Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Май 2017
Беларусь і Іран дамовіліся аб абмене данымі мытнай статыстыкі ўзаемнага гандлю
У Тэгеране адбылася двухбаковая сустрэча старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрыя Сянько з кіраўніком Мытнай адміністрацыі Ісламскай Рэспублікі Іран Масудам Карбасіянам. Кіраўнікамі падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве пры абмене данымі мытнай статыстыкі ўзаемнага гандлю, які ўстанаўлівае парадак і формы ўзаемадзеяння пры рэалізацыі абмену такімі данымі...
25 Май 2017
Беларусь і Егіпет прадаўжаюць рэалізацыю эканамічных дамоўленасцей на вышэйшым узроўні
Бакі адзначылі важнасць падтрымання высокай дынамікі развіцця супрацоўніцтва і неабходнасць рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, дрэваапрацоўкі і вытворчасці мэблі, транспартна-лагістычнай сферы...
25 Май 2017
Зборачную вытворчасць тэхнікі "Амкадор" плануецца адкрыць у Егіпце
"На заключнай стадыі знаходзяцца дамоўленасці па стварэнні ў Егіпце зборачнай вытворчасці "Амкадор". Егіпецкая дэлегацыя ўчора наведала гэта прадпрыемства, яна адзначыла высокую якасць прадукцыі прадпрыемства і зацікаўлена ў супрацоўніцтве", - сказаў Уладзімір Калтовіч...
25 Май 2017
Беларусь і Егіпет парафіравалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2017-2018 гады
"Даручэнне прэзідэнтаў Беларусі і Егіпта па стварэнні ў максімальна кароткія тэрміны дарожнай карты супрацоўніцтва выканана. Сёння па выніках работы мы парафіравалі дарожную карту", - сказаў Уладзімір Калтовіч...
25 Май 2017
Мінэканомікі: Рэзідэнтам "Вялікага каменя" гарантаваны рэжым найбольшага эканамічнага спрыяння
Дакументам замацавана забеспячэнне функцыянавання ў парку прынцыпу "адной станцыі" на базе адміністрацыі па аналогіі з кітайскім фарматам абслугоўвання інвестараў. Па вопыце Кітая, "адна станцыя" азначае ажыццяўленне неабходных інвестарам адміністрацыйных і іншых працэдур у адным месцы (як правіла, па месцы знаходжання адміністрацый эканамічных зон)...
23 Май 2017
Беларускі эканамічны патэнцыял з акцэнтам на высокатэхналагічныя сферы прэзентавалі ў Маскве
Адкрываючы мерапрыемства, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка адзначыў, што гэта далёка не першая такая прэзентацыя, якую праводзіць дыпмісія. У прыватнасці, ужо былі прадстаўлены магчымасці машынабудаўнічай сферы Беларусі, шэрага абласцей краіны і яе сталіцы. "Для многіх моіх калег стала сапраўды адкрыццём, што Беларусь - гэта яшчэ і суперкамп'ютары, - сказаў пасол. - Парк высокіх тэхналогій - аналаг Крэмніевай даліны"...
23 Май 2017
Сямашка: Першую партыю аўтамабіляў на будуемым заводзе "БелДжы" плануецца вырабіць у канцы чэрвеня
Тэхналагічнае абсталяванне для асноўнага і дапаможных вытворчасцей пастаўлена на пляцоўку, зманціравана і практычна наладжана. "Там тры базавыя цэхі: зваркі, фарбавання і канчатковай зборкі, выпрабаванні. Прынцыпова мы ацанілі, што да 15 чэрвеня ўсе гэтыя цэхі будуць гатовы да правядзення так званага тэсціравання", - адзначыў Уладзімір Сямашка...
22 Май 2017
Мясніковіч: Заканадаўства ў галіне энергаэфектыўнасці плануецца ўдасканаліць
Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, тэма энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, якая абмяркоўвалася сёння ў Мінску на пасяджэнні Бюро Канферэнцыі мясцовых і рэгіянальных улад краін "Усходняга партнёрства", а таксама будзе разглядацца на саміце "Усходняга партнёрства" ў Бруселі, вельмі актуальная...
22 Май 2017
Беларускі прамысловы форум адбудзецца ў Мінску 23-26 мая
Беларускі прамысловы форум праводзіцца штогод і стаў вядомым міждзяржаўным мерапрыемствам. Удзельнікамі выстаўкі ў складзе форуму станавіліся кампаніі больш як з 30 краін. Сярэднестатыстычная колькасць удзельнікаў штогадовай выставачнай экспазіцыі складае 200-300 кампаній...
22 Май 2017
Беларусь і Самарская вобласць разлічваюць павялічыць тавараабарот больш як да $600 млн
На думку віцэ-прэм'ера, Беларусі і Самарскай вобласці неабходна актыўней развіваць кааперацыйныя сувязі. "Трэба мяняць падыходы і ад прынцыпу купі-прадай перайсці да кааперацыйных сувязей. Тым больш, што ў нас ёсць перспектыўныя для гэтага галіны: нафтахімія, ракетабудаванне, касмічная галіна", - растлумачыў ён...
18 Май 2017
Telekom Austria Group плануе пашырэнне бізнесу ў Беларусі
Аўстрыйскі бок азнаёміў кіраўніка дыпмісіі з асноўнымі напрамкамі і асаблівасцямі работы Telekom Austria Group на мэтавых рынках, у тым ліку ў Беларусі, а таксама прадставіў планы па далейшым пашырэнні свайго бізнесу ў нашай краіне. Кіраўнік канцэрна адзначыў важнасць беларускага рынку для Telekom Austria Group і яго прывабнасць як у сярэднетэрміновай, так і доўгатэрміновай перспектыве...
18 Май 2017
Беларусь прыме місію МАГАТЭ па фізічнай абароне
На базе Дзяржатамнагляду 16-18 мая праведзены нацыянальны семінар па падрыхтоўцы ў Беларусі місіі МАГАТЭ IPPAS. Мерапрыемства праходзіла пад кіраўніцтвам экспертаў МАГАТЭ, Балгарыі і Вялікабрытаніі. На семінары абмяркоўваліся пытанні дзейнасці МАГАТЭ ў галіне забеспячэння фізічнай ядзернай бяспекі, Канвенцыя аб фізічнай абароне ядзернага матэрыялу...
18 Май 2017
Таджыкістан зацікаўлены ў зборцы баваўнаводчых трактароў BELARUS
Урад Таджыкістана разглядае пытанне аб арганізацыі сумеснай вытворчасці, якая можа быць нацэлена не толькі на рынак цэнтральнаазіяцкай краіны, але і на ўвесь рэгіён. Зборачная вытворчасць дасць магчымасць патанніць прадукцыю для фермераў, лічаць у Душанбэ...
18 Май 2017
Больш за 30 краін будуць прадстаўлены на выстаўцы MILEX-2017
"Што датычыцца прадстаўніцтва, будуць больш за 30 краін, ад іх звыш 50 дэлегацый. Найбольш магутныя - з Расійскай Федэрацыі, Кітая", - сказаў Сяргей Гурулёў. Упершыню ў бягучым годзе ў выстаўцы прымуць удзел кампаніі з Германіі і Славакіі, будзе прадстаўлена Польшча...
18 Май 2017
Сербія мае намер сумесна з Беларуссю выходзіць на рынкі трэціх краін
"Для нас няма перашкод для выхаду на рынак ЕАЭС і рынак Еўрапейскага саюза. У нас з гэтымі рынкамі абсалютнае раўнапраўнае супрацоўніцтва - і з Усходам, і з Захадам", - падкрэсліў сербскі лідар. Ён таксама адзначыў, што "няма праблем і для выхаду туды нашай сумеснай з Беларуссю прадукцыі"...
17 Май 2017
Мясніковіч чакае падпісання на IV Форуме рэгіёнаў кантрактаў не менш як на $300 млн
Старшыня верхняй палаты парламента нагадаў, што на ІІ Форуме рэгіёнаў беларускімі і расійскімі суб'ектамі гаспадарання былі падпісаны кантракты больш як на $230 млн. Вынік ІІІ Форуму рэгіёнаў - кантракты на $300 млн...
17 Май 2017
Беларусь і Бразілія абмеркавалі ўзаемадзеянне па лініі ЕАЭС-МЕРКОСУР
На сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-бразільскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, а таксама ўзаемадзеянне паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Паўднёваамерыканскім агульным рынкам (МЕРКОСУР)...
17 Май 2017
Беларускія дэпутаты ратыфікавалі міжурадавае пагадненне з Турцыяй аб садзейнічанні ўзаемнаму гандлю
Як адзначыў, прадстаўляючы дакумент, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько, пагадненне аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю падпісана 11 лістапада 2016 года ў Мінску. Яно дае магчымасць павысіць эфектыўнасць і скараціць тэрміны правядзення мытнага кантролю...
16 Май 2017
Кітай можа выдзеліць Беларусі $1 млрд для завяршэння мадэрнізацыі НПЗ
Паводле слоў Сі Цзіньпіна, Кітай мае магчымасць аказаць Беларусі садзейнічанне ў гэтым пытанні. У сувязі з гэтым ён даручыў кіраўнікам профільных ведамстваў прапрацаваць гэта пытанне...
15 Май 2017
Кітайская карпарацыя "СІЦІК Груп" інвесціруе каля $1,5 млрд у рэалізацыю новых праектаў у Беларусі
"Мы ўжо дамовіліся аб стварэнні ў Беларусі вытворчасці спецыяльных робатаў, таксама пачынаем рэалізацыю праектаў у прамысловай, сельскагаспадарчай і нафтахімічнай сферах. Аб'ём інвестыцый складае амаль $1,5 млрд", - сказаў Ван Цзюн...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі