У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Врс 2016

Лукашэнка: Беларусь ідзе па шляху зняцця бар'ераў для замежных турыстаў

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ідзе па шляху зняцця бар'ераў для замежных турыстаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву ТАСС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Што мы нядаўна зрабілі? У нас ёсць Аўгустоўскі канал, ёсць Белавежская пушча, яны на заходняй граніцы размешчаны, і мною прыняты два рашэнні - аб бязвізавым уездзе па Аўгустоўскім канале (ён аб'ядноўвае воднай артэрыяй Літву, Польшчу і Беларусь) і ў Белавежскую пушчу. На пэўны тэрмін без візы заязджай. Туды паехалі турысты. І яны, вядома ж, павезлі грошы, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта значыць, трэба не проста рэкламаваць, але і рабіць нешта для таго, каб людзі ехалі, даваць ім магчымасць здымаць гэтыя бар'еры".

Прэзідэнт дадаў: "Мы пачалі ўжо гэта рабіць. Прынамсі, хоць у пачатку працэсу, але знаходзімся".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс