Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліс 2017

Каля 400 удзельнікаў сабраў беларуска-казахстанскі бізнес-форум у Мінску

29 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Удзел у беларуска-казахстанскім бізнес-форуме прымаюць каля 400 чалавек, паведаміў сёння журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы даволі часта сустракаемся. Тры месяцы таму ў Астане прайшлі выстаўка Made in Belarus і бізнес-форум з удзелам прэм'ер-міністраў. Але сённяшні форум асаблівы, ён самы маштабны ў нашай гісторыі. У ім прымаюць удзел каля 400 чалавек. Важна, што ён праходзіць у рамках візіту Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Беларусь. Для бізнесу гэта вельмі важны сігнал. Гэта адначасова і падтрымка, і сур'ёзная адказнасць", - адзначыў Уладзімір Улаховіч.

У рамках форуму працуе выстаўка, на якой 55 беларускіх прадпрыемстваў прадставілі больш за 100 перадавых распрацовак. На адкрытай пляцоўцы дэманструюцца апошнія ўзоры беларускага машынабудавання. Адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа з падпісаннем буйных кантрактаў.

Адносна тавараабароту Уладзімір Улаховіч адзначыў, што бакі разлічваюць на больш хуткае дасягненне псіхалагічнай адзнакі $1 млрд. "Лідары дзвюх краін падтрымліваюць супрацоўніцтва, праекты, бізнес-кантакты. Думаю, якраз гэта і дасць вынік, прычым вельмі хутка. І мы спадзяёмся, што $1 млрд пераадолеем як першы этап і будзем працаваць далей", - сказаў Уладзімір Улаховіч.

Паводле яго слоў, будучыня двухбаковых адносін за кааперацыяй. "Мы павінны ствараць сумесныя вытворчасці, а прадукцыю рэалізоўваць не толькі на нашых рынках, у ЕАЭС, але і на рынках трэціх краін", - рэзюмаваў Уладзімір Улаховіч.

Старшыня праўлення Знешнегандлёвай палаты Казахстана Аян Ерэнаў таксама адзначыў паспяховую дзейнасць сумесных зборачных вытворчасцей. "Ёсць цікавасць і ў беларускага, і ў казахстанскага бізнесу працаваць - і экспартаваць, і імпартаваць", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі