Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Ліп 2015
Аляксандр Сідарэнка стаў кіраўніком Сусветнай асацыяцыі фестываляў
"Нас аб'ядноўвае не толькі асацыяцыя, а значна больш - агульныя тэмы, інтарэсы, агульныя перспектывы развіцця, нам ёсць што абмяркоўваць, ёсць да чаго імкнуцца"...
8 Ліп 2015
Для развіцця турызму паміж Беларуссю і Славакіяй неабходна палепшыць транспартныя зносіны
"У самім Віцебску ёсць што ўбачыць. Але трэба, каб мясцовыя структуры прапанавалі якасную экскурсійную праграму, турыстычны прадукт. Дастаткова ўключыць у праграму наведванне двух музеяў - Рэпіна і Шагала, і ў Віцебск будзе ездзіць уся Еўропа"...
8 Ліп 2015
У Беларусі аб'яўлены новы водна-балотны заказнік "Марочна"
Новы заказнік будзе знаходзіцца ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Ён ствараецца для захавання ў натуральным стане каштоўных леса-балотных экалагічных сістэм, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу...
8 Ліп 2015
Музычны фестываль "ДнеПраРок" збярэ ў Чавускім раёне гасцей з Беларусі, Расіі і Украіны
У фармаце мерапрыемства таксама будзе праведзены конкурс сярод рок-дыджэяў. Яго пераможца стане афіцыйным дыджэем фестывалю...
7 Ліп 2015
Беларускі дуэт більярдыстак атрымаў перамогу на камандным ЧС па свабоднай пірамідзе
У фінальным матчы беларускі сустракаліся з украінкамі Настассяй Кавальчук і Таццянай Тучак і на працягу ўсяго спаборніцтва мелі перавагу. У выніку перамогу над саперніцамі барысаўчанка Перапячаева і гамяльчанка Гізельс атрымалі ў шасці партыях з агульным лікам 4:2...
7 Ліп 2015
Беларусь стала самым бюджэтным напрамкам для адпачынку расіян з дзецьмі ў высокі летні сезон
Акрамя Беларусі ў першую дзясятку самых папулярных краін у расіян для падарожжаў з дзецьмі ў высокі летні сезон увайшлі Іспанія, Італія, Турцыя, Балгарыя, Грэцыя, Партугалія, Чэхія, Кіпр і Францыя...
7 Ліп 2015
Беларуска Ганна Стральцова выйграла залаты медаль маладзёжнага чэмпіянату свету па водных лыжах
Спартсменка з Наваполацка, якая два гады таму перанесла цяжкую траўму, змагла паказаць лепшы рэзультат у скачках з трампліна. У фінале спаборніцтваў Ганна Стральцова выканала спробу на 51,2 м, апярэдзіўшы галоўную канкурэнтку з Канады Тарын Грант, якая ўляцела на водных лыжах з трампліна на 51,1 м...
7 Ліп 2015
Першыя мерапрыемствы і канцэрты "Славянскага базару" адбудуцца сёння ў Віцебску
Ніколі яшчэ дадатковыя дні фестывалю не былі настолькі насычаны падзеямі. Гонар адкрыць культурную праграму форуму належыць Мастацкаму музею, дзе адбудзецца прэзентацыя выстаўкі сапраўдных работ двух найвялікшых мастакоў сучаснасці - Сальвадора Далі і Пабла Пікасо...
6 Ліп 2015
Беларускі гоншчык Сяргей Папок выйграў Гран-пры Мінска па веласпорце
Беларускі веласіпедыст у групавым спрынце перамог расіяніна Рамана Майкіна ("Русвела"), які заняў другое месца, і ўкраінца Васіля Маліноўскага ("Колс"), які стаў бронзавым прызёрам...
6 Ліп 2015
Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці прайшлі ў беларускіх дыпмісіях
Прыёмы з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі прайшлі таксама ў Празе, Браціславе, Жэневе, Канберы, Адыс-Абебе...
6 Ліп 2015
Плывец Яўген Цуркін стаў сярэбраным прызёрам летняй Універсіяды ў Кванджу
У фінале спрынтарскага заплыву беларус паказаў час 23,44, уступіўшы 0,22 секунды, пераможцу бразільцу Марціну Энрыке дэ Соўза - 23,22 сек. Сярэбраная ўзнагарода Яўгена Цуркіна стала першай у скарбонцы зборнай Беларусі на Універсіядзе ў Рэспубліцы Карэя...
2 Ліп 2015
Трэці міжнародны велапрабег "Еўропа без граніц" стартуе ў Гродне 4 ліпеня
Велапрабег будзе праходзіць з 4 па 14 ліпеня па гарадах Гродна, Алітус, Каўнас, Паневяжыс, Рыга, Даўгаўпілс, Браслаў і Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Чакаецца, што на старт у Гродна выйдуць каля 50 веласіпедыстаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы і Германіі...
30 Чэр 2015
Каляндар падзей у Беларусі: ліпень 2015
Фестывалі, выстаўкі, канцэрты...
30 Чэр 2015
Спецыяльныя дыпломы ўручаны намінантам ад Беларусі на прэмію СД у галіне літаратуры і мастацтва за 2015-2016 гады
У гэтым годзе Беларусь вылучыла чатыры прапановы на прэмію Саюзнай дзяржавы. У іх ліку помнік Свяцейшаму Патрыярху Аляксію II, устаноўлены каля Храма Усіх Святых у Мінску. Аўтар ідэі - архітэктар, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода ў Мінску протаіерэй Фёдар Поўны...
30 Чэр 2015
Рэспубліканскі канцэрт "Маладая Беларусь" пройдзе ў Мінску 1 ліпеня
"На канцэрце мы хочам паказаць творчыя дасягненні ўсіх абласцей Беларусі і Мінска. Мы прадаставілі магчымасць рэгіёнам самім зрабіць свае візітныя карткі, адзінае, аб чым папрасілі, каб гэта былі разнажанравыя выступленні, якія не паўтараліся б"...
30 Чэр 2015
Святочны салют у Дзень Незалежнасці Беларусі пачнецца ў 23.00
"Традыцыйна найбольш маляўнічы салют будзе ў раёне парку Перамогі. Гэта абумоўлена тым, што там адначасова працуюць тры салютныя ўстаноўкі. Салют у гэтым раёне будзе прадаўжацца на працягу 10 мінут. У астатніх месцах запланаваны салюты трыццаццю залпамі"...
30 Чэр 2015
Міжнародны пленэр па кераміцы збярэ пад Бабруйскам мастакоў з 10 краін
Своеасаблівая інтэрнацыянальная майстэрня, дзе гліна дзякуючы абпалу ператвараецца ў сапраўдныя творы мастацтва, збярэ на гэты раз майстроў з 10 краін, у тым ліку ўпершыню чакаюцца мастакі з Японіі...
29 Чэр 2015
У Парыжы прайшоў вечар у гонар уладальніка Мірскага замка
Музей "Замкавы комплекс "Мір" спецыяльна для памятнага вечара прывёз у Парыж унікальную калекцыю фатаграфій, звязаных з Пятром Вітгенштэйнам...
29 Чэр 2015
Цэнтральны батанічны сад запрашае 5 ліпеня на свята Івана Купалы
"У гэты дзень наведвальнікі змогуць спець купальскія песні, прыняць удзел у карагодах, пашукаць сярод раслін цуда-кветку, пра якую складзена шмат легенд і песень, паваражыць і знайсці свайго нарачонага"...
29 Чэр 2015
Больш як 35 спартыўна-масавых мерапрыемстваў пройдуць у Мінску да Дня Незалежнасці
Усяго ў святочныя выхадныя ў Мінску пройдуць каля 60 урачыстых мерапрыемстваў. Па традыцыі ў першай палавіне дня 3 ліпеня адбудзецца ўскладанне вянкоў да манумента Перамогі...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі