Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Ліс 2017

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Назарбаева прайшла ў Палацы Незалежнасці

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Назарбаева прайшла ў Палацы Незалежнасці

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева прайшла ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Казахстанскі лідар прыбыў у картэжы да ўвахода ў Палац Незалежнасці, дзе яго цёпла вітаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Пасля завяршэння цырыманіяльных мерапрыемстваў з удзелам зводнай роты ганаровай варты і выканання дзяржаўных гімнаў Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў прывіталі членаў афіцыйных дэлегацый бакоў.

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Назарбаева прайшла ў Палацы НезалежнасціПасля сумеснага фатаграфавання кіраўнікі дзяржаў накіраваліся на афіцыйныя перагаворы, якія спачатку пройдуць у вузкім, а затым у пашыраным складах. Па іх выніках прадугледжваецца падпісаць шэраг міжнародных дакументаў аб развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах.

Нурсултан Назарбаеў знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам, які праходзіць у год 25-годдзя з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі