Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Врс 2016

Прэзідэнцкі аркестр Беларусі перамог на конкурсе ў Туркменістане

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна стаў пераможцам конкурсу Прэзідэнта Туркменістана Turkmenin Altyn asyry, паведамляе БЕЛТА.

Калектыў з Беларусі выступіў на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы Авазы - у амфітэатры на туркменскім узбярэжжы Каспійскага мора. Увечары 9 верасня пры ўдзеле туркменскага лідара Гурбангулы Бердымухамедава прайшла цырымонія ўзнагароджвання творчых работнікаў, удастоеных ганаровых званняў Туркменістана, і пераможцаў конкурсу Turkmenin Altyn asyry. Конкурс на саісканне прэміі Прэзідэнта Туркменістана штогод аб'яўляецца сярод дзеячаў літаратуры, культуры і мастацтва, маладых выканаўцаў і таленавітых дзяцей.

За ўклад у развіццё туркмена-беларускіх культурных сувязей Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь узнагароджаны грашовай прэміяй - $3 тыс., галоўны дырыжор калектыву Віктар Бабарыкін - залатым ланцужком Прэзідэнта Туркменістана.

Пасля завяршэння цырымоніі ўшаноўвання адбыўся святочны канцэрт, на якім калектыў з Беларусі выканаў папуры паводле вядомых твораў выдатных туркменскіх кампазітараў. Тонкае, чулае разуменне нацыянальнага меласу, беражлівае і ўдумлівае прачытанне этнічных музычных тэм пры ўсёй яркасці і выразнасці інтэрпрэтацыі пакарылі публіку, якая авацыямі выказала сваё захапленне.

Прэзідэнцкаму аркестру Рэспублікі Беларусь 12 гадоў, мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам яго з'яўляецца Віктар Бабарыкін. У рэпертуары калектыву - творы беларускіх кампазітараў, эстрадныя кампазіцыі для аркестра, апрацоўкі народных песень, а таксама класіка ўсіх эпох і стыляў і яе пераклады - ад барока да джаза і сімфарока. Аркестр шмат гастралюе за мяжой: у Расійскай Федэрацыі, Польшчы, Малдове, Ісламскай Рэспубліцы Іран.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі