Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Кст 2014

Прадукцыя беларускага і туркменскага легпрама будзе прадстаўлена ў Мінску 9-12 кастрычніка

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-туркменская выстаўка-кірмаш тавараў пройдзе ў спартыўным комплексе "Чыжоўка-Арэна" 9-12 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

У выстаўцы прымуць удзел падведамныя арганізацыі Міністэрства прамысловасці, канцэрнаў "Беллегпрам", "Белдзяржхарчпрам", дзяржаўнага вытворча-гандлёвага аб'яднання "Белмастацпромыслы". Туркменская частка экспазіцыі будзе прадстаўлена нехарчовымі таварамі (тэкстыль, прамтавары) і прадуктамі харчавання (таматы, сыр, брынза і іншымі).

Чакаецца, што выстаўку наведае дэлегацыя на чале з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, які знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам, а таксама высокае беларускае кіраўніцтва.

Арганізатарамі выстаўкі выступілі Міністэрства гандлю Беларусі, Беларуская гандлёва-прамысловая палата ў асобе ўнітарнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс