Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Ліп 2019

Па выніках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе заключана кантрактаў на суму не менш як $550 млн

Па выніках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе заключана кантрактаў на суму не менш як $550 млн

18 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Па выніках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу будзе заключана кантрактаў на суму не менш як $550 млн. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Камерцыйных кантрактаў будзе заключана на суму не менш, чым $550 млн. Гэта сапраўды сур'ёзны ўклад", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Акрамя таго, у час форуму падпісана 84 пагадненні аб супрацоўніцтве, у тым ліку ў гуманітарнай сферы.

Беларускі бок, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч, задаволены вынікамі. "Мы сапраўды набылі даволі шмат", - дадаў старшыня Савета Рэспублікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі