Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Врс 2016

Амаль 4 тыс. байкераў з розных краін збяруцца на закрыцці мотасезона H.O.G. Rally Minsk

20 верасня, Мінск /Алеся Серада - БЕЛТА/. Амаль 4 тыс. байкераў з розных краін збяруцца 24 верасня на гарадскім свяце - закрыцці мотасезона-2016 H.O.G. Rally Minsk. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі сёння паведамілі арганізатары мерапрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Цагельнік падкрэсліў, што адкрыцці і закрыцці мотасезона сталі традыцыйнымі. "У гэтым годзе, як і раней, у свяце ўдзельнічае ДАІ. Мы забяспечваем бяспеку дарожнага руху і зацікаўлены ў прафілактыцы ДТЗ. Таксама цесна супрацоўнічаем з кіраўнікамі мотаклубаў, што садзейнічае распаўсюджванню інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі", - расказаў ён.

Акрамя традыцыйнага мотапрабегу ад Кургана Славы да Палаца спорту ў суправаджэнні спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы "Страла" УДАІ МУС мінчан і гасцей свята чакаюць дзіцячы гарадок з удзелам юных інспектараў руху, паказальныя выступленні супрацоўнікаў ДАІ МУС Расіі і Беларусі. Таксама жадаючыя атрымаюць магчымасць здаць на вадзіцельскую катэгорыю А1. На заканчэнне госці змогуць паглядзець на скачкі з парашутам, наведаць святочны канцэрт і ўбачыць салют.

Як расказаў дырэктар H.O.G у Расіі і СНД Сяргей Каменеў, Беларусь цікавая для мотатурызму, таму што вызначаецца высокай якасцю дарог. "Спадзяюся, у нашых гасцей з'явіцца больш падстаў затрымацца і пападарожнічаць па краіне", - адзначыў ён.

Свята закрыцця мотасезона прымеркавана да 80-годдзя Дзяржаўтаінспекцыі.

Арганізатары мерапрыемства - ТАА "Мотаінвест", аддзяленне H.O.G Iron Birds і Harley Davidson у Расіі і СНД. Падзея пройдзе пры падтрымцы Мінгарвыканкама, УДАІ МУС, Мінспорту і МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі