Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Apr 2015

Кабякоў: Прымаемыя ў Беларусі сістэмныя меры ствараюць добрую аснову для нармальнай работы прадпрыемстваў

8 красавіка, Бабруйск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Сістэмныя меры, якія прымаюцца ўрадам і кіраўніком дзяржавы, у цэлым ствараюць добрую аснову для таго, каб беларускія прадпрыемствы працавалі лепш. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У прыватнасці, як вы помніце, мы выбралі сто найбольш складаных прадпрыемстваў і па кожным з іх разабраліся з фінансавымі абавязацельствамі, перспектывамі работы на бліжэйшыя некалькі месяцаў, а таксама год-два, запатрабавалі выбудаваць фінансавыя патокі і на падставе гэтых даных прынялі шэраг рашэнняў, якія датычацца і рэфінансавання, і рэканструктурызацыі, і іншых мер, звязаных з павышэннем эфектыўнасці працуючых прадпрыемстваў", - адзначыў прэм'ер.

Акрамя таго, пастаянна прымаюцца меры па ўдасканаленні параметраў інструментаў грашова-крэдытнай палітыкі. "Вы бачыце, што курсаўтварэнне ў нас набыло, у прынцыпе, даволі стабільны характар - на працягу некалькіх месяцаў ідзе, як і абяцаў Нацыянальны банк, гібкае ваганне курса вакол попыту і прапанавання, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Першы квартал бягучага года мы прайшлі, задавальняючы попыт на ўнутраным валютным рынку як па насельніцтве, так і па юрыдычных асобах без выкарыстання золатавалютных рэзерваў".

Таксама кіраўнік урада звярнуў увагу на зніжэнне тэмпаў інфляцыі. "Гэта з'яўляецца залогам таго, што паступова двухзначныя інструменты грашова-крэдытнай палітыкі, перш за ўсё працэнтныя стаўкі па крэдытах, будуць набываць усё большую тэндэнцыю да змяншэння", - адзначыў ён. Пры гэтым прэм'ер-міністр падкрэсліў, што рашэнне банкаў аб зніжэнні ставак па крэдытах павінна быць перш за ўсё эканамічна абгрунтаваным.

У цэлым Андрэй Кабякоў выказаў упэўненасць, што ў бліжэйшы час краіна вернецца да таго стану, які быў да змянення сітуацыі на фінансавым рынку, што запатрабавала прымянення радыкальных метадаў. "Такім чынам, тыя сістэмныя меры, якія прымяняюцца, у цэлым ствараюць добрую аснову для таго, каб прадпрыемствы лепш працавалі", - падсумаваў кіраўнік урада. Пры гэтым ён дадаў, што займацца кожным канкрэтным прадпрыемствам павінен не ўрад, а перш за ўсё кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў, мясцовых органаў улады і галіновыя міністэрствы і ведамствы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі