Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Mar 2018

Кітайская кампанія Zoomlion зацікаўлена вырабляць сумесна з Беларуссю пажарную тэхніку

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайская кампанія Zoomlion зацікаўлена вырабляць сумесна з Беларуссю пажарную тэхніку. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы беларускай парламенцкай дэлегацыі, у склад якой уваходзяць члены Савета Рэспублікі, з кіраўніцтвам Zoomlion у горадзе Чанша правінцыі Хунань, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

У час сустрэчы амяркоўваліся перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва. Прэзідэнт Zoomlion Чжан Сінь Чунь праінфармаваў аб асноўных напрамках дзейнасці кампаніі. "Разгледжаны пытанні рэалізацыі сумеснага праекта па будаўніцтве завода спецтэхнікі на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Плануецца, што інвестыцыі ў яго перавысяць $30 млн. На заводзе будуць выпускаць будаўнічую, камунальную, сельскагаспадарчую тэхніку. Кітайскі бок таксама выказаў зацікаўленасць у сумеснай вытворчасці пажарнай тэхнікі", - расказалі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Акрамя таго, беларуская дэлегацыя сустрэлася ў Чаншы з кіраўніцтвам кампаніі CRCHI (China Railway Construction Heavy Industry). У час перагавораў прэзідэнт CRCHI Лю Фейсіянь заявіў аб зацікаўленасці развіваць партнёрства з прадпрыемствамі Беларусі. "Будзем рады, калі ў Беларусі ў нас з'явяцца партнёры і мы зможам развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва", - сказаў ён.

CRCHI вырабляе тунэльныя канструкцыі, абсталяванне і рэйкавыя сістэмы для высакаскорасных чыгунак, а таксама спецтэхніку і сельгастэхніку. Прадукцыя экспартуецца ў ЗША, РФ, Іран, Турцыю і іншыя краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі