Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Нацыянальны дзень Беларусі на "ЭКСПА-2017" у Астане

Нацыянальны дзень Беларусі на "ЭКСПА-2017" у Астане

Нацыянальны дзень Беларусі на
13 Жнв 2017

Нацыянальны дзень Беларусі на сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2017" адбыўся 13 жніўня ў Астане. Гасцей планетарнага форуму тут сустракалі сапраўднай беларускай гасціннасцю і, вядома, інтэрактыўнай экспазіцыяй, якая ўключае больш як паўсотні арыгінальных навуковых распрацовак і ноу-хау. Дарэчы, на працягу двух месяцаў нацыянальны павільён Беларусі – на гэты раз ён удачна спалучыў ідэі аб'яўленага ў краіне Года навукі з тэмай сусветнай выстаўкі "Энергія будучага" – паспелі ўжо ацаніць больш за два мільёны наведвальнікаў. У іх ліку вядомыя палітыкі, дыпламаты, грамадскія і культурныя дзеячы, бізнесмены, журналісты і, вядома, турысты.

Сімвалічна, што Дзень Беларусі на "ЭКСПА-2017" прайшоў пад знакам шматгадовай плённай дружбы Беларусі і Казахстана: у верасні споўніцца 25 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж незалежнымі дзяржавамі. Напярэдадні важнай даты краіну - гаспадыню выстаўкі з рабочым візітам наведаў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Кіраўнік урада сустрэўся са сваім калегам Бакытжанам Сагінтаевым, прыняў удзел у адкрыцці выстаўкі Made in Belarus. Astana і рабоце сумеснага бізнес-форуму, а таксама наведаў беларускі павільён на "ЭКСПА-2017", дзе асабіста азнаёміўся з прадстаўленымі беларускімі і сусветнымі навінкамі. 

Выступаючы на цырымоніі адкрыцця Дня Беларусі, Андрэй Кабякоў адзначыў унікальны фармат планетарнага форуму, які дае магчымасць "ажыццявіць кругасветнае падарожжа за адзін дзень і ўбачыць на ўласныя вочы, якая разнастайная сусветная цывілізацыя, якая цудоўная наша планета". Запрашаючы замежных гасцей азнаёміцца з нацыянальнай экспазіцыяй, асаблівы акцэнт прэм'ер-міністр зрабіў на машынабудаванні, якое "сёння з'яўляецца лакаматывам беларускай эканомікі"…

Чым яшчэ запомніўся Дзень Беларусі на "ЭКСПА-2017" і як
здзіўлялі беларусы гасцей павільёна – у фотарэпартажы з Астаны.

 Фота: Аксана Манчук

Нацыянальны дзень Беларусі на "ЭКСПА-2017" у Астане
Нацыянальны дзень Беларусі на "ЭКСПА-2017" у Астане
Нацыянальны дзень Беларусі на "ЭКСПА-2017" у Астане
Нацыянальны дзень Беларусі на "ЭКСПА-2017" у Астане
Беларускі нацыянальны павільён на "ЭКСПА-2017" у Астане
1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная