Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Врс 2016

Каляндар падзей у Беларусі: кастрычнік 2016

Cвята-Успенскі сабор у ВіцебскуCвята-Успенскі сабор у Віцебску

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у Мінску

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у МінскуМіжнародны праект "Усё жыццё ў адным веласіпедзе", упершыню прадстаўлены на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане, запрашае акунуцца ў гісторыю веласіпеда  унікальнага сродку перамяшчэння і аднаго з вялікіх вынаходстваў, якое істотна аблягчыла жыццё еўрапейскіх гараджан і вясковых жыхароў. Наведвальнікі выстаўкі даведаюцца пра многія цікавыя факты аб жыцці і штодзённых клопатах прадстаўнікоў розных прафесій  свяшчэнніка, урача, пажарнага, пекара, малочніка, краўца, цырульніка - і пра тую ролю, якую адыграла ў іх перамяшчэннях з'яўленне веласіпеда. Эксклюзіўная калекцыя - а самаму "маладому" экспанату ў ёй ужо больш за 60 гадоў - належыць італьянцу Маўрыцыа Урбінаці, які на працягу чатырох дзесяцігоддзяў збірае старадаўнія веласіпеды з цікавым лёсам.

Калі: 18 лютага 2016 – люты 2017
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Адноўленыя архітэктурныя каштоўнасці"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"На працягу ўжо некалькіх гадоў мінчане і госці сталіцы знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. унікальнасць якіх прызнаецца ва ўсім свеце. У гэтым годзе галерэя пад адкрытым небам аб'яднала больш як 100 рэпрадукцый з адлюстраваннем помнікаў архітэктурнай спадчыны, сярод якіх гарадскія ратушы, сядзібы і палацава-паркавыя комплексы, праваслаўныя і каталіцкія храмы, адроджаныя за апошнія дзесяцігоддзі ў розных рэгіёнах краіны. Аўтары арт-праекта – вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, якія ў 2004 годзе выпусцілі фотаальбом "Спадчына Беларусі", што стаў сапраўдным хітом продажаў у гісторыі нацыянальнага кнігавыдання: з 2004 па 2014 год прададзена больш як 42 тысячы экзэмпляраў.

Калі: з 21 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Выстаўка Міхаіла Савіцкага "Лічбы на сэрцы"

Выстаўка Міхаіла Савіцкага "Лічбы на сэрцы"Выстаўка карцін "Лічбы на сэрцы" Героя Беларусі, народнага мастака Беларусі і СССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Савіцкага расказвае наведвальнікам пра лёс беларускага народа ў адной з самых кровапралітных войнаў у гісторыі чалавецтва. Аўтар знакамітай "Партызанскай мадонны" ў мастацкіх цыклах адлюстраваў гераізм беларускага народа ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адна з самых пранізлівых старонак яго хронікі вайны – серыя з 16 палотнаў "Лічбы на сэрцы", створаных па асабістых успамінах мастака аб перажытых жахах у нямецкіх канцлагерах Дзюсельдорфа, Бухенвальда і Дахау. Паводле слоў самога майстра, "жывапіс, можа раскрыць глыбокі трагізм вайны, уздзейнічаючы на чалавека выключна праз сэрца, эмоцыі і душэўнае сузіранне".

Калі: 28 ліпеня – 9 кастрычніка 
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Даведацца падрабязней

"Месяц фатаграфіі" ў Мінску

"Месяц фатаграфіі" ў МінскуПраект "Месяц фатаграфіі" – крэатыўная пляцоўка, якая аб’ядноўвае лепшых фотамастакоў, арт-крытыкаў і куратараў з усяго свету. Усяго за два гады існавання гэтаму яркаму форуму сучаснага фотамастацтва ўдалося сабраць вялікую аўдыторыю – каля 500 тысяч гледачоў у Мінску і Брэсце, а геаграфія яго ўдзельнікаў пашырылася да дзевяці краін. На працягу больш як двух месяцаў наведвальнікі галерэй Мінска і Брэста ўбачаць 13 экспазіцый ад майстроў з Беларусі, Польшчы, Францыі, Германіі і Аўстраліі. Праграму дапоўняць лекцыі, прэзентацыі, дыскусіі, сустрэчы і, вядома, воркшопы ад беларускіх і замежных гуру фатаграфіі, сярод якіх – выпускнік знакамітай школы Луі Жан Люм’ера Клеман Брыян, а таксама Андрэас Рост, Агнешка Райс, Роб Хорнстра, Ірына Чмырова і Томас Каўняцкас.

Калі: 1 верасня – 8 лістапада
Дзе: галерэі Мінска і Брэста, адкрыццё – выставачная прастора "ЦЭХ" у Мінску

Выстаўка актуальнага жывапісу "NEW PAINT. RU"

Выстаўка актуальнага жывапісу "NEW PAINT. RU"У рамках міжнароднага тура буйнейшая ва Усходняй Еўропе прыватная галерэя – Санкт-Пецярбургскі музей сучаснага мастацтва "ЭРАРТА" – упершыню прадставіць у Мінску выстаўку "NEW PAINT. RU", прысвечаную актуальным напрамкам расійскага жывапісу. Экспазіцыя ўключае 70 творчых работ і дзеліцца на некалькі секцый – "Экспрэсіянізм", "Новая сур’ёзнасць", "Ідэнтыфікацыя" і "Татальны жывапіс". У афішы выстаўкі – прадстаўнікі маладога пакалення пецярбургскай творчай эліты 1980-90-х – Валерый Лука, Мікалай Сажын, Фелікс Валасянкоў, Анатоль Заслаўскі і Алена Фігурына, майстры ленінградскага андэграўнду, якія ўжо ўвайшлі ў гісторыі сусветнага мастацтва, – Уладзімір Аўчыннікаў, Уладлен Гаўрыльчык, Анатоль Басін, а таксама маладыя мастакі з розных рэгіёнаў Расіі.

Калі: 1 верасня – 23 кастрычніка
Дзе: Мінск, галерэя "Дом карцін"

Фотапраект Кацярыны Раждзественскай "Прыватная калекцыя"

Фотапраект Кацярыны Раждзественскай "Прыватная калекцыя"Выдатны фатограф, журналіст і мастак-мадэльер, дачка знакамітага паэта Роберта Раждзественскага – Кацярына Раждзественская – прадставіць у Мінску свой новы праект "Прыватная калекцыя". У яго аснове – пераўвасабленне вядомых персон нашага часу ў герояў, адлюстраваных на палотнах вялікіх мастакоў: Веласкеса, Дзюрэра, Рэмбрандта, Манэ, Рэнуара, Сурыкава, Рэпіна... Экспазіцыя прадставіць больш за 100 стылізаваных партрэтаў у суправаджэнні арыгінальных рэпрадукцый, якія дадуць магчымасць ацаніць майстэрства фатографа і ўдзельнікаў эксклюзіўнага праекта. Сярод герояў – Людміла Гурчанка, Уладзімір Співакоў, Лія Ахеджакава, Анатоль Карпаў, Крысціна Арбакайтэ, Філіп Кіркораў, Іна Чурыкава, Андрэй Макарэвіч...

Калі: 8 верасня – 30 кастрычніка
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Выстаўка "Мастацтва Будызму" з фондаў Дзяржаўнага Эрмітажа

Выстаўка "Мастацтва Будызму" з фондаў Дзяржаўнага Эрмітажа Экспазіцыя "Мастацтва Будызму" – сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Дзяржаўнага Эрмітажа, які дасць магчымасць жыхарам і гасцям беларускай сталіцы азнаёміцца з унікальнай спадчынай шэрага краін і рэгіёнаў Азіі – Кітая, Манголіі, Непала, Бутана, Тыбета і Бураціі. У выставачнай калекцыі аднаго з буйнейшых музеяў свету прадстаўлена 170 твораў жывапісу (тангка) і скульптуры, самыя старадаўнія з якіх датуюцца XII–XIII стагоддзямі. Сярод іх – мандалы, выявы для астралагічных рытуалаў, культавыя прадметы, гау-рэлікварыі, цаца… Адным з галоўных экспанатаў з’яўляецца статуя Авалакіцешвары – бажаства міласэрнасці і спагады, пад апекаваннем якога, паводле легенды, у VII стагоддзі была створана ўнікальная духоўная культура старажытнага Тыбета, што стаў цэнтрам будызму для ўсяго свету.

Калі: 11 верасня – 9 лістапада
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Даведацца падрабязней

III Міжнароднае свята арганнай музыкі "Арганы Еўропы гучаць у Гродне"

"Арганы Еўропы гучаць у Гродне"Музычны фестываль "Арганы Еўропы гучаць у Гродне" збярэ ў славутым каралеўскім горадзе выдатных выканаўцаў з васьмі краін – Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі, Германіі, Японіі, Ізраіля і ЗША. У серыі сольных канцэртаў прымуць удзел такія майстры як італьянскі арганіст-імправізатар Эўджэніа Марыя Фаджыяні, адзін з вядомых нямецкіх музыкантаў Іаганес Геферт, лаўрэат міжнародных конкурсаў паляк Юзаф Катовіч. Запрошаныя артысты выканаюць шэдэўры сусветнай класікі на адзіным у Беларусі і СНД аргане Magnus Silesia Royal, які з’яўляецца віртуальнай мадэллю рэальна існуючых старадаўніх арганаў у саборах Еўропы і, дзякуючы прымяненню камп’ютарных тэхналогій, дае магчымасць узнавіць іх унікальнае тэмбравае гучанне.

Калі: 20 верасня – 24 лістапада
Дзе: Гродна, Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж
Даведацца падрабязней

Праграма "Трыумфатары арэны" ў Белдзяржцырку

Праграма "Трыумфатары арэны" ў Белдзяржцырку Праграма "Трыумфатары арэны", якая адкрые новы цыркавы сезон, парадуе незвычайнымі рэжысёрскімі знаходкамі і сюрпрызамі. Так, упершыню на галоўны манеж краіны выйдзе адзіны ў свеце дрэсіраваны насарог, а таксама гледачоў чакае захапляльны атракцыён "Шамбала. Дрэсура белых тыграў" пад кіраўніцтвам заслужаных артыстаў Расіі Алены Фядотавай і Сяргея Несцерава. У праграме шоу – "Акрабаты на сустрэчных арэлях" пад кіраўніцтвам Аляксандра Скокава, "Камічная дрэсура коней" Вольгі Дзягілевай, "Бокс з кенгуру" Аляксея Паручаева, а таксама дрэсура сабак "Вясенні джаз" Алісы Несцеравай – маладой артысткі Маскоўскага цырка Нікуліна на Каляровым бульвары. Упрыгожыць паказ шматразовы прызёр міжнародных фестываляў цыркавога мастацтва, уладальнік "Залатога клоўна 2011 года" Армен Асіранц.

Калі: 23 верасня – 11 снежня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

VI Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ"

VI Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ"Самы чаканы фестываль мінскай тэатральнай восені – "ТЭАРТ"-2016 – прадставіць гледачам 22 пастаноўкі з 9 краін: Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Венгрыі, Славеніі, Францыі, Швейцарыі і Германіі. Афіша падзелена на тры блокі: міжнародная праграма, беларускі шоукейс "Belarus Open" і дадатковыя мерапрыемствы. Адкрыецца фестываль спектаклем тэатральна-музычнага праекта "З жыцця насякомых" рэжысёраў Святланы Бень і Дзмітрыя Багаслаўскага. У шматжанравым калейдаскопе асаблівай увагі заслугоўваюць танцавальнае падарожжа "Карані" Нацыянальнага харэаграфічнага цэнтра Ла-Рашэлі, музычная гісторыя "Кінг сайз" Крыстафа Марталера і трагікамедыя "Мера за меру" Дэклана Донелана, які атрымаў "Залатога льва" на Венецыянскім біенале 2016 года... Завершыць форум спектакль знакамітага расійскага рэжысёра Юрыя Бутусава "Горад. Жаніцьба. Гогаль", які ў 2015 годзе атрымаў прэмію "Залаты Сафіт" у намінацыі "Лепшы спектакль на вялікай сцэне".

Калі: 28 верасня – 20 кастрычніка
Дзе: Мінск

XI Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета

XI Міжнародны музычны фестываль Юрыя БашметаМіжнародны фестываль Юрыя Башмета – адна з галоўных музычных падзей года, якая зноў аб'яднае на беларускай сцэне лепшых выканаўцаў з усяго свету. Форум адкрыецца канцэртнай праграмай "Масква – Вена", у якой выступяць два выдатныя музыканты – скрыпач Сяргей Крылоў і піяніст Расціслаў Крымер. Міжнародны дзень музыкі – 1 кастрычніка – запомніцца шэдэўрамі сусветнай класікі: два фартэпіянныя канцэрты (Трэці канцэрт Пракоф'ева і Рапсодыя Рахманінава на тэму Паганіні) прагучаць у выкананні расійскага піяніста Мікалая Луганскага, якога называюць самым рамантычным музыкантам нашага часу. У рамках вечара "Легенды на скрыпцы Страдывары" камерны аркестр "EAST-WEST CHAMBER ORCHESTRA" пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера выступіць з вядомай нямецкай скрыпачкай Вівіян Хагнер. Завяршальным акордам стане канцэрт уладальніка прэміі "Грэмі" – камернага ансамбля "Салісты Масквы" пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР і Расіі Юрыя Башмета.

Калі: 30 верасня – 11 кастрычніка
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія

Фестываль беларускай культуры "Тутэйшыя" ў Барысаве

Фестываль беларускай культурыФестываль "Тутэйшыя", прысвечаны культуры беларускага народа, упершыню пройдзе ў Барысаве і пазнаёміць гасцей са старажытнымі традыцыямі народных гулянняў. Пасля ўрачыстага адкрыцця пляцоўка ля гарадскога Палаца культуры падзеліцца на актыўныя зоны. Наведвальнікаў чакаюць пазнавальныя экскурсіі і лекцыі пра хрысціянства на тэрыторыі Беларусі, рыцарскія паядынкі ад клуба гістарычнай рэканструкцыі "Вольны птах", выступленні мясцовых творчых калектываў, дэгустацыі страў нацыянальнай кухні, рамесныя майстар-класы і кірмаш майстроў, дзе можна будзе набыць сувеніры з натуральных матэрыялаў і паназіраць за працэсам іх вырабу. Кульмінацыяй фестывалю стане вячэрні open air канцэрт, у якім прымуць удзел DJ Ice, Аляксей Крэчат, Эрыка, Марыя Варламава, тэатр "Трыумф", школа танца "Metro"... Хэдлайнеры – гурт сярэдневяковай музыкі "Літы Талер" і фолк-рок ансамбль "Тутэйшая шляхта".

Калі: 6 кастрычніка
Дзе: Барысаў, Палац культуры

Ніно Катамадзэ & Insight у Мінску

Ніно КатамадзэГрузінская джазавая спявачка і кампазітар Ніно Катамадзэ і група Insight вяртаюцца ў Мінск з канцэртам у падтрымку новага альбома YELLOW, запісанага ў 2016 годзе ў знакамітай берлінскай студыі TRIXX Studios. Музыка гэтага творчага тандэма вызначаецца асаблівай філасофскай глыбінёй і непаўторным гучаннем, што спалучае нацыянальны каларыт і сучасныя рытмы world music. Да гэтага музыканты не раз выступалі на беларускай зямлі: у 2014-м – з юбілейнай праграмай "15 гадоў разам" у Палацы Рэспублікі, а ў 2015-м сталі хэдлайнерамі летняга open air фестывалю Mirum Music Festival. У рамках новай канцэртнай праграмы Ніно Катамадзэ выканае лепшыя кампазіцыі за ўсю гісторыю творчай дзейнасці ў суправаджэнні жывога "Аркестра N" пад кіраўніцтвам маэстра Нікалоза Рачвэлі.

Калі: 6 кастрычніка
Дзе: Мінск, Prime Hall

Група A’STUDIO ў Мінску

A’STUDIOСамабытная поп-рок група "A-Студыа", створаная казахскім музыкантам Байгалі Серкебаевым, атрымала свой "шчаслівы білет" у шоу-бізнес у пачатку 1990-х пасля паспяховага выступлення ў "Тэатры песні" Алы Пугачовай. Больш як за 25 гадоў творчай дзейнасці ў скарбонцы калектыву – 10 студыйных альбомаў і дзясяткі хітоў, сярод якіх "Джулия", "Нелюбимая", "Улетаю", "Бегу к тебе", "Душа", "Fashion Girl", а таксама стыльны рымейк вядомай песні прымадонны – "Так же как все". Акрамя таго, на іх рахунку прэстыжныя музычныя ўзнагароды – "Муз-ТБ", MTV, Russia Music Awards, "Залаты грамафон", "Песня года", "Авацыя"… Сёння візітная картка "A-Студыа" – майстэрства музыкантаў, арыгінальныя аранжыроўкі і, вядома, непаўторная манера выканання салісткі – Кэці Тапурыя.

Дзе, калі:

9 кастрычніка –   Мінск, Палац спорту
11 кастрычніка – Гомель, Грамадска-культурны цэнтр

Зорка сусветнага джаза Іў Карнэліус у Мінску

Іў КарнэліусУладальніца цудоўнага голасу, яркага музычнага стылю і дзіўнага пачуцця свінгу амерыканка Іў Карнэліус дэбютавала ў папулярным тэлешоу "BET's Jazz Discovery", атрымала шматлікія прэстыжныя ўзнагароды і высокую ацэнку крытыкаў па ўсім свеце. Спявачка, якую называюць наследніцай вялікіх Элы Фіцджэральд і Сары Вон, выпусціла тры сольныя альбомы і супрацоўнічала з такімі выканаўцамі як Ramsey Lewis, Norman і Javon Jackson. Акрамя таго, яна выкладае джазавае мастацтва ва Універсітэце Усходняй Караліны і актыўна папулярызуе джазавую культуру: ёй прыналежыць ідэя стварэння праграмы для падлеткаў "The Shepard JaZz Camp" і вакальнага фестывалю "JaZzVoxfest!". У Мінску Іў Карнэліус прадставіць сваю новую праграму "Great American Songbook" у суправаджэнні Нью-Ёркскага трыа.

Калі: 13 кастрычніка
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія

Квест "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў"

Квест "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў"Знакамітая княжацкая рэзідэнцыя-музей у Нясвіжы запрашае прыняць удзел у серыі інтэрактыўных квестаў "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў". Наведвальнікі зробяць захапляльнае падарожжа па раскошных залах, а таксама азнаёмяцца з гісторыяй адной з самых уплывовых дынастый Еўропы на працягу ХV-XVIII стагоддзяў. Суправаджаць удзельнікаў будзе князь Анатоль Вільгельм, які ў XIX стагоддзі першым пасля дзесяцігоддзяў запусцення аднавіў Нясвіжскі палац і вярнуў прадстаўнікоў княжацкай сям'і да родных пенатаў. Каб прайсці захапляльныя ўзроўні квеста, удзельнікам трэба будзе знайсці адказы на каверзныя пытанні, разгадаць гістарычныя загадкі, а таксама пабываць у месцах, звычайна закрытых для турыстаў: княжацкіх пакоях, падземных лабірынтах, вежах і абарончых умацаваннях.

Калі: 15 кастрычніка, 5 лістапада, 10 снежня
Дзе: Мінская вобласць, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"

III Міжнародная выстаўка рэкламнай індустрыі "Мятны леў-2016"

Міжнародная выстаўка рэкламнай індустрыі "Мятны леў"Буйнейшая ў Беларусі спецыялізаваная выстаўка "Мятны леў-2016" збярэ на адной пляцоўцы прадстаўнікоў вядучых беларускіх і замежных кампаній, а таксама экспертаў у галіне маркетынгу, рэкламы, дызайну і паліграфіі. У рамках праграмы адбудуцца выстаўкі-прэзентацыі, тэматычныя семінары і майстар-класы практычных распрацовак і актуальных трэндаў на медыярынку. Навінка гэтага форуму – фестываль рэкламы "LAMA" (Local Аdvertising & Marketing Аwards), у якім прымуць удзел айчынныя камунікацыйныя, маркетынгавыя, рэкламныя і брэндынгавыя агенцтвы, а таксама прадпрыемствы-рэкламадаўцы і спецыялісты ў медыяіндустрыі. Акрамя таго, у спіс ключавых падзей увайшлі канферэнцыі "Маркетынг XXI стагоддзя" і "Дзень брэнда 2016", а таксама ўручэнне прэміі маркетынгу, рэкламы і брэндынгу.

Калі: 19 – 21 кастрычніка
Дзе: Мінск, Палац спорту

Творчы вечар Аляксея Рыбнікава "Алілуя любві"Аляксей Рыбнікаў

Выдатны кампазітар народны артыст Расіі Аляксей Рыбнікаў з’яўляецца аўтарам музыкі да шматлікіх спектакляў і кінастужак, а таксама стваральнікам усенародна любімых рок-опер "Юнона і Авось" і "Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты", пастаўленых у маскоўскім "Ленкаме", а цяпер заняўшых пачэснае месца ў рэпертуары яго тэатра. Творчая работа майстра ў савецкім і расійскім кінематографе адзначана такімі прэстыжнымі прэміямі –"Ніка", "Залаты арол", "Кінатаўр", "Залаты Авен". У канцэртнай праграме "Алілуя любві" артысты тэатра Аляксея Рыбнікава прадставяць у Мінску фрагменты спектакляў маэстра і песні з кінастужак у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна.

Калі: 21 кастрычніка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Беларускі Тыдзень Мастацтваў (Belarus Art Week)

Беларускі Тыдзень МастацтваўIV Міжнародная выстаўка-конкурс "Беларускі Тыдзень Мастацтваў" пройдзе ў Мінску пад лозунгам "Аб'ядноўваючы свет" і адкрые новыя імёны ў сучаснай арт-прасторы жывапісе, графіцы, скульптуры, дэкаратыўным мастацтве. Праграма форуму падзелена на тры часткі – выставачная, конкурсная і адукацыйная. Удзельнікі з Беларусі, Расіі, краін СНД, Еўропы і Азіі атрымаюць унікальную магчымасць на працягу тыдня экспанаваць свае работы, а таксама ўдзельнічаць у лекторыях, дыскусіях і майстар-класах. Пераможцу вызначыць экспертнае журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя прадстаўнікі мастацтва і медыя, мецэнаты і ўладальнікі галерэй. Прызёры міжнароднага праекта змогуць арганізаваць персанальныя выстаўкі за мяжой, напрыклад, у Рызе і Вільнюсе.

Калі: 22 – 29 кастрычніка
Дзе: Мінск, Дом Масквы

XXI Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафii" ў Полацку

XXI Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафii" ў ПолацкуМіжнародны фестываль збярэ ў Полацку выдатных арганістаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі і – упершыню – Японіі. У Сафійскім саборы ў адной з лепшых канцэртных залаў Еўропы сем вечароў будзе гучаць сусветная класіка і творы сучасных кампазітараў. Уверцюрай стане канцэрт літоўскага дуэта Даля Ятаўтайтэ і Аста Крыкшчунайтэ, а таксама выступленне салісткі Калінінградскай абласной філармоніі Хірока Іноўэ, якая прыўнясе ў палітру фестывалю японскія матывы. На адкрыцці адбудзецца прэм'ера твора амерыканскага кампазітара, уладальніка прэміі "Грэмі" Мортэна Лаўрыдсена "Lux Aeterna" ў выкананні музычнай капэлы "Санорус". Аматараў класікі чакаюць сустрэчы з лепшымі музыкантамі, сярод якіх нямецкі віртуоз Маціяс Якаб, паляк Гедымін Груба і, зразумела, вядомая полацкая арганістка Ксенія Пагарэлая. Яна выступіць з Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусі, а таксама флейтыстам Яўгенам Віданавым і расійскай спявачкай Аленай Артамонавай.

Калі: 23 кастрычніка – 27 лістапада
Дзе: Полацк, Сафійскі сабор

Спявак Garou ў Мінску

GarouВядомы спявак, музыкант і акцёр П’ер Гаран, які выступае пад псеўданімам Garou, атрымаў сусветную славу пасля бліскучага выканання ролі Квазімода ў мюзікле "Нотр-Дам дэ Пары". У мінулым годзе ён прыняў удзел у якасці зорнага настаўніка ў французскай версіі тэлепраекта "Голас", а таксама ў рамках гастрольнага тура па Еўропе і роднай Канадзе прадставіў сольную праграму "Forever Gentleme", у якую ўвайшлі залатыя хіты ХХ стагоддзя. Шчыры, абаяльны, харызматычны, з вытрыманым і моцным голасам, Гару пакарыў сэрцы паклоннікаў па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі. У новым шоу "Fly Me To The Moon", назва якога дубліруе першыя радкі рамантычнай балады Фрэнка Сінатры, у выкананні Garou прагучаць як ужо вядомыя, так і новыя кампазіцыі ў розных музычных жанрах – класіка, эстрада, джаз, блюз…

Калі: 27 кастрычніка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Балет "Вялікі Гэтсбі" ў Мінску

Балет "Вялікі Гэтсбі"Міжнародны праект The Great Gatsby – эксклюзіўнае шоу, у якім арганічна спалучаюцца класічны балет, сучасны танец і кінематограф. Рэжысёр-пастаноўшчык балета паводле рамана Фрэнсіса Скота Фіцджэральда – самы запатрабаваны харэограф сучаснасці паводле версіі The New York Times Дуайт Радэн, які супрацоўнічаў з сусветнымі зоркамі: Prince, Lenny Kravitz, Nina Simone, U2. У спектаклі задзейнічаны вядучыя салісты Адэскай і Кіеўскай опер, а таксама артысты амерыканскай трупы Complexions Contemporary Ballet. Галоўную ролю – дэкадэнта и бутлегера Джэя Гэтсбі – выконвае зорка сусветнага балета, прэм’ер Марыінскага тэатра Дзяніс Мацвіенка. Асаблівую атмасферу амерыканскіх "равучых 20-ых" стварае цудоўная музыка вядомага расійскага кампазітара Канстанціна Меладзэ.

Калі: 28 кастрычніка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі