Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Крс 2015

Мінск зацікаўлены ў прыходзе кітайскіх банкаў у Беларусь

8 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацэньвае супрацоўніцтва з Кітаем і выказвае зацікаўленасць у прыходзе кітайскіх банкаў у Беларусь. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вітаючы госця, Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў: "Мы чакалі вашага прыезду. У нас ёсць аб чым пагаварыць напярэдадні дзвюх важных падзей - візіту ў Мінск сябра Беларусі Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі".

Закранаючы тэму гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, кіраўнік дзяржавы ацаніў яго як вельмі інтэнсіўнае. Аб гэтым сведчаць і лічбы: у 2014 годзе аб'ём гандлю таварамі і паслугамі Беларусі і Кітая перасягнуў $4 млрд. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ёсць невялікая праблема - адмоўнае сальда. "Мы абмяркуем гэта пытанне і, думаю, зможам справіцца з гэтай праблемай", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што Беларусь асвоіла каля $5,5 млрд кітайскіх крэдытаў. Рэалізуецца каля 20 праграм з дапамогай кітайскага крэдытавання. "Мы вам за гэта ўдзячны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Ад крэдытаў мы пераходзім да прамога інвесціравання", - дадаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, ажыццяўленне праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка будзе гэтаму садзейнічаць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі