26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
У час сустрэчы амяркоўваліся перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва. Прэзідэнт Zoomlion Чжан Сінь Чунь праінфармаваў аб асноўных напрамках дзейнасці кампаніі. "Разгледжаны пытанні рэалізацыі сумеснага праекта па будаўніцтве завода спецтэхнікі на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Плануецца, што інвестыцыі ў яго перавысяць $30 млн. На заводзе будуць выпускаць будаўнічую, камунальную, сельскагаспадарчую тэхніку. Кітайскі бок таксама выказаў зацікаўленасць у сумеснай вытворчасці пажарнай тэхнікі", - расказалі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
Акрамя таго, беларуская дэлегацыя сустрэлася ў Чаншы з кіраўніцтвам кампаніі CRCHI (China Railway Construction Heavy Industry). У час перагавораў прэзідэнт CRCHI Лю Фейсіянь заявіў аб зацікаўленасці развіваць партнёрства з прадпрыемствамі Беларусі. "Будзем рады, калі ў Беларусі ў нас з'явяцца партнёры і мы зможам развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва", - сказаў ён.
CRCHI вырабляе тунэльныя канструкцыі, абсталяванне і рэйкавыя сістэмы для высакаскорасных чыгунак, а таксама спецтэхніку і сельгастэхніку. Прадукцыя экспартуецца ў ЗША, РФ, Іран, Турцыю і іншыя краіны.