць узаемадзеянню з навакольнай рэальнасцю, фарміруюць крэатыўнае мысленне і ўражваюць удзельнікаў.

Калі: 15 сакавіка – ліпень 2018 года
Дзе: Мінск, ГЗЦ Dana Mall
Даведацца больш

Рэтраспектыва "Змярканне і прыгажосць. Класіка японскага кіно" ў Мінску

Вясенні – і ўжо 7-ы па ліку – сезон паказаў японскага кіно адкрыецца рэтраспектывай "Змярканне і прыгажосць", у якой сабраны шэсць фільмаў ад сучасных рэжысёраў – удзельнікаў і лаўрэатаў фестываляў у Канах, Берліне і Венецыі. У праграму ўвайшлі аўтарскія стужкі, у якіх самабытны стыль і народныя традыцыі спалучаюцца з такімі папулярнымі жанрамі як меладрама, фантастыка, дэтэктыў, фільмы жахаў. Сярод іх – любоўная драма "Сияние" ў пастаноўцы сусветна вядомай Наомі Кавасэ, сямейны трылер "Фисгармония" ад узыходзячай зоркі нацыянальнай рэжысуры Кодзі Фукады, які асабіста прадставіць карціну мінскай публіцы, а аматараў вострых уражанняў запрашаюць убачыць фільмы "японскага Хічкока" Кіёсі Курасавы – хорар "Бросающий в дрожь" і фантастычную гісторыю пра іншапланецян "Пока мы здесь".

Калі: 3 – 8 красавіка
Дзе: Мінск, кінатэатр "Піянер"
Даведацца больш

ХХI Міжнародны вясенні кірмаш турыстычных паслуг "Адпачынак-2018"

Якія самыя папулярныя і бюджэтныя напрамкі ў 2018 годзе? Падрыхтавацца да сезона летніх водпускаў і канікулаў дапаможа традыцыйная вясенняя выстаўка-кірмаш "Адпачынак-2018", якая ўжо 21-ы раз разгорнецца на адной з буйнейшых пляцовак сталіцы. Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з актуальнымі travel-прапановамі беларускіх і замежных турфірм па розных напрамках – пазнавальны і медыцынскі турызм, сезонны і дзіцячы адпачынак, круізы, адукацыйныя і бізнес-туры – і падабраць прыдатны варыянт, скарыстаўшыся спецыяльнай праграмай бонусаў і скідак. Акрамя таго, у праграме выстаўкі-2018 – прэзентацыі, семінары, круглыя сталы, а таксама кірмаш, дзе можна набыць усё неабходнае для падарожжа: тавары для адпачынку, карты, буклеты і даведнікі…

Калі: 4 – 7 красавіка
Дзе: Мінск, НВЦ "Белэкспа", пр. Пераможцаў, 14

Зоркі сусветнага джаза ў Мінску: Клаўдзія Эліяза & Павел Скарнякоў і Jazz-Quartet

Амерыканская спявачка Клаўдзія Эліяза, якую нярэдка называюць "басаногай дзівай з Гаіці", з'яўляецца выпускніцай вядомага джазавага каледжа Берклі. Сёння яна супрацоўнічае з такімі музыкантамі як Тоні Бенет, Рой Хайнс, Пакіта дэ Рывера, Куінсі Джонс і выступае ў лепшых залах Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Аўстраліі і Новай Зеландыі. Сімвалічна, што ў 2012-м менавіта ёй выпаў гонар адкрываць першы Міжнародны джазавы фестываль JAZZinMINSK. Пасля паспяховага дэбюту раскошны голас і магнетычнае абаянне Клаўдзіі Эліязы ў беларускай сталіцы запомнілі – і на гэты раз у яе выкананні прагучаць кампазіцыі Дзюка Элінгтана. Разам з ёй выступяць вядомыя расійскія музыканты – маскоўскі саксафаніст Павел Скарнякоў і фартэпіяннае трыа Аляксея Чарамізава "Jazz-Quartet" з Санкт-Пецярбурга.
 
Калі: 4 – 5 красавіка
Дзе: Мінск, Джаз-клуб Яўгена Уладзімірава, Палац Прафсаюзаў

XXXI Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі

Знатакоў класічнай і сучаснай музыкі запрашае міжнародны фестываль у старажытным Полацку, у якім прымуць удзел вядомыя артысты і калектывы з Беларусі, Расіі, Літвы, Эстоніі, Германіі, Ісландыі… Адкрыюць форум камерны аркестр "Еўропа-цэнтр" і салістка Вялікага тэатра Беларусі Наталля Акініна. Прадоўжаць праграму канцэрт нямецкага арганіста Крыстафа Хаўзера, вечар памяці заслужанай артысткі Расіі Ніны Сярогінай, у якім сыграюць піяністы Юргіс Алекнавічус і Марыя Сапаргаліева, а затым пад купалам полацкай Сафіі прагучаць сусветныя шэдэўры ў выкананні камернага хору "Salutaris" і Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Эркі Пехка. Асаблівай увагі заслугоўвае "Музычная гасцёўня", якая збярэ такіх оперных зорак як народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, Аляксандр Міхнюк, Ілья Сільчукоў і Дзмітрый Капілаў.

Калі: 5 красавіка – 8 мая
Дзе: Полацк, Сафійскі сабор
Даведацца больш

Лёгкаатлетычнае свята ''Дзень бегуна'' ў Язылі

Аграгарадок Языль – адзін з вядомых пунктаў на спартыўнай карце Беларусі: менавіта тут у 1988 годзе ўзнік нацыянальны фестываль бегу "Языльская дзясятка", які ўнесены ў міжнародны каляндар турніраў і спаборніцтваў. Новы сезон-2018 на радзіме знакамітага турніру адкрыецца лёгкаатлетычным святам "Дзень бегуна", у якім, як чакаецца, прымуць удзел школьнікі, спартсмены і аматары бегу ў розных узроставых групах з усёй краіны. Адкрыюць праграму самыя юныя ўдзельнікі, якім трэба будзе пераадолець дыстанцыю 50 м, далей за званне самых хуткіх паспрачаюцца вучні малодшых (400 м), сярэдніх (800 м) і старшых (1600 м) класаў. Прадоўжаць спаборніцтвы кіраўнікі ўстаноў адукацыі, якія будуць спаборнічаць у спецыяльнай эстафеце 3х400, а на заканчэнне адбудзецца сямейная эстафета.

Калі: 7 красавіка
Дзе: аграгарадок Языль, Старадарожскі раён, Мінская вобласць

Сяргей Лазараў у Мінску

Вядомы поп-выканаўца, экс-удзельнік папулярнага дуэта "Smash!!", уладальнік шматлікіх музычных прэмій Сяргей Лазараў заваяваў у 2016 годзе сэрцы тысяч паклоннікаў, заняўшы трэцяе месца на конкурсе "Еўрабачанне". У яго творчай скарбонцы – альбомы "Don’t Be Fake", "TV Show", "Electric Touch" і "Лазараў", а таксама сінглы "Навошта прыдумалі каханне?", "Біццё сэрца", "7 лічбаў", "Вясна"… Сёння спявак уваходзіць у пяцёрку самых гастралюючых, а яго шоу займаюць высокія радкі ў рэйтынгах музычных каналаў. На буйнейшай канцэртнай пляцоўцы Беларусі Сяргей Лазараў выступіць у рамках "N-Tура", прысвечанага 35-годдзю, і прадставіць кампазіцыі са свайго першага поўнасцю рускамоўнага альбома "У эпіцэNтры", многія з якіх ужо вядомы публіцы – "Няхай увесь свет пачакае", "Так прыгожа"…

Калі: 10 красавіка
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Музыка сусветнага кіно: Sounds Flight Orchestra

Шэдэўры сусветнага кінематографа, мелодыі, якія для многіх сталі знакавымі і любімымі, прагучаць у праграме беларускага калектыву SOUNDS FLIGHT ORCHESTRA пад кіраўніцтвам дырыжора Веранікі Парфёнавай. У "залатую калекцыю" музычнага вечара ўвайшлі творы знакамітых кампазітараў, сярод якіх Ніна Рота, Эніа Марыконэ, Уладзімір Косма, Эндру Лойд Уэбер, Леанарда Коэн, Джон Уільямс, Ханс Цымер... І – упершыню – у адзін цыкл уключаны саўндтрэкі з культавых фільмаў нашага часу: сярод іх "Зорныя войны", "Піраты Карыбскага мора", "Гульня прастолаў", "Хросны бацька", "Місія невыканальная", "Індыяна Джонс"... На заканчэнне спецыяльны госць лаўрэат міжнародных конкурсаў Міхаіл Марыніч выканае вядомы твор "Канцэрт для марымбы з аркестрам 1"(E. Sejourne).

Калі: 13 красавіка
Дзе: Мінск, КЗ "Верхні горад"

Прэзідэнцкі аркестр Беларусі: AC/DC ''Highway symphony''

Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Віктара Бабарыкіна падрыхтаваў для паклоннікаў аўстралійскай групы AC/DC цікавы музычны праект – канцэрт-прысвячэнне "Highway symphony", у якім арганічна злучаны класіка і сучаснасць. Упершыню хіты аднаго з самых папулярных рок-калектываў у свеце прагучаць у зусім новым – сімфанічным – гучанні. Спецыяльна для ўдзелу ў мінскім трыб'ют-шоу прыедуць група Easy Dizzy і Матэа Джыяванонэ, які з'яўляецца афіцыйным двайніком фронтмена і аўтара многіх песень Бона Скота. Гледачоў чакаюць жывы гук, зорныя госці, неверагодная энергетыка, драйв сапраўднага рок-канцэрта і, вядома, аркестравая інтэрпрэтацыя лепшых трэкаў AC/DC, у тым ліку з самага паспяховага альбома групы – "Back in Black".

Калі: 14 красавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Еўразійскі чэмпіянат свету па ўсходніх танцах у Мінску

Еўразійскі міжнародны рэйтынгавы чэмпіянат па ўсходніх танцах сярод прафесіяналаў упершыню збярэ ў Мінску лепшых выканаўцаў, выкладчыкаў, а таксама паклоннікаў гэтага прыгожага мастацтва. Удзельнікам давядзецца прадэманстраваць майстэрства ў некалькіх відах праграмы – пяціхвіліннае сола ў суправаджэнні аркестра, а таксама ў намінацыях oriental (ракс шаркі, эстрадная арабская песня, класічная арабская песня), showbellydance (tribal fusion bellydance, comedy bellydance) і фальклор (танцы народаў свету, абрадавыя танцы, балівуд) – пад фанаграму. Ацэньваць выступленні будзе міжнароднае журы ў адпаведнасці з асноўнымі правіламі, якія дзейнічаюць у міжнародных танцавальных арганізацыях (IDO, IFMD, IDF). Сярод зорных гасцей фестывалю чакаюцца Mario Kirlis, Mauro Nassun, Lucas Cortese, Nicolas Kirlis (Mario Kirlis Group), Warda Maravilha (Бразілія – ААЭ), Улада Маліка (Беларусь)...

Калі: 15 красавіка
Дзе: Мінск, ДК "МТЗ"

Тамара Гвердцытэлі ў Мінску

Народная артыстка Грузіі і Расіі Тамара Гвердцытэлі спалучае ў сваёй творчасці world music, высокую эстраду і modern jazz. Яе візітная картка – моцны, праніклівы голас з непаўторнай гамай адценняў, які пакарыў вядучыя сусветныя сцэны – ад парыжскай "Алімпіі" да нью-ёркскага "Карнегі-Хола". З году ў год спявачка з'яўляецца жаданай госцяй "Славянскага базару" ў Віцебску: у мінулым годзе яна стала ўладальніцай спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення", а на фестывальнай Алеі адкрылася яе імянная зорка. У рамках юбілейнага туру Тамара Гвердцытэлі выступіць у Мінску з праграмай "Па небе басанож", у якой амаль усё новае – і склад інструментальнай групы, і музычная стылістыка, і гучанне з этнаінтанацыямі. Нязменнымі ж застаюцца драматургічнасць кожнага нумара і вакал, які выклікае ў паклоннікаў захапленне і хваляванне.

Калі: 18 красавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Грузінскі тэатр танца ''LEGACY''

Сусветна вядомы грузінскі тэатр "Legasy", заснаваны ў 2006 годзе танцорамі легендарнага ансамбля "Сухішвілі" Макай і Экай Вачэішвілі, спалучае векавыя традыцыі і сучасныя тэхнікі і адкрывае гледачам багацце культуры гэтага народа. Фальклорныя прыёмы і класічная танцавальная тэхніка, паскораны тэмп, пастаянная змена рытму, прадуманы рысунак танца, салісты – а іх 40 чалавек! – уражваюць публіку, кідаючы выклік законам гравітацыі. Праслаўлены калектыў упершыню прадставіць на мінскай сцэне новае шоу "The Flying Georgian". У праграме – народныя танцы і тэатралізаваныя пастаноўкі ў суправаджэнні народных музычных інструментаў. Адным з самых запамінальных з'яўляецца "картулі" – рамантычны парны танец, выкананне якога патрабуе ад танцораў найвышэйшага майстэрства.

Калі, дзе:

20 красавіка – Брэст, ПК прафсаюзаў
21 красавіка – Мінск, КЗ "Мінск"
22 красавіка – Гомель, ПК чыгуначнікаў

Група "Начныя Снайперы" ў Мінску

Вядомая расійская група "Начныя Снайперы" на чале з нязменным лідарам – спявачкай і кампазітарам, ураджэнкай беларускага Валожына Дзіянай Арбенінай – выступіць у Мінску з юбілейнай праграмай. За 25 гадоў рок-калектыў выпусціў 10 пласцінак і больш за 200 кампазіцый, сярод якіх такія хіты як "31 вясна", "Марачка", "Разбудзі мяне"... За 2017 год адбыўся рэліз трох відэакліпаў, у тым ліку нашумелы "ЦОЙ", які пакарыў паклоннікаў Віктара Цоя, Аляксандра Башлачова і Ягора Летава. А ў пачатку года група адправілася ў сусветны тур, карта якога ахапіла абодва бакі Атлантыкі – ад расійскага Пяцігорска да амерыканскага Бостана. Гледачоў чакае светлавое шоу, эфектная сцэнаграфія і любімыя песні ў новых аранжыроўках: "Ляці мая душа", "Сумныя людзі", "Паўднёвы полюс", "Вельмі хацела"…

Калі: 21 красавіка
Дзе: Мінск, Prime Hall

Канцэрт музыкі John Williams | Hans Zimmer | Ramin Djawadi ў Беларусі

Украінскі сімфанічны аркестр Lords of the Sound карыстаецца заслужаным прызнаннем мінскай публікі, а яго канцэрты нязменна збіраюць аншлагі. Заснаваны ў 2014 годзе прадзюсарам Андрэем Наваторавым кіеўскі калектыў пакарыў прафесіяналізмам і ўнікальнай манерай выканання буйнейшыя канцэртныя пляцоўкі свету. Яго візітная картка – жывое выкананне сусветных хітоў, кампазіцый з фільмаў, якія сталі класікай айчыннага і замежнага кіно, твораў сучасных кампазітараў. У новым сезоне беларускія меламаны пачуюць музыку Джона Уільямса, Ханса Цымера і Раміна Джавадзі – выдатных кампазітараў нашага часу, аўтараў саўндтрэкаў да знакамітых кінастужак, сярод якіх "Зорныя войны", "Спіс Шындлера", "Пёрл-Харбар", "Піраты Карыбскага мора", "Варкрафт", "Гульня прастолаў"...

Калі, дзе:

27 красавіка – Мінск, КЗ "Мінск"
28 красавіка – Гомель, Абласны грамадска-культурны цэнтр

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі